ЦБС г.Гродно 2014
     За сваю ужо больш як 40-гадовую творчую працу Уладзімір Церабун правёў 16 персанальных выстаў. Яго работы экспанаваліся не толькі ў розных гарадах Беларусі, але і ў Расіі, Польшчы, Германіі, Літве, Латвіі, Эстоніі. Творы станковай скульптуры і дробнай пластыкі  У. Церабуна таксама можна пабачыць у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, Фондзе Беларускага Саюза мастакоў, Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі. Больш за 50 твораў знаходзяцца ў Смаргонскім краязнаўчым музеі.(Спіс персанальных выстаў глядзі далей)
     Але шматлікія задумы Уладзіміра Церабуна знайшлі сваё ўвасабленне толькі як праекты на паперы ці ў пластылінавай мініяцюры. Менавіта яны сталі экспанатамі персанальнай выставы "Няспрауджаныя мроі ў творчасці маей" (2012г.), прысвечанай 40-годдзю творчай дзейнасці скульптара.

Няздзейсненыя праекты

Скульптурная кампазіцыя «Трубяць трубы гарадзенскія» для г. Гродна, 2007
Кампазіцыя «Героям Чарнобыля» для г. Масква, 1988
Скульптурная кампазіцыя «Вясне насустрач» для іпадрома ў
в. Каробчыцы, 2010
Скульптурная кампазіцыя «На купалле» для г. Гродна, 2006
Скульптурная кампазіцыя "Страцім лебедзь", прысвечаная М. Багдановічу, для г. Гродна, 2012
Скульптурная кампазіцыя «Феміда» для прыватнага інстытута правасуддзя ў
г. Гродна, 2011
Скульптурная кампазіцыя “Жнівень” (з цыкла поры года): паркавая скульптура для г.Гродна, 2001
Скульптурная кампазіцыя “Інь і Янь” для ЗАГСа г.Гродна, 2008
Скульптурная кампазіцыя “Дзяўчына з вавёркамі” для фантана ў г.Гродна (Гараднічанка), 2007
Скульптурная кампазіцыя “Чэмпіёны Гродзеншчыны” для г.Гродна, 2009
Скульптурная кампазіцыя  “Ветразь” для фантана ў г.Гродна, 2007
Скульптурная кампазіцыя “Мацярынства” для радзільнага дома ў г.Гродна, 2010
Спіс няздзейсненых праектаў
скульптара Уладзіміра Васільевіча Церабуна
(2015 год)
1
1. Праект памятнага знаку “Героям  падпольшчыкам” - 1975 г.
2. Праект скульптурнай кампазіцыі “Прясвячэнне С.В. Прытыцкаму” для г.Гродна - 1979-1980 гг.
3. Праект памятнага знаку абаронцам Айчыны “Кожны чацвёрты” - 1981 г.
4. Праект памятнага знаку ахвярам вайны 1941-1945 гг. “Вогнішча вайны” в.Гудзевічы Мастоўскага раёна- 1981г.
5. Праект памятнага знаку “Апошняе жніво”, прысвечанага памяці жыхароў в.Алексічы Хойніцкага раёна, загінуўшых у жніўні 1943 года - 1981 г.
6. Праект памятнага знаку “Героям Чарнобыля” для г.Масквы (конкурс) - 1988 г.
7. Праект скульптурнай кампазіцыі “За Радзіму!” абаронцам г.Масты (І варыянт) - 1988 г.
8. Праект памятнага знаку “Яны абаранялі Радзіму” для калгаса “Светлы шлях” Смаргонскага раёна (скульптуры адліты ў бронзе h 140 см. Не ўстаноўлены,   не змаглі выканаць архітэктуру (архітэктар Пешкаў Г.А.) - 1989 г.
9. Праект помніка Францішку Багушэвічу для г.Смаргоні - 1990 г.
10. Праект скульптурнай кампазіцыі “Кірыл Тураўскі” для БДУ г.Мінска (конкурс, на тэрыторыі універсітэта) - 2000 г.
11. Праект скульптурнай кампазіцыі “Жнівень” (з цыкла поры года): паркавая скульптура для г.Гродна - 2001 г.
12. Праект надмагільнага помніка Ул.Мулявіну (конкурс) - 2003 г.
13. Праект фантана для г.Ваўкавыска, прысвечанага 1000-годдзю заснавання горада (конкурс, суаўтары А.Крахалёў, Ю.Багушэвіч, праект не захаваўся) - 2004 г.
14. Праект скульптурнай кампазіцыі “Бег” для Мінск-Сіці - 2005 г.
15. Праект скульптурнай кампазіцыі “Прясвячэнне слуцкім майстрам ткацтва” для г.Слуцка - 2005 г.
16. Праект скульптурнай кампазіцыі “Кастусь Каліноўскі” - 2005 г.
17. Праект скульптурнай кампазіцыі “На Купалле” для фантана ў г.Гродна (конкурс) - 2006 г.
18. Праект скульптурнай кампазіцыі “Трубяць трубы Гарадзенскія” - 2006 г.
19. Праект скульптурнай кампазіцыі “Дзяўчына з вавёркамі” для фантана ў г.Гродна (Гараднічанка) - 2007 г.
20. Праект скульптурнай кампазіцыі “Ветразь” для фантана ў г.Гродна - 2007 г.
21. Праект мемарыяльнага комплексу “Памяці продкаў”, памяці жыхароў в.Пузавічы Гродзенскага раёна (конкурс) - 2008 г.
22. Праект скульптурнай кампазіцыі “Інь і Янь” для ЗАГСа г.Гродна (конкурс) - 2008 г.
23. Праект скульптурнай кампазіцыі “Чэмпіёны Гродзеншчыны” для г.Гродна - 2009 г.
24. Праект мастацкага афармлення санаторыя “Свіцязь” (экстэр’ер, інтэр’ер),  добраўпарадкаванне (прысвячэнне А.Міцкевічу) - 2009 г.
25. Праект надмагільнага помніка В. Крэмко (Героя Беларусі) (конкурс) - 2009 г.
26. Праект скульптурнай кампазіцыі “Свята Ураджаю” для аграрнага універсітэта г.Мінска - 2009 г.
27. Праект скульптурнай кампазіцыі “Мацярынства” для радзільнага Дома ў г.Гродна - 2010 г.
28. Праект скульптурнай кампазіцыі “Бег часу” да 60-годдзя заснавання калгаса “Прагрэс” в.Верцялішкі Гродзенскага раёна  - 2010 г.
29. Праект помніка Янку Купалу  і Якубу Коласу для г.Варшавы (конкурс) - 2010-2011 гг.
30. Праект скульптурнай кампазіцыі “Вясне насустрач” для іпадрома в.Каробчыцы - 2010 г.
31. Праект скульптурнай кампазіцыі “Танец” і “Папараць кветка” для г.Маладзечна (Дажынкі) - 2011 г.
32. Праект скульптурнай кампазіцыі “Атака” для Мінскдарбуда (конкурс) - 2011 г.
33. Праект скульптурнай кампазіцыі “Феміда” для прыватнага інстытута правасуддзя ў г.Гродна - 2011 г.
34. Праект скульптурнай кампазіцыі “Прысвячэнне” Максіму Багдановічу для г.Гродна (конкурс)- 2012 г.
35. Праект памятнага знаку да 500-годдзя заснавання Скідзельскага цукровага камбіната - 2012 г.
36. Праект памятнага знака “Крэўская Унія” для в. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці - 2013 г.
37. Праект памятнага знаку воінам-інтэрнацыяналістам, якія загінулі пры выкананні воінскага абавязку,  “Абпаленыя вайной” для г.Астравец Гродзенскай вобласці - 2014 г.
Спіс  персанальных  выстаў

1986 -  сакавік  -  першая  прсанальная  выстава  да  40-годдзя  з  дня нараджэння; прадстаўлена  145 работ:  скульптура,  малюнак,а  таксама фотарэпрадукцыі   манументальных  твораў    (г.Гродна, выставачная  зала  БСМ)
1986 -  май  -   персанальная  выстава ; прадстаўлена  56 работ: скульптура, дробная  пластыка, малюнак  (г.Друскінінкай  , санаторый “Літува”, Літва)
1986 -  чэрвень -  персанальная  выстава;  прадстаўлена  70 работ: скульптура, дробная  пластыка, малюнак  (г.Смаргонь,  Гродзенская  вобласць,  гістрыка-краязнаўчы  музей)
1987 - сакавік -  персанальная  выстава;  прадстаўзлена  70 работ: скульптура, дробная  пластыка, малюнак   (г.Дубна, Маскоўская  вобласць, Палац  культуры)
1987 - красавік - персанальная  выстава; прадстаўлена  65  работ :скульптура, дробная  пластыка,  малюнак  (г.Масква,  Міністэрства  фінансаў  СССР,   адміністратыўны  будынак  алмазнага  фонду, вул.1812 г., 14)
1987 - ліпень  -  персанальная  выстава;  прадстаўлена  62  работы:  скульптура,  дробная  пластыка,  малюнак  (г.Зеленаград, Маскоўская  вобласць,  выставачная  зала)
1988 - персанальная  выстава ;  прадстаўлена  70  работ:  скульптура,  дробная  пластыка,  малюнак  (г.Троіцк, Маскоўская  вобласць,  выставачная  зала)
1988 - верасень -  персанальная  выстава;  прадстаўлена  80  работ:  скульптура.  дробная  пластыка, малюнак  (г. Мінск, праспект Машэрава. 7,  выставачная  зала  НДІ)
1993 -  верасень -   сімпозіум  скульптараў; прадстаўлена  13  работ:  дробная  пластыка, малюнак  (г. Міндэн, Германія,  вестыбюль  банка) 
1994 -  красавік  -  персанальная  выстава;  прадстаўлена  85  работ:  скульптура, дробная  пластыка,  кераміка,  малюнак  (г. Ліда, Гродзенская  вобласць,  выставачная  зала)
1995 -  май  -  персанальная  выстава;  прадстаўлена  40  работ:  дробная  пластыка, кераміка,  малюнак  (г.Ростак,  Германія,  Дом  Моды  фраў  Крузе)
1995 -  верасень  -  персанальная  выстава;  прадстаўлена   30  работ: дробная  пластыка,  кераміка,  малюнак  (г.Варшава, Польшча,  галерэя  “Атэльер”  Багдана  Стадульнага)
1996 -  жнівень -  персанальная  выстава;  прадстаўлена  42  работы:  скульптура,  дробная  пластыка,  кераміка  (г.Смаргонь,  Гродзенская  вобласць,  Палац  культуры)
2006 -  красавік  -   персанальная  выстава  “На  хвалях  часу” ; прадстаўлена   125 работ:  скульптура,  кераміка, малюнак,  акварэль  (г.Смаргонь,  Гродзенская  вобласць,  гісторыка-краязнаўчы  музей)
2006 -  лістапад  -  персанальная  выстава “На  хвалях  часу  “ ;  прадстаўлена   93  работы: скульптура,  малюнак,  кераміка,  акварэль, а  таксама  5  праектаў  і  100 здымкаў  работ  з  цыкла  “Хроніка”   (г.Гродна,  выставачная  зала  БСМ)
2012 -  красавік -  персанальная  выстава  “Няспраўджаныя  мроі  ў  творчасці  маей”  (няздзейсненых  праектаў) ;  прадстаўлена  35  праектаў  (раздрукоўка  і  эскізы  скульптур) ,  а таксама  ілюстратыўны   матэрыял  усталяваных  манументальных  твораў  скульптара  -  11  планшэтаў  (20  твораў) (г.Смаргонь, Гродзенская вобласць, гісторыка-краязнаўчы музей)