Кнігі-юбіляры – 2024. А. Дзюма «Тры мушкецёры»

«Тры мушкецёры» – найвялікшы авантурна-прыгодніцкі раман, самая знакамітая кніга бліскучага французскага раманіста Аляксандра Дзюма. Гэта раман пра вечныя каштоўнасці: любоў, сяброўства, адданасць. Аб падступстве і здрадзе. Раман пра адважных мужчын і бліскучых жанчын, аб палацавых інтрыгах і усемагутным Кардынале. Ён напісаны так жыва і займальна, што немагчыма адарвацца, ён да гэтага часу хвалюе і інтрыгуе чытачоў, прымушаючы зноў і зноў суперажываць героям. Успомніць любімых герояў можна з відэа бібліятэкі № 1.

Я – эрудыт

9 студзеня ў бібліятэцы №7 прайшла гульнявая праграма «Я – эрудыт!» для вучняў 4 «Д» класа сярэдняй школы №7. Школьнікам трэба было прайсці інтэлектуальныя выпрабаванні, за паспяховае праходжанне кожнага ўдзельнікі атрымлівалі жэтон. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах: «Самы ўважлівы», «Даганялкі», «Знайка», «Музычны конкурс» і г.д. З дапамогай эрудыцыі і кемлівасці школьнікі хутка выканалі заданні. Па выніках лепшы гулец атрымаў прыз.

Дзедмарозаўка

У далёкім паўночным краі ёсць вёска Дзедмарозаўка. І жывуць у ёй Дзед Мароз, Снягурка і дваццаць іх памочнікаў – снегавічкоў – злепленых са снегу хлопчыкаў і дзяўчынак. Жыццё снегавікоў поўная падзей: і вучэння, і забавы, і прыгоды. Яны ходзяць у школу, дзе строгая Снягурка вучыць іх грамаце, матэматыцы і геаграфіі, кормяць звяроў і птушак, якія жывуць у вёсцы Дзедмарозаўка, удзельнічаюць у зімовай алімпіядзе. Але самая галоўная падзея для снегавічкоў, вядома, навагодняе свята! Кожны раз у канцы года яны рыхтуюць для дзетак падарункі і прысмакі, паштоўкі і вязуць іх на конях і машыне ў Новы год. Прыдумаў і напісаў гэтую выдатную серыю кніг «Дзедмарозаўка» дзіцячы пісьменнік Андрэй Усачоў. Кожная гісторыя – гэта займальны павучальны сюжэт. Акрамя сюжэту з казачных гісторый хлопчыкі і дзяўчынкі яшчэ даведаюцца цікавыя факты з самых розных абласцей ведаў, а таксама знаёмяцца з прадметамі і з'явамі навакольнага свету. Добрыя і вясёлыя гісторыі пра Дзеда Мароза, Снягурку і гарэзных снегавічкоў не змогуць не палюбіцца. За кнігамі вас запрашае аддзел абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка па адрасе: вул. Цітова, 12.

«Оскар» для пухнатых

29 снежня і 5 студзеня супрацоўнікі бібліятэкі № 9 правялі пазнавальную гадзіну «Жывёлы-кіназоркі: «Оскар» для пухнатых і птушак» для дзетак з прышкольнага лагера гімназіі №5. Дзеці даведаліся як жывёл, птушак і марскіх насельнікаў рыхтуюць да кіназдымкаў, і пра самыя вядомыя фільмы з удзелам акцёраў-жывёл. У канцы мерапрыемства дзеці ўдзельнічалі ў віктарыне «Дзіўныя жывёлы», конкурсах «Даведайся па аб'яве», «як «размаўляюць» птушкі і звяры» і іншых.

У царстве Снежнай каралевы

5 студзеня ў дзіцячай бібліятэцы №5 выхаванцы дзіцячага сада №40 пабывалі на тэатралізаваным прадстаўленні «У царстве Снежнай каралевы». Разам з бібліятэкарам дзеці перараблялі рускія народныя казкі, каб у іх змесце прысутнічала Снежная каралева. У казцы «Калабок», замест дзеда з бабай была Снежная каралева, якая зляпіла тры снежных шара, а лясныя жывёлы зрабілі з іх снегавіка. У гісторыі пра рэпку Снежная Каралева не хацела сыходзіць з прыходам вясны, і схавалася на агародзе ў бабы з Дзедам. У «Церамку» пасля таго, як ён разваліўся, звяры звярнуліся да Снежнай каралевы і яна пабудавала ім прасторны дом з лёду.

У гэты ж дзень гасцямі бібліятэкі стаў атрад прышкольнага лагера СШ №22. Для іх правялі гульнявую праграму «Самы спрытны». Падчас выпрабаванняў рабятам трэба было праявіць гнуткасць, спрыт, уважлівасць і хуткасць. Усе чатыры заданні школьнікі паспяхова прайшлі і атрымалі за гэта салодкія падарункі.

Калядныя цуды

5 студзеня ў бібліятэцы №1 пабывалі малыя з дзіцячага садка №24 на забаўляльнай праграме «Калядныя цуды». Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і традыцыямі свята, пагулялі ў гульні «Чаго на ёлцы не бывае?» і «Дары вешчуноў», адгадвалі загадкі, упрыгожвалі навагоднюю ялінку, станцавалі танец «Снегавікі» і чыталі вершы. Завяршылася праграма праглядам мультфільма «Зіма ў Прастаквашына».

Дадатковая інфармацыя