Горад над Нёманам

У віртуальнае падарожжа «Горад над Нёманам» адправіліся 5 студзеня навучэнцы прышкольнага лагера сярэдняй школы № 22 у бібліятэцы №4. Электронная прэзентацыя «Мой Гродна» распавяла аб гісторыі горада, аб унікальных архітэктурных помніках Гродна, пра знакамітых гістарычных дзеячаў. Мерапрыемства дапоўніў прагляд дакументальнага фільма «Гарады Беларусі. Гродна».

Ліса-калядоўшчыца

Каляды – адно з самых любімых намі зімовых святаў. Гэты час радасці, падарункаў, сустрэч, сюрпрызаў і весялосці. 5 студзеня, напярэдадні свята ў бібліятэцы № 6 прайшоў спектакль па казцы Мікалая Чарняўскага «Ліса – калядоўшчыца» для дзяцей з прышкольнага лагера гімназіі № 7. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй Калядаў, светлага і цудоўнага свята.

Для людзей з парушэннямі зроку

5 студзеня спецыяльную бібліятэку для інвалідаў па зроку наведалі педагогі Гродзенскай спецыяльнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем зроку і бацькі дзяцей, якія навучаюцца ў гэтай навучальнай установе. Яны пазнаёміліся з літаратурай спецыяльных фарматаў, прадстаўленых у бібліятэцы: выданні шрыфтам Брайля, аўдыёвыдання, тактыльныя кнігі, ілюстраваныя кнігі, альбом тактыльных ілюстрацый. Асаблівую цікавасць выклікала магчымасць стаць чытачамі анлайн-бібліятэкі «Логас» (створана ў 2008 годзе з мэтай забеспячэння аддаленага доступу інвалідаў па зроку да аўдыякніг у спецыяльным фармаце LKF). Сустрэча адбылася ў рамках семінара «  Сродкі рэабілітацыі для людзей з парушэннямі зроку», арганізаваным Гродзенскай абласной арганізацыяй ГА «Бел Тыз».

Куфар цудаў

5 студзеня ў бібліятэку № 10 прыйшлі навучэнцы першых класаў сярэдняй школы №26, каб паўдзельнічаць у гульнявой праграме «Калядны куфар цудаў». Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з гісторыяй свята, выставай літаратуры па тэме мерапрыемства, а таксама даведаліся пра традыцыі Раства з дапамогай конкурсаў і гульняў. У завяршэнні сустрэчы паслухалі аповед А. Першынай «Калядная лялька».

Падай, сняжок!

5 студзеня супрацоўнікі аддзела абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка выдатна папрацавалі з дзіцячымі дашкольнымі ўстановамі ў рамках праекта «Бібліясад». З самай раніцы ў бібліятэку на Цітова прыйшлі на экскурсію выхаванцы сярэдняй групы ДУА «Яслі-сад №19 г.Гродна». На абанеменце загадчыца расказала дзецям аб тым, як стаць чытачом і як паводзіць сябе ў бібліятэцы. У чытальнай зале дзеці азнаёміліся з часопісамі, высветлілі, чым кніга адрозніваецца ад часопіса. Далей дзяўчынкі і хлопчыкі даведаліся шмат цікавага пра самых «разумных» кнігах – энцыклапедыях, пачулі «гаваркія» кнігі, разглядалі выявы з дапамогай ачкоў у 3D кнігах. Скончылася знаёмства з бібліятэкай вясёлымі віктарынамі «Што за хараство гэтыя казкі» і «Што любіць кніжка?», замацаваннем правілаў абыходжання з кнігай і праглядам мультфільма «Сланяня і ліст».

А да малых з дзіцячага садка №35 бібліятэкары прыйшлі самі. Для чытання ўслых была абраная Зімовая гісторыя Роба Скотана «Кацяня Шмяк. Падай, сняжок!». Цяперашняя зіма не вельмі радуе снегам. Хочацца ўжо наляпіць снегавікоў, скаціцца з горкі на санках і пагуляць у снежкі... вось і кацяня Шмяк пакуль толькі марыць зляпіць вялізнага ледзянога ката! Бо снегу гэтай зімой ён таксама яшчэ не бачыў... што рабіць? Калі зіма са снегам не ідзе да Шмяка, то Шмяк прыспешыць яе. У выніку кацяня спрабуе зрабіць сняжок сам, і запрагае ў сані качанят, і апранае зімовы камбінезон, і чаго толькі не робіць. Галоўнае, Шмяк не адчайваецца. І ўсе яго намаганні ўзнагароджваюцца. Гэтая вясёлая гісторыя пра эксперыменты Шмяка і Сырніка па стварэнні сняжынак выдатна падняла настрой і развесяліла ўсіх дзяцей.

 

Гуляй на Святкі без аглядкі

Самым шумным і вясёлым святам пасля доўгага каляднага паста заўсёды былі Святкі або святыя вечары, якія працягваліся ад Раства да Хрышчэння. Няма іншага свята, які адзначаўся б такім багаццем звычаяў, абрадаў, традыцый. 3 і 5 студзеня ў аддзеле абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка для дзяўчынак і хлопчыкаў з прышкольных лагераў СШ № 37 і № 6 прайшлі калядныя пасядзелкі «Гуляй на Святкі без аглядкі». Дзеці даведаліся, што са Святкамі звязаны многія народныя звычаі і традыцыі, дзякуючы якім свята Нараджэння Хрыстова перажываецца асабліва. Песні, гулянні, розныя спосабы варажбы, наведванне родных, сяброў, радасныя шчаслівыя ўсмешкі – усё гэта Каляды! У канцы мерапрыемства кожнае дзіця паўдзельнічала ў абрадзе «варажбы-прадказанні» і даведаўся, што чакае яго ў новым годзе.

Дадатковая інфармацыя