Зімовыя цуды

11 студзеня ў дзіцячым садку №35 адбыліся чарговыя гучныя чытанні. Бібліятэкар аддзела абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка пазнаёміла малых з кнігай Наталі Квінтарт «Маленькі чырвоны трактар і зімовыя цуды». Галоўны герой трактар па імені Трум жыве і працуе на ферме «Пад старым дубам», дзе неўзабаве надыходзіць зіма. Гэта гісторыя, якая вучыць дзетак добрым і правільным рэчам. Пасля знаёмства з кнігай хлопчыкі і дзяўчынкі распавялі пра тое, як яны праводзяць вольны час зімой.

Бурштынавы тэлескоп

Супрацоўнікі бібліятэкі №2 падрыхтавалі буктрэйлер па кнізе Філіпа Пулмана «Бурштынавы тэлескоп». Раман прызнаны крытыкамі адным з лепшых твораў ХХІ стагоддзя. Валодаючы дынамічным сюжэтам, кніга закранае многія светапоглядныя і псіхалагічныя праблемы нашага часу.

Пісьменнік з Сонечнага горада

10 студзеня ў бібліятэцы №7 прайшла літаратурная гадзіна «Пісьменнік з Сонечнага горада» для вучняў 3 «В» класа сярэдняй школы №7. Бібліятэкар расказала дзецям пра жыццё і творчасць аўтара, пра тое, які нялёгкі шлях прайшоў гэты чалавек, перш чым стаў пісьменнікам. Школьнікі даведаліся як Мікалай Мікалаевіч складаў пацешныя апавяданні і казкі маленькаму сыну, а потым друкаваў у дзіцячых газетах і часопісах для дзяцей. З вялікай увагай паслухалі апавяданні «Федзіна задача», «Жывая капялюш» і «Мішкіна каша», абмеркавалі і прааналізавалі павучальныя творы.

Святло каляднай зоркі

10 студзеня адбылася святочная сустрэча «Святло каляднай зоркі» ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя Макаёнка для людзей з абмежаванымі магчымасцямі – наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Гродна. Гасцей вітаў настаяцель Свята-Марфінскай царквы, які павіншаваў усіх прысутных са святам Раства Хрыстова, і распавёў пра сэнс і значэнне гэтай галоўнай евангельскай падзеі.

Акунуцца ў святочную атмасферу, зарадзіцца калядным настроем прысутныя змаглі дзякуючы святочным спевам. Выхавальніца дзіцячага сада №77 Рэзнік С.В. з дапамогай лялек распавяла евангельскі сюжэт пра Раство Хрыстовае, а потым правяла майстар-клас па вырабе каляднай зоркі. Загадчык аддзела інфармацыі ГЦБ імя А. Макаёнка В. М. Тарасава прачытала кранальны святочны аповед Наталлі Антонавай «Што знойдзеш на Каляды».

Подзвіг жыцця і смерці

10 студзеня ў аддзеле абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка правялі гадзіну гісторыі «Ян Каханоўскі: подзвіг жыцця і смерці» для навучэнцаў 4 «А» сярэдняй школы №6 імя Г.А. Гарнавых. Праходзячы каля заапарка нешматлікія заўважаюць мемарыяльную дошку, прысвечаную Яну Каханоўскаму, – настаўніку-біёлагу, эколагу, грамадскаму дзеячу і заснавальніку Гродзенскага заапарка. Усё сваё жыццё ён прысвяціў навуцы, навучанню дзяцей, увасабленню ў жыццё сваёй мары. Ян Каханоўскі пражыў кароткае, але яркае, значнае, поўнае сэнсу жыццё. У канцы мерапрыемства навучэнцы засялілі самаробны заапарк сваімі любімымі жывёламі, размясціўшы звяроў у вальерах, імкнучыся выканаць камфортныя ўмовы пражывання для кожнага віду.

Не забудзь ўсміхнуцца

10 студзеня ў бібліятэцы №7 правялі гульнявую праграму «Не забудзь ўсміхнуцца». Падчас мерапрыемства навучэнцы 1 «Б» класа сярэдняй школы №7 праявілі сваю кемлівасць і артыстычнасць. Бо ім давялося адгадваць загадкі, удзельнічаць у конкурсах «Рыбка», «Зямля, паветра, вада», «Сапсаваны тэлефон», а таксама ўспомніць прымаўкі пра ўсмешку. Завяршылі занятак праглядам мультфільма «Мяшок яблыкаў» паводле казкі С.Суцеева.

Дадатковая інфармацыя