Правiлы карыстання бібліятэкамі

 
1. Правілы карыстання бібліятэкамі (далей – Правілы) дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна» (далей – Бібліятэка) распрацаваныя ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры ад 20.07.2016 №413-З па стане на 06.02.2023 (далей Кодекс аб культуры), іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
2. У дадзеных Правілах выкарыстоўваюцца тэрміны ў значэннях, вызначаных у Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб культуры. Правілы рэгламентуюць узаемаадносіны карыстальнікаў і Бібліятэкі ў працэсе бібліятэчнага, інфармацыйнага, даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання.
3. Карыстальнікамі Бібліятэкі з’яўляюцца юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якім аказваюцца бібліятэчныя паслугі.
4. Парадак карыстання Бібліятэкай, яе фондамі, пералік асноўных паслуг і ўмовы іх прадастаўлення ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры.
5. Перад рэгістрацыяй у якасці карыстальніка грамадзяне павінны пагадзіцца на апрацоўку персанальных даных пасля азнаямлення з Палітыкай Бібліятэкі ў адносінах апрацоўкі персанальных даных, даступнай таксама ў рэжыме анлайн на сайце ўстановы.
6. Асобы, якія не пагадзіліся на апрацоўку персанальных даных, не могуць  прайсці працэдуру рэгістрацыі і Бібліятэкай не абслугоўваюцца, за выключэннем запытаў на некаторыя (у т.л., платныя) паслугі ці ўдзелу ў мерапрыемстве;
7. Карыстальнікі бібліятэкі ў адпаведнасці з патрэбнасцямі і інтарэсамі маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне.
8. Асобы з аслабленым зрокам і асобы, пазбаўленыя зроку, маюць права на атрыманне дакументаў на спецыяльных носьбітах інфармацыі ў спецыяльнай бібліятэцы для інвалідаў па зроку.
9. Інваліды і іншыя фізічна аслабленыя асобы маюць пераважнае права атрымліваць дакументы з бібліятэчных фондаў праз нестацыянарныя формы абслугоўвання.
10. Доступ да дакументаў з бібліятэчных фондаў і інфармацыйных рэсурсаў можа быць абмежаваны ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.
 
11. Карыстальнікі Бібліятэкі маюць права:
11.1. наведваць бібліятэку ў адпаведнасці з рэжымам яе работы, карыстацца паслугамі, у тым ліку платнымі, пералік (прейскурант) якіх устаноўлены бібліятэкай і зацверджаны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
11.2. карыстацца паслугамі створаных на базе Бібліятэкі публічных цэнтраў прававой інфармацыі;
11.3. бясплатна атрымліваць у часовае карыстанне дакументы чытальнай залы Бібліятэкі для работы ў чытальнай зале ў неабмежаванай колькасці асобнікаў; для працы на даму – платна ў колькасці не больш за 5 асобнікаў згодна з Прэйскурантам на платныя паслугі;
11.4. бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе змесце бібліятэчных фондаў, кансультацыйную дапамогу ў пошуку крыніц інфармацыі;
11.5. атрымліваць у часовае карыстанне дакументы ў колькасці не больш за 5 асобнікаў на абанемент на тэрмін да 30-ці дзён; тэрмін карыстання новымі выданнямі, выданнямі павышанага попыту або камерцыйнага (платнага) абанемента можа быць скарочаны да 7-15 дзён на меркаванне бібліятэкара;
11.6. працягваць тэрмін карыстання дакументам(амі) на абанеменце пры ўмове адсутнасці запытаў з боку іншых карыстальнікаў на гэты дакумент яшчэ на 30 дзён; далейшае падаўжэнне тэрміну карыстання дакументамі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Прэйскурантам на платныя паслугі.
11.7. карыстацца двума спосабамі падаўжэння тэрміну карыстання дакументам(мі): наведаць бібліятэку з прад'яўленнем альбо непрад'яўленнем узятых дакумента(аў), патэлефанаваць у бібліятэку з просьбай аб падаўжэнні. У выпадку падаўжэння тэрміну карыстання выданнямі пасля тэлефоннага званка ва ўкладышы фармуляра бібліятэкарам ставіцца дата наведвання, запісваюцца выданні, а ў раздзеле «Нататкі бібліятэкара» робіцца адзнака «па званку», прастаўляецца дата і час званка. Падчас наступнага наведваньня бібліятэкі карыстальнік ставіць подпісы насупраць падоўжаных па званку выданняў і аплачвае карыстанне імі, калі тэрмін карыстання перавысіў ўказаны ў пунктах 9.5, 11.6 дадзеных Правіл.
11.8. пры часовым пражыванні ў зоне абслугоўвання Бібліятэкі (службовая камандзіроўка, адпачынак і г.д.) карыстацца толькі паслугамі чытальных залаў;
11.9. атрымліваць доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў Бібліятэкі;
9.10. атрымліваць дакументы або іх копіі па міжбібліятэчнаму абанементу на ўмовах бібліятэк-фондатрымальнікаў;
11.11. ўдзельнічаць у культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца Бібліятэкай, быць членам клуба па інтарэсах, які арганізаваны пры бібліятэцы;
11.12. выкарыстоўваць у зонах абслугоўвання чытачоў тэхнічныя прылады на аўтаномным пітанні без гукавых сігналаў за выключэннем капіявальных прыбораў (сканараў, аўдыё-і відэаапаратуры, мабільных тэлефонаў і іншых тэхнічных сродкаў у мэтах фота- і відэаздымкі дакументаў з бібліятэчных фондаў;
11.13. карыстацца мабільнымі тэлефонамі толькі па-за зон абслугоўвання чытачоў;
11.14. звяртацца да прадстаўнікоў адміністрацыі бібліятэкі з прапановамі, заўвагамі, скаргамі па ўсіх пытаннях, якія тычацца абслугоўвання, арганізацыі інфармацыйных рэсурсаў і паслуг;
11.15. удзельнічаць у дзейнасці апякунскіх саветаў, аб'яднанняў карыстальнікаў бібліятэк.
 
12. Карыстальнікі бібліятэкі абавязаны:
12.1. выконваць правілы карыстання бібліятэкай і прытрымлівацца рэжыму работы бібліятэкі;
12.2. беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў; пры атрыманні дакументаў з якімі-небудзь дэфектамі карыстальнік павінен паведаміць пра гэта бібліятэкару;
12.3. вяртаць дакументы ў вызначаны бібліятэкай тэрмін у адпаведнасці з дадзенымі Правіламі (п. 9.5); падаўжаць тэрмін карыстання дакументам (амі) у адпаведнасці з дадзенымі Правіламі (п. 9.6, 9.7);
12.4. адключаць гукавы сігнал мабільнага тэлефона ў чытальных залах;
12.5. беражліва адносіцца да маёмасці бібліятэкі і абсталявання, кампенсаваць шкоду, прычыненую бібліятэцы, у выпадку яго псавання;
12.6. штогод праходзіць рэгістрацыю карыстальнікаў (чытачоў) у тэрмін і ў адпаведнасці з зацверджаным дырэктарам ўстановы па ўзгадненні з начальнікам аддела культуры Гродзенскага гарвыканкама Парадкам регістрацыі; карыстальнікі, якія не прайшлі рэгістрацыю, бібліятэкай не абслугоўваюцца;
12.7. мець ахайны знешні выгляд, захоўваць грамадскі парадак і чысціню ў памяшканнях бібліятэкі, паважаць правы іншых карыстальнікаў;
12.8. у надзвычайных сітуацыях (пажар, аварыя, пагроза тэрарыстычнага акта і іншыя) выконваць патрабаванні работнікаў бібліятэкі, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях;
12.9. даць тлумачэнні адміністрацыі бібліятэкі ў выпадку парушэння гэтых правілаў.
13. Карыстальнікам бібліятэкі забараняецца:
13.1. наведваць бібліятэку ў стане алкагольнага ап'янення, або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;
13.2. уваходзіць у будынак бібліятэкі з жывёламі, за выключэннем карыстальнікаў – асоб з аслабленым зрокам і асоб, якія страцілі зрок, – у суправаджэнні сабакі-павадыра;
13.3. уносіць у бібліятэку любыя друкаваныя выданні, дакументы на электронных і іншых носьбітах, рэжучыя, колючыя прадметы;
13.4. выносіць дакументы з памяшкання бібліятэкі без запісу ў формах уліку, прынятых бібліятэкай;
13.5. уносіць і выкарыстоўваць капіявальныя прыборы (сканеры, аўдыё-, фота- і відэаапаратуру), мабільныя тэлефоны ў мэтах відэаздымкі і фатаграфавання дакументаў з фондаў Бібліятэкі;
13.6. перадаваць білет чытача іншым асобам або карыстацца білетам іншай асобы;
13.7. парушаць інструкцыі па карыстанню кампутарамі ў бібліятэцы;
13.8. прымаць ежу ў зонах абслугоўвання чытачоў, распіваць спіртныя напоі, курыць у памяшканнях бібліятэкі;
13.9. заходзіць у службовыя памяшканні; карыстацца службовымі тэлефонамі без дазволу супрацоўнікаў бібліятэкі;
13.10. самавольна размяшчаць аб'явы, афішы, іншыя рэкламныя матэрыялы, ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць у памяшканнях бібліятэкі;
13.11. парушаць нормы грамадскага парадку, цішыню, ствараць непрацоўным абстаноўку ў памяшканнях бібліятэкі;
13.12. асобам, якія не захоўваюць дадзеныя правілы, можа быць зроблена заўвага, прапанавана пакінуць памяшканне бібліятэкі.
14. Рэгістрацыя грамадзян у якасці карыстальнікаў (чытачоў) Бібліятэк ажыццяўляецца непасрэдна ў бібліятэцы і (або) на афіцыйным сайце Інтэрнэт (калі ў бібліятэцы прадугледжана такая форма).
15. Парадак рэгістрацыі карыстальнікаў зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з начальнікам аддзела культуры Гродзенскага гарвыканкама. Дакумент размяшчаецца ў даступным для карыстальніка месцы ці можа быць прад’яўлены бібліятэкарам па патрабаванні карыстальніка.
16. У выпадку страты, пашкоджання дакументаў з фондаў бібліятэкі карыстальнікі замяняюць іх ідэнтычнымі, раўнацэннымі дакументамі. Пры адсутнасці магчымасці замены дакументаў карыстальнікі кампенсуюць іх кошт у адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
17. Карыстальнікам бібліятэкі, якія парушылі тэрміны вяртання дакументаў з фондаў бібліятэкі, да моманту вяртання гэтых дакументаў выдача новых дакументаў не ажыццяўляецца.
18. Карыстальнікі бібліятэкі, якія нанеслі шкоду маёмасці бібліятэкі (камп'ютэры, аргтэхніка, мэбля, электраабсталяванне і іншае) кампенсуюць нанесены ўрон у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
19. Адказнасць за гібель ці пашкоджанне дакументаў з фондаў бібліятэкі непаўналетнімі карыстальнікамі, за нанясенне шкоды маёмасці бібліятэкі нясуць іх бацькі альбо апекуны, папячыцелi дзіцячай установы, пад наглядам якіх яны знаходзяцца.
20. Асобныя катэгорыі карыстальнікаў, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне  – ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, інваліды працы і дзяцінства І і ІІ груп, дзеці і бацькі з мнагадзетных сем’яў, ганаровыя донары – пры ўмове прад’яўлення адпаведных дакументаў вызваляюцца ад аплаты за асобныя віды платных паслуг (Палажэнне аб пазабюджэтных даходах №1).

Дадатковая інфармацыя