Кожны дзень жыцця - карціна.
Карціна, намаляваная каляровымі
альбо чорна-белымі фарбамі.
Пражытыя гады - шматлікія залы,
дзе сабраныя гэтыя карціны.
У кожнага чалавека - свая галерэя.
Эрмітаж, Трэццякоўка, Луўр.
Ці сціплы правінцыяльны музей.
Залежыць ад таго, якое жыццё пражыў чалавек.
Наведаем светлы і прасторны Музеі жыцця і творчасці
таленавітай і шматграннай Асобы,
якая пакінула след ў айчыннай культуры.

Ляшэнка Ларыса Дзмітрыеўна...
Спынімся ў маўклівым задуменні
каля некаторых карцін яе жыцця.
Незвычайных па сюжэце.
Насычаных па каларыце.
Якія ўражваюць і прымушаюць спыняцца...
Менавіта з зорачак такіх лёсаў -
неабсяжнае зорнае неба культуры,
Cузор’е Мастацтва.

Ларыса Дзмітрыеўна Ляшэнка

[1914 - 2004 гг.]
заслужаны дзеяч самадзейнага
мастацтва БССР, балетмайстар, педагог,
заслужаны дзеяч культуры Беларусі.

Падарожжа па залах Музею пачынаецца...