ЦБС г.Гродно 2014
    Пасля заканчэння інстытута ў 1973 годзе Уладзімір Церабун увосень пераязджае ў Гродна. Амаль на трыццаць гадоў звязаў сваё жыццё мастак з наднёманскім горадам. Тут атрымаў майстэрню, і тут пачалося яго творчае жыццё. Аб плённасці гэтага перыяду сведчыць мноства твораў скульптара, якія знаходзяцца ў Гродна і Гродзенскай вобласці.

Гарадзенскі перыяд (1973-2001)

«Ісус Хрыстос», 1986. Гіпс. Гродна, кляштар
Мастацкае афармленне Палаца піянераў і школьнікаў (цяпер Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Прамень») у Гродна, 1977. Гіпс (інтэр'ер), выкалатка з алюмінію (экстэр'ер)
«Заўсёды на варце», 1979. Выкалатка з медзі і алюмінію. Гродна, вайсковыя могілкі
Мастацкае афармленне басейна санаторыя «Жамчужына» ААТ "Гродна АЗОТ", 1989.
Бетон, смальта
 
Скульптурная кампазіцыя «Ветразь» для гасцініцы «Турыст», 1992. Бетон, эпаксідныя смолы
     -
Хацелася паспрабаваць сябе ў фармальнай кампазіцыі. Прайшлі гады. Вядома, каб матэрыял быў каваная сталь, то работа мела б іншае гучанне і адказвала б сваёй задумцы, але ў манументальным мастацтве ўсё вырашаюць сродкі і заказчык.


     У 1985 годзе на Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Маскве Уладзімір Васільевіч атрымаў срэбраны медаль за скульптурную кампазіцыю "Расстраляная песня", якая прысвечана чылійскаму барацьбіту Віктару Хара.
«Расстраляная песня», 1976. Сілумін
     Акрамя творчай працы Уладзімір Васільевіч актыўна займаўся грамадскай, арганізацыйнай дзейнасцю. Двойчы У. Церабуна выбіралі дэпутатам Гродзенскага гарадскога Савета народных дэпутатаў. Ён узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР і медалём «За працоўную доблесць». З 1979 года па 1987 год ён быў старшынёй абласнога аддзялення Беларускага Саюза мастакоў. Потым - старшынёй Гродзенскага фонду свабоднага сучаснага мастацтва (1991-1995). У 1989 годзе стварае нефармальнае аб'яднанне мастакоў - кааператыў «Рунь», які ў 1992 годзе трансфармаваўся ў Фонд свабоднага мастацтва. За пяць гадоў існавання абедзве арганізацыі правялі 36 мастацкіх выстаў.
Скульптурная кампазіцыя «Крылатая»: Супрацоўнікам міліцыі, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага абавязкаў (у суаўтарстве з А.Крахалёвым). Бронза, граніт.
Гродна, 2004 год.
    Наконт працы над скульптурнай кампазіцыяй “Крылатая” У.В.Церабун расказвае:

  
- Нягледзячы на тое, што праект (эскіз) быў распрацаваны мною, адзін бы не зрабіў такую скульптуру. Працавалі разам са скульптарам А.Крахалёвым. Я вучыўся ў яго апрацоўваць бронзу, граніт і вельмі задаволены вынікамі нашай сумеснай працы. Яшчэ раз пераканаўся ў тым, што ў творчасці шмат залежыць ад заказчыка. Прыемна было працаваць з генералам А.Белашэўскім. Давер, паразуменне… ён заўсёды цікавіўся, ці пералічылі грошы - рэдкі выпадак. Больш таго, дзякуючы яго прапанове і падтрымцы, работа адліта з бронзы замест выкалаткі з медзі. Вельмі рады, што менавіта ў Гродна, дзе я працаваў не адно дзесяцігоддзе, стаіць гэты твор.
    - Я атрымаў вялікую асалоду ад эксперыменту. Упершыню паспрабаваў выканаць скульптуру з мазаікай. Прайшло больш за два дзесяткі гадоў, а ўражанне - нібы зроблена ўчора. Цуд! Ніводны каменьчык смальты не выпаў! Сем месяцаў па 12-14 гадзін у дзень. Як цудоўна, калі табе не перашкаджаюць рабіць тое, што ты задумаў. Няма вышэйшай асалоды, чым асалода ствараць!