У чароўны час Раства

4 студзеня ў бібліятэцы № 10 пабывалі дзеці, якія адпачываюць у прышкольных лагерах СШ № 31 і № 34. Для іх правялі гадзіну духоўнасці «У чароўную гадзіну Раства». Хлопчыкі і дзяўчынкі пагрузіліся ў атмасферу звычаяў і традыцый розных краін. Чыталі і абмяркоўвалі калядныя апавяданні. Паўдзельнічалі ў стварэнні ялінкі, якую кожны ўпрыгожыў па-свойму.

 

Будзьце асцярожныя!

Урок бяспекі «Будзь асцярожны!» прайшоў 3 студзеня ў бібліятэцы №4 для наведвальнікаў прышкольнага лагера сярэдняй школы № 27. Навучэнцам распавялі аб правілах бяспекі ў зімовы перыяд падчас прагулак, пры катанні на санках і на лёдзе. Мультфільм «Смяшарыкі. Бяспека зімой» замацаваў атрыманыя веды. Гульня «Снежкі» падарыла добры настрой і прызы самым трапным і спрытным гульцам.

На спектакль – у бібліятэку

3 студзеня бібліятэку №3 прыйшлі дзеці, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры СШ №37. Для іх тут прайшоў спектакль «Медзведзяня і Новы год» па кнізе Анет Амрайн і Сабіны Штраўб. Пасля таго, як запалілася навагодняя ёлка, хлапчукі і дзяўчынкі вадзілі карагод, танцавалі з ляснымі жыхарамі і адказвалі на пытанні казачнай віктарыны. Завяршылася мерапрыемства запрашэннем стаць карыстальнікам бібліятэкі.

Цуд-Каляды

3 студзеня ў бібліятэцы № 8 адбылася пазнавальная гадзіна «Гэта Цуд-Каляды» для дзяцей з прышкольнага лагера на базе гімназій № 2 і № 5. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб галоўных сімвалах Раства Хрыстова – Віфлеемскай зорцы, батлейцы, яслях, дарах вешчуноў. Таксама бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з традыцыямі і звычаямі каляднага перыяду. Пасля гэтага гімназісты выконвалі тэматычныя заданні. Так, рабяты разгадвалі калядны рэбус і малявалі Віфлеемскую зорку. Затым склалі спіс страў на Куццю. Пасля гэтага згулялі ў традыцыйныя калядныя гульні нашых продкаў.

Навагодняя карусель

3 студзеня ў бібліятэцы №1 пабываў атрад з прышкольнага лагера СШ №16. Тут для іх правялі ранішнік «Навагодняя карусель». Школьнікі актыўна гулялі ў «Смяшынкі», малявалі тэматычныя малюнкі «Навагодняя пальма». Больш за ўсё ім спадабалася танцавальная хвілінка са Снегавіком. Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, пасля якіх падзяліліся сваімі ўражаннямі аб тым, як яны сустрэлі Новы год і якія падарункі атрымалі ад Дзеда Мароза. Свята завяршылася праглядам мультфільма пра Машу і Мядзведзя.

Падарожжа ў Віфлеем

3 студзеня супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі №5 правялі пазнавальную праграму «Падарожжа ў Віфлеем». Дзеці з прышкольнага лагера СШ № 8 даведаліся гісторыю святкавання Каляд. А таксама выканалі заданне бібліятэкара: напісалі на лістку паперы дрэнныя звычкі, ад якіх яны хочуць пазбавіцца, і паказалі добрыя ўчынкі, якія можна і трэба здзяйсняць кожны дзень.

Дадатковая інфармацыя