У зімовым лесе

19 студзеня ў бібліятэцы №8 прайшло літаратурнае падарожжа па творах С. Я. Маршака «У зімовым лесе» для вучняў 4 «А» класа гімназіі №5. У ходзе мерапрыемства школьнікі пазнаёміліся з творчасцю пісьменніка, адказалі на пытанні віктарыны, даведаліся па ўрыўку твора яго назву, пазнаёміліся з кнігамі, прадстаўленымі на выставе «Добры свет любімых кніг» і паглядзелі ўрывак з мультфільма «Дванаццаць месяцаў».

Цуды бурштынавага горада

19 студзеня ў бібліятэцы № 3 адбылася прэм'ера спектакля «Цуды бурштынавага горада» па матывах навагодняй п'есы Л.Рублеўскай «Спадчына бабулі Зімавухі» ў батлеечным тэатры «Цудоўная хатка» для вучняў 3 «В» класа сярэдняй школы № 20. У казцы ідзе гаворка пра тое, што дабро перамагае зло, майстар часу са сваёй унучкай ХвІлІнкАй і ВІхурыкам, панам Камінарам ратуюць горад ад злых інтрыг бабулі Зімавухі. Рабяты паглядзелі спектакль, адказалі на пытанні па гэтай казцы, абмяняліся па чарзе ветлівымі, добрымі словамі.

І мільгаюць гарады і краіны

У цудоўны свет паэзіі пагрузіліся удзельнікі творчага вечара гарадзенскай паэткі Наталлі Васільеўны Чаплінай-Гарбачовай, які адбыўся 18 студзеня ў Гродзенскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. Макаёнка. Пра свой нялёгкі жыццёвы і творчы шлях распавядалі і сама паэтка, і фота і відэа з яе асабістых архіваў, а таксама выразкі з газет з яе першымі вершамі.

Гучалі вершы і песні на яе словы. За кубкам гарбаты ў душэўнай абстаноўцы прайшоў першы творчы вечар у гэтым юбілейным для Наталлі Васільеўны годзе. Напрыканцы вечара бібліятэкары прапанавалі агляд кніжнай выставы «І мільгаюць гарады і краіны».

Узаемадзеянне бібліятэкі і дашкольнай установы

18 студзеня супрацоўнікі бібліятэкі №3 прынялі ўдзел у метадычным аб'яднанні намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці УДВ Ленінскага раёна г.Гродна на тэму: «Сучасныя падыходы да арганізацыі патрыятычнага выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі», якое праходзіла ва ўстанове дашкольнай адукацыі «Дзіцячы сад №62 г. Гродна». Бібліятэкары прадставілі выставу кніг «Галерэя казачных герояў» і лялек з музейнага пакоя «Лялечны дом». Загадчык бібліятэкай Сотнікава І. В. падзялілася вопытам работы з дашкольнымі ўстановамі, расказала пра тое, як з дапамогай рэсурсу музейнага пакоя прыцягваюцца новыя карыстальнікі і якія формы работы выкарыстоўваюцца пры правядзенні бібліятэчных мерапрыемстваў. Выстава лялек выклікала цікавасць ва ўдзельнікаў метадычнага аб'яднання, дамовіліся аб узаемавыгадным супрацоўніцтве паміж бібліятэкай і дашкольнымі ўстановамі.

Імя і лёс. Канстанцыя Буйло

18 студзеня супрацоўнікі бібліятэкі №1 пазнаёмілі навучэнцаў 3 «А» класа сярэдняй школы №28 з творчасцю беларускай паэткі, заслужанага работніка культуры БССР Канстанцыі Буйло. Школьнікам распавялі пра дзяцінства пісьменніцы, якой у гэтым годзе споўнілася б 130 гадоў з дня нараджэння, аб яе першых спробах у літаратуры, аб яе кнігах. Больш падрабязна спыніліся на першым зборніку аўтарскай паэзіі «Курганная кветка», выдадзеным з рэдакцыйнага благаславення народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Затым школьнікі прынялі ўдзел у віктарынах:« Паэтычная пераменка»,«Дакажы слоўца»,«Падарожжа па родным краі» і іншыя. Завяршылася сустрэча сумесным выкананнем песні на словы Канстанцыі Буйло «Люблю мой край».

Таямніцы Старажытнага Егіпта

18 студзеня ў бібліятэцы № 8 адбылося першае ў новым годзе пасяджэнне клуба «Светлячок». Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй Старажытнага Егіпта. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, колькі гадоў праіснавала гэтая цывілізацыя і хто быў першы ў дынастыі фараонаў. Пачулі, што адбывалася ў Эпоху Старажытнага, Сярэдняга і Новага царства. Высветлілі, як з'явіліся першыя піраміды і якім чынам расшыфравалі старажытнаегіпецкія іерогліфы. Даведаліся, чаму для егіпталогіі так значна адкрыццё Говарда Картэра, і многае іншае з гісторыі Старажытнага Егіпта. Таксама члены клуба ўдзельнічалі ў дэтэктыўнай гульні, падрыхтаванай бібліятэкарамі. Хлопчыкам і дзяўчынкам трэба было адшукаць злодзея, які выкраў скарбы фараона. Маленькія сышчыкі збіралі доказы, расшыфроўвалі сакрэтныя пасланні, шукалі падазраваных, праходзілі праз таемныя тунэлі. Пры дапамозе кемлівасці і веды гісторыі Старажытнага Егіпта, рабяты адшукалі злодзея і вярнулі скарбы.

Дадатковая інфармацыя