Бiблiятэка для iнвалiдаў па зроку (адапітаваны ўваход для калясачнікаў)

Увага! Бібліятэка для інвалідаў па зроку – адзіны ў горадзе Гродне спецыялізаваны сацыяльна-культурны і інфармацыйны цэнтр для невідушчых і са слабым зрокам людзей, які дае ім у карыстанне адаптаваныя інфармацыйныя рэсурсы. Бібліятэка мае таксама адаптаваны ўваход для людзей з парушэннямі апорна-рухальнага апарата (калясачнікаў).

Адрас: вул. Дзяржінскага, 98

Час працы: 10.00-19.00; перапынак: 13.00-14.00; выхадныя: субота, нядзеля; санітатрны дзень: апошні чацвер месяца

Тэлефон: 80152-55-89-75;  E-mail:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.   Бібліятэка ў фэйсбуку: 

Бібліятэкар: Ланеўская Раiса Уладзiмiраўна

Клуб па iнтарэсах: ЭРУДЫТ - інтэлектуальна-гульнявы клуб, для інвалідаў па зроку і слабавідушчых.

Асноўная інфармацыя

 

 

Рашэннем Гродзенскага выканаўчага камітэта ад 20.12.2008 года №850 бібліятэка ВЧУП "Фільтр" ГА "БелТІЗ" была перададзена аддзелу культуры Гродзенскага гарвыканкама і рэарганізавана ў філіял №12 Гродзенскай ГЦБС як спецыяльная бібліятэка для інвалідаў па зроку і са слабым зрокам. Але яна не адпавядала асноўным патрабаванням па стане матэрыяльна-тэхнічнай базы і месцазнаходжанні (чацвёрты паверх будынка па вул. Дзяржынскага, 98 з абмежаваным доступам для гараджан). Для бібліятэкі было вырашана прадаставіць памяшканне на першым паверсе будынку. Патрэбны былі рэканструкцыя і рамонт новага памяшкання.

У 2011 годзе рэканструкцыя і рамонт памяшкання для бібліятэкі на першым паверсе будынка ВЧУП "Фільтр" ГА "БелТІЗ" былі завершаны. 23 снежня 2011 года адбылося ўрачыстае адкрыццё бібліятэкі ў новым памяшканні, якое адпавядае ўсім патрабаванням арганізацыі безбар'ернага асяроддзя для фізічна аслабленых асоб. Як спецыяльная бібліятэка для інвалідаў па зроку (далей СБІЗ) працуе ў структуры дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Гродна» з 2014 года. 

Штогод СБІЗ наведвае больш за 600 чалавек, з іх больш за 300 чалавек маюць інваліднасць па зроку. Ім выдаецца каля 11000 экз. дакументаў. Па месцы жыхарстваабслугоўваюцца 15 чалавек з абмежаваннямі па здароўі, ім дастаўляецца больш за 1000 экз. выданняў.
Бібліятэчны фонд мае больш за 4000 экз. дакументаў, з іх 200 экз. кніг шрыфтам Брайля, больш за 1400 экз. аўдыявыданняўі электронных кніг. Выпісваецца 25 назваў перыядычных выданняў, з якіх 4 наймення –часопісы шрыфтам Брайля.
 
Пры СБІЗ дзейнічае клуб па інтарэсах «Эрудыт». Членамі яго з'яўляюцца інваліды па зроку I, II груп. Асноўная форма мерапрыемстваў клуба – інтэлектуальная гульня.
У бібліятэцы створаны 2 аўтаматызаваных рабочых месцы для інвалідаў па зроку з падключэннем да Internet, усталяваная праграма JAWSз сінтэзатарам гаворкі, выкарыстоўваецца тыфлаабсталяванне – электронная лупа Eclipseдля павелічэння тэксту або малюнка ў 32 разы і Daisyplaerдля агучвання тэкстаў. Дзейнічае публічны цэнтр прававой інфармацыі (усталяваная ІПС «Эталон» НЦПІ).
 
У 2014–2015 гадах бібліятэкай разам з аддзелам бібліятэчнага маркетынгу ГЦБ імя А.Макаёнка быў паспяхова рэалізаваны краязнаўчы тыфлапраект «Гродна: пачуць нябачнае» па студыйным агучванні 4-х кніг і стварэнню аудыявыдання па гісторыі Гродна для невідушчых. У 2017-2018 гадах СБІЗ са спецыялістамі аддзела рэалізавала два буйных сацыяльна-культурных праекта: «Цёплыя кнігі»–створаны 20 тактыльных кніг для невідушчых дзяцей; «Гродна: гісторыя ў гуку» –створаны 9 краязнаўчых аўдыякніг.
 
Для праекта «Цёплыя кнігі» на закупку матэрыялаў для тактыльных кніг былі выкарыстаныя спонсарскія сродкі ААТ «Малочны мір». Створаныя сіламі бібліятэкараў, настаўнікаў і школьнікаў Кастрычніцкага раёна горада Гродна кнігі актыўна выкарыстоўваюцца ў СБІЗ для заняткаў з навучэнцамі школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі зроку.
 
Праект «Гродна: гісторыя ў гуку» –гэта два аудыявыданні, на якіх запісаны гукавыя версіі дзевяці кніг па гісторыі Гродна галасамі дзесяці прафесійных дыктараўз музычным суправаджэннем. Гэта больш за 40 гадзін гучання, энергія і цяпло сэрцаў бібліятэкараў і многіх іншых неабыякавых людзей. Да праекта падключыліся гісторыкі, краязнаўцы, выдаўцы, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. Цыкл выязных мерапрыемстваў «Гісторыя, якую трэба захоўваць» на прадпрыемствах і ва ўстановах дазволіў зарабіць фінансавыя сродкі на студыйны гукапіс. Дапамаглі зарабіць адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Гроднахлебпрам», «Гродзенскі мясакамбінат», «Беларусбанк», «Гарадзенская тытунёвая фабрыка«Нёман»,«Радыёхваля». Пачатковая сума на праект была сабранаяна краўдфандынгавайплатформе –праект стаў паўфіналістам ІХ Рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend. З падрабязнасцямі рэалізацыі праекта «Гродна: гісторыя ў гуку» можна пазнаёміцца ​​ў раздзеле сайта.
У 2017–2018 гадах СБІЗ працуе над рэалізацыяй тыфлапраекта «Гісторыя на кончыках пальцаў» па перакладзе кніг па гісторыі Гродна шрыфтам Брайля.
 
За рэалізацыю сацыяльна-культурных праектаў для невідушчых СБІЗ атрымала спецыяльны дыплом Рэспубліканскага конкурсу «Лепшая бібліятэка года» ГА «Беларуская бібліятэчная асацыяцыя», а таксама Дыплом І ступені ХХVI Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» у намінацыі «За навацыі ў сферы бібліятэчнай справы».
Бібліятэкару спецыяльнай бібліятэкі для інвалідаў па зроку Раісе Ланеўскай прысвоена званне «Заслужаны дзеяч ГА "БелТІЗ"» за вялікі асабісты ўклад у развіццё ідэй інклюзііі грамадства і вырашэння пытанняў інфармацыйнай даступнасці для людзей з інваліднасцю па зроку. 
 
 
 
 
 
 

Дадатковая інфармацыя