Люблю наш край

18 студзеня супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі №5 правялі літаратурную гадзіну «Люблю наш край», прысвечаную 130-годдзю беларускай паэткі Канстанцыі Буйло. Навучэнцы 8 «Г» класа сярэдняй школы №18 пазнаёміліся з асноўнымі вехамі жыцця і творчасці К.Буйло. Паслухалі самы вядомы твор, які стаў песняй «Люблю наш край» ў выкананні спявачкі Алесі і ансамбля «Бяседа». Навучэнцам было прапанавана прачытаць вершы са зборніка «Пялесткі курганнай кветкі». Напрыканцы мерапрыемства падлеткаў чакала творчае заданне: стаць піяршчыкам беларускай паэткі – стварыць рэкламную прадукцыю з яе выявай, яе імем, цытатамі з яе твораў.

У некаторым царстве

Казка – цудатворная крыніца дабра, любові, мудрасці. 18 студзеня ў бібліятэцы №7 вучні 1 «В» класа сярэдняй школы №7 пазнаёміліся з асаблівасцямі літаратурнага жанру на прыкладзе рускіх народных казак аб сяброўстве, выручцы і ўвазе да навакольных. Адгадвалі складаныя загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, паўдзельнічалі ў гульні «Так. Не». А пасля мерапрыемства жадаючыя ўзялі кнігі дадому.

Вясёлыя навуковыя досведы для дзяцей

Хочаце зладзіць дома сапраўдную навуковую лабараторыю? Перад Вамі зборнік з трыццаці займальных досведаў для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. У кнізе прадстаўлены цікаўныя эксперыменты па фізіцы, хіміі, біялогіі, якія можна правесці ў хатніх умовах або на свежым паветры. Больш інфармацыі пра кнігу Ягора Бялько «Вясёлыя навуковыя досведы для дзяцей» можна даведацца з відэа, падрыхтаванага супрацоўнікамі бібліятэкі № 6.

Цяпло зімовых святаў

Зіма – час чараўніцтва. Яна прыносіць з сабой шмат прыгожых і светлых святаў, якія ідуць чарадой і цешачы нас. 17 студзеня Гродзенская гарадская Цэнтральная бібліятэка імя А. Макаёнка арганізавала для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Гродна гадзіну духоўных ведаў «Цяпло зімовых святаў». Супрацоўнікі бібліятэкі распавялі гасцям пра гісторыю святкавання Раства Хрыстова, Пра свята Богаяўлення, пра Каляды. Слухачы даведаліся, што даўней Каляды святкавалі ўсе, асабліва моладзь: збіраліся на вячоркі, хадзілі калядоўшчыкі і спявалі святочныя калядкі, песні, прыпеўкі, варажылі. Госці з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах і гульнях, адказвалі на пытанні віктарыны, успаміналі забытыя песні, прыказкі і прымаўкі пра зіму. Цёплая, шчырая і добрая атмасфера сустрэчы нікога не пакінула абыякавым.

Дарогамі казак Шарля Перо

Казкі Шарля Перо знаёмыя ўсім з дзяцінства. Вось і вучні 2 «Б» класа сярэдняй школы №6 прадэманстравалі свае веды казак у літаратурнай гульні-падарожжы «Дарогамі казак Шарля Перо», якая адбылася 17 студзеня ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка. Бібліятэкар з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй загадкавага казачніка, распавяла гісторыю напісання казак. Далей дзяўчынкі і хлопчыкі адказвалі на пытанні віктарын: «Хто гэта?», «Казачны кошт», «Што? Дзе? Калі?», адгадвалі "казачныя" загадкі, даведваліся казку па малюнку і «згубленым прадметах». Чырвоная Шапачка, якая прыйшла на сустрэчу з дзецьмі , правяла віктарыну «Загадкі з кошыка», з якой вучні бліскуча справіліся. Напрыканцы мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з кнігамі вялікага казачніка з фонду бібліятэкі.

Нашы верныя чацвераногія сябры

17 студзеня ў бібліятэцы № 6 для дашкалят з дзіцячага садка № 92 прайшла гадзіна цікавых паведамленняў «Нашы верныя сябры». Дзеці пазнаёміліся з невядомымі фактамі з жыцця нашых чатырохногіх сяброў, успомнілі загадкі пра хатніх жывёл, а таксама мастацкія творы, героямі якіх з'яўляюцца кошкі і сабакі. Адказалі на пытанні віктарыны «Хатнія жывёлы і іх дзіцяняты». У завяршэнне мерапрыемства малыя з задавальненнем расказалі аб сваіх хатніх гадаванцах.

Дадатковая інфармацыя