Пад чыстым небам Раства

4 студзеня дзеці з прышкольнага лагера СШ № 26 пабывалі ў бібліятэцы №10, тут для іх прайшла пазнавальная гадзіна «Пад чыстым небам Раства». Напярэдадні праваслаўнага Раства дзеці пазнаёміліся з традыцыямі святкавання самага вялікага хрысціянскага свята, выказалі сваё меркаванне аб значэнні гэтай падзеі для гісторыі чалавецтва. Разам з бібліятэкарам вучні ўспомнілі галоўныя сімвалы і атрыбуты Каляд, прачыталі легенды аб каляднай ёлцы. Рабяты падзяліліся сваімі здагадкамі, чаму людзі з радасцю сустракаюць гэтае свята, вельмі старанна хочуць падрыхтавацца да яго, імкнуцца стаць лепш і дабрэй. У канцы сустрэчы паглядзелі мультфільм «Першае Раство».

На канікулах – у бібліятэку

3 і 4 студзеня ў бібліятэцы №2 для навучэнцаў прышкольных лагераў сярэдніх школ №5 і №13 прайшла пазнавальная праграма «Час калядных цудаў». Бібліятэкары распавялі біблейскія гісторыі, звязаныя з нараджэннем Хрыста, патлумачылі іх сімвалічны сэнс, пазнаёмілі з сучаснымі традыцыямі святкавання Раства ў розных краінах. Дзеці адказалі на пытанні віктарыны і ўспомнілі чароўныя зімовыя казкі. Напрыканцы мерапрыемства паглядзелі мультфільм «Дванаццаць месяцаў».

Культура зберажэння энергіі і вады

У бібліятэцы №4 4 студзеня правялі пазнавальную гадзіна «Азбука беражлівасці». Навучэнцы прышкольнага лагера СШ №27 даведаліся, як старажытныя людзі здабывалі святло і цяпло і дзе яны бралі ваду, адкуль у нашы дамы паступае электрычнасць. Школьнікі пазнаёміліся з культурай зберажэння энергіі і вады, з правіламі карыстання электрапрыборамі, адказалі на пытанні віктарыны «добра-дрэнна». Замацаваць атрыманыя веды дапамаглі відэаролікі па гэтай тэме.

У свеце іскрыстых цудаў

4 студзеня супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі № 5 правялі гульнявую праграму «У свеце іскрыстых цудаў» для навучэнцаў прышкольнага лагера СШ № 22. Навучэнцы даведаліся пра навагоднія традыцыі ў розных краінах, падзяліліся сямейнымі каляднымі традыцыямі, пагулялі, адказалі на пытанні віктарыны, паглядзелі навагоднія мультфільмы і атрымалі салодкія прызы.

Зімовых казак цуды

3 студзеня ў бібліятэцы № 9 для дзяцей з прышкольнага лагера гімназіі № 5 правялі літаратурную віктарыну «Зімовых казак цуды». Дзеці сустрэліся з героямі казак «Зайкіна хатка», «Зімоўе звяроў», «Па шчупаковым загадзе», «Дванаццаць месяцаў» і інш Хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны, адгадвалі па ілюстрацыях казкі пра зіму, называлі іх галоўных персанажаў, глядзелі эпізоды казачных гісторый.

Вясёлы снегавік

Віктарыну «Калядная казка» правялі 3 студзеня ў бібліятэцы № 4 для дзяцей з прышкольнага лагера СШ №27. Хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў конкурсах «Вясёлы снегавік», «Адгадай казку па літарах», адгадвалі загадкі, успаміналі вершы пра зіму. Мультфільм «Зіма ў Прастаквашына» нагадаў пра любімых герояў Эдуарда Успенскага.

Дадатковая інфармацыя