Кнігі-юбіляры. А. Рыбакоў «Корцік»

У 2023 годзе спаўняецца 75 гадоў аповесці «Корцік» Анатоля Навумавіча Рыбакова, аднаго з самых папулярных савецкіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя. У аповесці Анатоля Рыбакова «Корцік» распавядаецца пра сапраўднае сяброўства паміж героямі і іх займальным прыгодзе. Дзеянне аповесці пачынае закручвацца пасля таго, як звычайнаму маскоўскаму школьніку Мішу Палякову трапляе ў рукі афіцэрскі корцік XVIII стагоддзя і галоўным героям трэба будзе разгадаць яго таямніцу. Больш падрабязна аб гэтай аповесці вы можаце даведацца, прагледзеўшы відэаролік, падрыхтаваны бібліятэкай №1.

Пад ззяннем Каляднай зоркі

 

8 студзеня адбылася традыцыйная святочная сустрэча «Пад ззяннем Каляднай зоркі» ў духоўна-асветніцкім клубе «Дзянніца» ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка. Удзельнікаў сустрэчы вітаў настаяцель Свята-Уладзімірскай царквы протаіерэй Аляксандр Велісейчык. Айцец Аляксандр павіншаваў усіх прысутных са святам Раства Хрыстова і распавёў аб сэнсе і значэнні гэтай галоўнай евангельскай падзеі.

Пра святкаванне Калядаў у Беларусі і на Гродзеншчыне, распавёў выкладчык Нядзельнай школы В. М. Мурэня. Святочны твор Вікторыі Токаравай «Каляднае апавяданне» па традыцыі прачытала кіраўнік клуба Вольга Тарасава. Акунуцца ў казачную атмасферу, зарадзіцца святочным настроем прысутныя змаглі дзякуючы вясёлым святочным спевах у выкананні ўдзельнікаў хору Свята-Уладзімірскай царквы.

Калядныя варажбы

5 студзеня сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі сацыяльнай абароны насельніцтва. У гэты дзень загадчыца бібліятэкай №5 правяла гульнявую праграму «Калядныя варожбы» для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Гродна.

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся чаму калядны перыяд падыходзіць для варожб, якія віды варожб існуюць. І самі паўдзельнічалі ў варожбах «на наканаванага» з дапамогай кніг. «Аракуламі» былі паэма «Новая зямля» Якуба Коласа і « Калядная песня ў прозе»  Чарльза Дзікенса.

Міхайлаўскі мост

У 1828 г.ён называўся «мост «пры бровары Баніфратнай», у 1840 г. – «мост супраць казённага саду па Язерскай вуліцы», у 1855 г. – «на рэчцы Гараднічанцы блізу акруговай лячэбніцы мост», у 1858 г. – «мост, існуючы блізу Баніфратэрскаго Бровара», а ў пачатку 70-х гг. ён стаў імянным і атрымаў імя Міхайлоўскі. Пра лёс старога моста, размешчанага ў цэнтры нашага горада, раскажа відэа праекта «Гродна – горад турыстычны», падрыхтаванае супрацоўнікамі Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка.

Тэрыторыя бяспечнага Інтэрнэту

Інтэрнэт сёння – галоўны памочнік ў многіх справах не толькі для дарослых, але і дзяцей. Тут мы шукаем неабходную інфармацыю для вучобы і працы, чытаем кнігі, гуляем. 5 студзеня супрацоўнік бібліятэкі № 9 правяла інфармацыйную гадзіну «Тэрыторыя бяспечнага Інтэрнэту» для хлопчыкаў і дзяўчынак з прышкольнага лагера гімназіі № 5. Дзеці пазнаёміліся з правіламі бяспекі ў Інтэрнэце, даведаліся, якія пагрозы сустракаюцца на прасторах сеткавага павуціння. Цікавасць выклікалі гісторыі ўзнікнення траянскага віруса і спаму. Для замацавання ведаў рабяты паўдзельнічалі ў гульнях «Тры кута», «Цвецік-Сяміцвецік», разгадалі рэбусы. У канцы мерапрыемства паглядзелі мультфільм «Вірус» з серыі пра Фіксікаў.

Зімовы серпантын

5 студзеня супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі №5 з радасцю сустракалі навучэнцаў прышкольнага лагера СШ №22. На гульнявой праграме «Зімовы серпантын» рабят чакалі творчыя заданні, віктарыны і гульні. У канцы мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.

Дадатковая інфармацыя