Паслугi

У адпаведнасці са Статутам дзяржаўнай установы культуры "Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Гродна" і Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры бібліятэкі аказваюць на бязвыплатнай аснове наступныя паслугі:

 
1.
Прадастаўленне поўнай інфармацыі пра склад і змест бібліятэчных фондаў;
2.
Пошук па запыце дакументаў у бібліятэчным фондзе;
3.
Пошук і выдача дакументаў чытальнай залы для працы ў бібліятэцы;
4.
Выдача дакументаў у карыстанне па-за сценамі бібліятэкі на ўстаноўлены правіламі тэрмін;
5.
Кансультацыі па карыстанні электроннымі каталогам і іншымі базамі даных бібліятэк;
6.
Пошук у інфармацыйна-пошукавай сістэме прававых дакументаў "Эталон" і іншыя паслугі публічнага цэнтра прававой інфармацыі (ПЦПІ);
7.
Інфармаванне аб новых паступленнях з дапамогай друкаваных і электронных крыніц інфармацыі;
8.
Кансультацыі па тэматыцы чытання, выбару літаратуры;
9.
Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне (выкананне бібліяграфічных і фактаграфічных даведак па запыце);
10.
Групавое бібліяграфічнае інфармаванне калектываў арганізацый, устаноў аб новай літаратуры па тэме;
11.
Індывідуальнае бібліяграфічнае інфармаванне фiзiчнай асобы аб новай літаратуры па тэме;
12.
Стварэнне для аддаленага карыстальніка новых сацыяльна значных інфармацыйных рэсурсаў;
13. Арганізацыя клубаў па інтарэсах пры бібліятэцы для дзяцей і дарослых;
14.
Рэалізацыя сацыякультурных праектаў. Арганізацыя масавых мерапрыемстваў:
- да юбілейных дат дзеячоў сусветнай і айчыннай культуры;
- для сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва (школьнікаў, студэнтаў, ветэранаў вайны, інвалідаў, пенсіянераў);
- для членаў клубаў па інтарэсах пры бібліятэках;
- для ўсіх груп карыстальнікаў па папулярызацыі кнігі і развіццю літаратурна-мастацкага густу.
 

Дадатковая інфармацыя