Фiлiял №9

Адрас: вул. Урублеўскага, 33

Час працы: 10:00-19:00, субота 10:00-18:00

Выхадны: нядзеля

Санітарны дзень: апошні чацвер месяца

Тэлефон: 80152-55-89-92

E-mail:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Мы ў сац.сетках:    

Загадчык: Хацкевіч Вольга Алегаўна  

Клуб па iнтарэсах: ЗВАНЫ ГОСЦЬ - мастацкі клуб, арганізацыя вольнага часу ветэранаў працы.



Асноўная інфармацыя:

Згодна з Рашэннем Гродзенскага гарвыканкама ад 21 снежня 1983 года для адкрыцця філіяла №9 было выдзелена невялікае непрыстасаванае памяшканне па вуліцы Горкага, 49. Было вырашана адкрыць бібліятэку змешанага тыпу - для дарослых і дзяцей. Бібліятэка пачала працаваць у цеснай сувязі з СШ №16, дзе праводзіліся ўсе масавыя мерапрыемствы, разнастайныя па формах і тэматыцы. На высокім прафесійным узроўні проводзілі бібліяграфічны агляды, ранішнікі, літаратурныя вечары бібліятэкары Гулідава В.І. і Прысада Т.І. На пасадзе загадчыка філіяла №9 з 1990 года да 2017 года працавала Аўдзяевіч Валянціна Уладзіміраўна. Дзякуючы яе кіраўніцтву бібліятэка заўседы з'яўлялася самай запатрабаванай установай культуры ў Гродна. З 2017 года загадчыкам філіяла стала Хацкевіч Вольга Алегаўна. Па-ранейшаму ўстанова мае вялікую колькасць прыхільнікаў сярод насельніцтва горада.

У пачатку 90-х гадоў філіял пачаў весці работу па адраджэнню нацыянальнай культуры. На базе школы №16 быў створаны гурток “Пралеска” для вучняў першага класа (кіраўнік – бібліятэкар Гузевіч І.Б.). У займальнай гульнёвай форме вучні знаеміліся з культурай, мовай, літаратурай сваей краіны. У 1994 годзе філіял браў удзел у Рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка-асяродак нацыянальнай культуры” і быў адзначаны Ганаровай граматай Беларускага фонду культуры. 3 мая 1994 года па рашэнню гарвыканкама бібліятэка пераязджае ў больш прасторнае памяшканне у Палацы культуры “Юнацтва” па вуліцы Урублеўскага, 33, а яе фонд аб’ядноўваецца з фондам цэнтральнай прафсаюзнай бібліятэкі, якая размяшчалася ў гэтым памяшканні. З гэтага моманту бібліятэка ўпэўнена і хутка заваёўвае аўтарытэт сярод былых чытачоў прафсаюзнай бібліятэкі, а таксама актыўна прыцягвае шмат повых карыстальнікаў.

Бібліятэка-філіял №9 абслугоўвае штогадова больш за 3800 чытачоў, наведвальнасць бібліятэкі складае больш чым 10, што значна вышэй за сярэдні паказчык наведвальнасці па бібліятэках Беларусі. Фонд бібліятэкі ўтрымлівае больш за 50 тыс. экз. кніг і іншых відаў дакументаў. Штогадова карыстальнікам выдаецца больш за 80 тыс. экз. Сярэдняя школа №27 (з 1996 года - Ліцэй №1) і прафесійна-тэхнічнае вучылішча легкай прамысловасці сталі месцамі правядзення большасці масавых мерапрыемстваў. Цікавыя па форме і зместу арганізоўвалі бібліятэкары. Напрыклад, 60-годдзе Дануты Бічэль у 1997 годзе адзначалася ў Гродзенскім музеі Максіма Багдановіча, стваральнікам і дырэктарам якога была паэтэса. Каб аддаць дань павагі маці Максіма Багдановіча, 130-годдзе якой адзначалася ў 1999 годзе, навучэнцы вучылішча прыйшлі на старыя могілкі да помніка М.А. Багдановіч, дзе пачулі сціслы і эмацыянальны расказ пра трагічны лёс жанчыны.

На працягу 12-ці гадоў у апошні чацвер верасня бібліятэка запрашае чытачоў пенсіённага ўзросту на свята, прысвечанае Дню пажылога чалавека. На працягу многіх гадоў гэта свята застаецца неабходным для чытачоў. З’яўленне ў 2009 годзе ў бібліятэцы камп’ютара дало магчымасць зрабіць масавыя мерапрыемствы больш відовішчнымі - амаль для кожнага мерапрыемства рыхтуецца змястоўная прэзентацыя. Актывізавалася рэкламная дзейнасць бібліятэкі, выдаюцца бібляграфічныя спісы, лістоўкі, буклеты. Да юбілеяў пісьменнікаў 2011 года быў выдадзены бібліяграфічны паказальнік.

У 2012 годзе з'явіўся новы напрамак працы з пажылымі людзьмі. Пры бібліятэцы пачаў работу Цэнтр бібліятэчнага абслугоўвання і сацыякультурнай адаптацыі ветэранаў "Адухатварэнне". Мэта дзейнасці Цэнтра - садзейнічанне інтэграцыі ветэранаў у грамадства шляхам забеспячэння доступу да інфармацыі, пашырэння круга зносін, рэалізацыі іх творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу. Праца цэнтра арганізавана ў супрацоўніцтве з Гродзенскім гарадскім і раённымі ГА ветэранаў, ЦСАН Ленінскага раёна г. Гродна. Для ветэранаў вайны і працы ў адпаведнасці з іх пажаданнямі бібліятэкары аформілі інфармацыйны стэнд "Гісторыя. Лёс. Адухатварэнне", матэрыял якога  пастаянна актуалізуецца. Пенсіянерам, якія па стане здароўя не могуць наведаць бібліятэку, можна атрымаць абслугоўванне дома з магчымасцю замовы літаратуры па тэлефоне.

У сакавіку 2013 года пры бібліятэцы пачаў дзейнасць клуб для ветэранаў працы "Званы госць". У яго задачы ўваходзіць арганізацыя вольнага часу людзей пажылога ўзросту на мерапрыемствах бібліятэкі, прадастаўленне членам клуба магчымасці выбару лепшых аўдыё і друкаваных кніг, часопісаў, газет для чытання ў сценах бібліятэкі і хатніх умовах, карыстанне электроннай бібліятэкай “100 лепшых электронных кніг - ветэранам працы”, набыццё для чытання электронных кніг спецыяльнага абсталявання (гукавых калонак, e-book reader), сустрэчы з цікавымі людзьмі горада і экскурсіі ў музеі ці выставачныя залы і г.д.

 
 
 

 
 
 

Дадатковая інфармацыя