Фiлiял №7

Адрас: вул. Камарова, 5

Час працы: 10:00-19:00, субота 10:00-18:00

Выхадны: нядзеля

Санітарны дзень: першы аўторак месяца

Тэлефон: 80152-55-85-42

E-mail:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Мы ў сац.сетках:      

Загадчык: Крупічовіч Наталля Сяргееўна

Клуб па iнтарэсах: ЧЫТАЙКА - мастацкі клуб, для аматараў літаратуры (7-9 гадоў); ЗНАЙКА – для арганізацыі пазнавальнага і карыснага вольнага часу дзяцей малодшага школьнага ўзросту


Асноўная інфармацыя:

Дзіцячая бібліятэка-філіял №7 адкрылася па рашэнні Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных 25 ліпеня 1975 года ў прыстасаваным памяшканні інтэрната Гродзенскага мясакамбіната па вул. Камарова, 5. Першым загадчыкам філіяла №7 была Мальцава Лідзія Васільеўна. З 1985 да 2011 года з невялікім перапынкам на пасадзе загадчыка філіяла №7 працавала Змітровіч Кацярына Дзмітрыеўна. Некалькі пакаленняў дзяцей і бацькоў мікрараёна ведаюць няспынны энтузіязм і руплівую выхаваўчую працу Кацярыны Дзмітрыеўны, могуць узгадаць дзесяткі цікавых мерапрыемстваў, праведзеных гэтай таленавітай жанчынай у сценах бібліятэкі. Усе асноўныя дасягненні бібліятэкі-філіяла №7 у 70-90-х гадах адбыліся пад кіраўніцтвам і дзякуючы намаганням Змітровіч К.Д.

У перыяд 1992-1997 пры бібліятэцы працаваў клуб сяброў беларускай культуры “Буслік”, мэта якога - прывіццё цікавасці і любові да роднай мовы, беларускай традыцыйнай культуры, літаратуры. Сябрамі клуба былі школьнікі малодшых класаў. Мерапрыемствы клуба “Буслік” адбываліся не толькі ў чытальнай зале бібліятэкі, але і ў музях, заапарку, на прадпрыемствах Гродна. Прыярытэтным накірункам у масава-інфармацыйнай рабоце з 1975 года з’яўляецца патрыятычнае выхаванне, правядзенне свят і ранішнікаў, прысвечаных духоўнай спадчынеі нацыянальным традыцыям беларусаў, гістарычным падзеям і датам беларускага календара. Цыклы мерапремстваў “Святы беларусаў” і “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” штогадова збіраюць маленькіх наведвальнікаў у чытальную залу. Вялікую колькасць мерапрыемстваў бібліятэка прысвячае айчынным і земежным пісьменнікам, творам рускай і сусветнай літаратуры.

Праца бібліятэкі ў дапамогу сямейнаму выхаванню была адзначана ў 1995 годзе - яна стала пераможцай абласнога конкурсу Беларускага фонду культуры“Духоўны свет сям’і”. У 1998 годзе філіял №7 стаў пераможцам абласнога конкурса на лепшую краязнаўчую работу сярод публічных бібліятэк “Малая Радзіма чакае сваіх даследчыкаў”. Двойчы (у 1992 і 1997 гадах) філіял №7 з'яўляўся пераможцам Рэспубліканскага конкурсу Беларускага фонду культуры "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры".

З 2007 да сённяшніх дзён пры бібліятэцы працуе клуб аматараў кніжак і чытання “Чытайка” для малодшых школьнікаў. Асноўныя мэты дзейнасці клуба - гэта садзейнічанне развіццю культуры чытання ў сям’і, прывіццё любові да кнігі, умення выбіраць і абмяркоўваць літаратуру. Бібліятэкай-філіялам №7 праводзіцца штогадова больш за 100 мерапрыемстваў. У зоне абслугоўвання бібліятэкі 4 дзіцячыя садкі (№№43, 1, 72, 77) і 3 сярэднія школы (№7, 22, БШ №14). Бібліятэку кожны год наведваюць больш за 2400 дзяцей і дарослых, якім прапануецца больш за 28000 экз. кніг і перыядычных выданняў. З 2011 года бібліятэка пачала аказваць паслугі, звязаныя з сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі. З канца 2011 года філіял №7 узначаліла Андрыянава Вольга Пятроўна.


 
 
 

Дадатковая інфармацыя