Бібліятэчныя пункты
Бібліятэчныя пункты адносяцца да гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка (ГЦБ імя А. Макаёнка). Наведвальнікі – школьнікі, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, студэнты ВНУ, працоўныя і службоўцы, пенсіянеры і хатнія гаспадыні – жыхары мікрараёнаў Дзевятоўка, Фолюш, Альшанка, Румлёва, пасёлка Фабрычны. Бібліятэчны фонд уключае кнігі, перыядычныя выданні. Для аматараў чытання ў вольны час створаны камерцыйны фонд мастацкай літаратуры.Бібліятэчны пункт №5 – спецыяльны, бо размяшчаецца ён у доміку грамадскага аб'яднання "Саюз палякаў на Беларусі" і прапануе літаратуру на польскай мове.
1. Бібліятэчны пункт №1 "Дзевятоўка" (для дарослых і дзяцей)
Адрас: вул. Ліможа, 20
Рэжым працы: 10:00-19:00; перапынак: 14:00-15:00
субота 10:00-18:00; перапынак 14:00-14:30
Выхадны: нядзеля
Санітарны дзень: апошні панядзелак месяца
Тэлефон: 80152-56-59-46
2. Бібліятэчны пункт №2 "Фолюш" (для дарослых і дзяцей)
Адрас: вул. Фолюш, 15/203-73а
Рэжым працы: 10:00-19:00, перапынак: 14:00-15:00
нядзеля: 10:00-18:00; перапынак: 14:00-14:30
Выхадныя: пятніца, субота
Санітарны дзень: апошняя серада месяца
Тэлефон: 80152-65-08-40
3. Бібліятэчны пункт №3 "Альшанка" (для дарослых і дзяцей)
Адрас: вул. Волкава, 10
Рэжым працы: 10:00-18:30; перапынак: 13:00-13:30, нядзеля:10:00-18:00
Выхадныя: субота
Санітарны дзень: апошні панядзелак месяца
Тэлефон: 80152-68-02-88
4. Бібліятэчны пункт №4 "Румлёва" (для дарослых і дзяцей)
Адрас: пр-т Кляцкова, 104
Рэжым працы: 10.00–19.00; перапынак: 13.00–14.00
субота 10:00-18:00, перапынак 13:00-13:30
Выхадныя: серада, нядзеля
Санітарны дзень: апошні панядзелак месяца
Тэлефон: 80152-31-01-60
Бібліятэчны пункт №5 польскай л-ры
Час працы: 09:00-17:30; перапынак: 13:00-13:30
Выхадныя: субота, нядзеля
Санітарны дзень: апошні панядзелак месяца
Тэлефон: 80152-56-90-64
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Бібліятэкар : Гайдзель Марына Рычардаўна
Асноўная інфармацыя:
Спецыяльная бібліятэка польскай літаратуры (з 01.01.2022 – бібліятэчны пункт №5 польскай літаратуры Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А.Макаёнка) была арганізавана згодна з пунктам 2.4 Рашэнні выканкама Гродзенскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 24.01.1991. Паміж грамадскай арганізацыяй "Саюз палякаў Беларусі" і Гродзенскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай быў заключаны дагавор ад 02.03.1992 года, які прадугледжваў абавязкі бакоў па арганізацыі работы ўстановы культуры. Бібліятэкарам была прызначана Занеўская Вікторыя Станіславаўна. Бібліятэка спачатку размяшчалася ў памяшканні ЖСК-4 па вул. Паповіча, 22а.

Фонд налічваў каля 20000 экзэмпляраў дакументаў на польскай мове. Ім карысталіся штогод каля 800 чытачоў. З кастрычніка 1994 бібліятэка польскай літаратуры размяшчаецца ў памяшканні ГА "Саюз палякаў Беларусі" (вул. Дзяржынскага, 32).
З 24.11.2005 бібліятэкарам працуе Гайдэль Марына Рычардаўна. Знаёмства з польскай культурай, гісторыяй, мовай, выхаванне нацыянальнай самасвядомасці – вось асноўныя напрамкі дзейнасці бібліятэкі польскай літаратуры. Бібліятэка абслугоўвае членаў грамадскага аб'яднання "Саюз палякаў Беларусі", дзяцей СШ №36, студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы, якія вывучаюць польскую мову і культуру, жыхароў і гасцей горада польскай нацыянальнасці. Бібліятэка ўдзельнічае ў фестывалях нацыянальных культур, мерапрыемствах Саюза палякаў Беларусі – свяце народных рамёстваў "Казюкі", конкурсах на лепшага дэкламатара вершаў польскіх паэтаў, пісанак яек да Вялікадня, у культурна-турыстычнай акцыі "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў", імпрэзах да дня нараджэння вядомых пісьменнікаў А. Міцкевіча, Э. Ажэшка і інш.

Бібліятэкар Гайдзель М.Р. арганізоўвае штогод каля 10 тэматычных выстаў літаратуры да юбілеяў польскіх пісьменнікаў, кампазітараў, дзеячаў культуры, выязныя выставы, праводзіць каля 10 мерапрыемстваў у зале ГА "Саюз палякаў Беларусі". Паслугамі бібліятэкі карыстаюцца больш за 700 чалавек, фонд налічвае 15000 асобнікаў кніг, часопісаў і газет на польскай мове.
Згодна з рашэннем Гродзенскага гарвыканкама № 789 ад 29.10.2021 спецыяльная бібліятэка польскай літаратуры ўвайшла ў структуру Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А.Макаёнка як бібліятэчны пункт №5 польскай літаратуры з 01.01.2022.