75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

26 июня заведующий отделом библиотечного маркетинга Гродненской городской центральной библиотеки им. А.Макаёнка Н.Ю.Наземцева приняла участие в международном вебинаре «Деятельность библиотек в год 75-летия Победы в Великой Отечественной войне 1941-1945 годов», организованном Гомельской областной универсальной библиотекой им. В.И.Ленина. Выступление «Книжный парад» и другие проекты в год 75-летия Великой Победы» посвящено работе библиотек города Гродно на протяжении 2019-2020 годов офлайн и онлайн. 

Прапануем вашай увазе праект "Парад кніг да Дня Перамогі": топ кніг пра Вялікую Айчынную вайну. Гэта шэраг буктрэйлераў і відэаролікаў, створаныя бібліятэкарамі, якія расказваюць пра асобныя творы і кнігі, прысвечаныя Другой сусветнай вайне. Кнігі, якія прадстаўляюцца, ёсць у гарадскіх бібліятэках, а многія з іх уваходзяць у шэраг найлепшых твораў сусветнай літаратуры пра вайну і стануцца для вас адкрыццём. Шчыра запрашаем да прагляду і да чытання! Відэа з бібліятэк і буктрэйлеры з прапановай да чытання твораў пра Вялікую Айчынную вайну можна праглядаць на канале бібліятэкі ў youtubeПрыемнага прагляду!

Выставачны праект цэнтральнай бібліятэкі імя А.Макаёнка "Вызваліцелі Гродзеншчыны" стартаваў у 2019 годзе. Слайды ўключаюць адшуканыя і старанна адабраныя звесткі пра салдат і афіцэраў, якія ўдзельнічалі у вызваліцельнай аперацыі "Багратыён" на тэрыторыі Гродзеншчыны ў 1944 годзе, з апісаннем іх удзелу у барацьбе за гарады і невялікія населеныя пункты. Новыя імёны папоўняць матэрыял выставы на працягу 2020 года.   

 
У 2019 годзе да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў бібліятэкары выдалі біябібліяграфічны даведнік "Гродна памятае герояў Вялікай Айчыннай вайны", які ўтрымлівае біяграфіі і бібліяграфічны спіс, прысвечаныя героям вайны і захаваннню памяці пра іх подзвіг. У 2020 годзе будуць унесены дапаўненні. Матэрыялы выдання можна выкарыстаць для падрыхтоўкі масавых мерапрыемстваў і выстаў. Звяртайцеся па тэлефоне 69-70-54.

 Цыкл мерапрыемстваў бібліятэк да 75-годззя з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне з улікам эпідыміялагічнай сітуацыі на май–ліпень 2020 года

Памяць патрэбная жывым
Дарогі вайны – дарогі Перамогі
Вызваліцелі Беларусі: героі і подзвігі
Замест дзяцінства – вайна
Выставы ў чытальных залах бібліятэк, рэклама іх ў сацыяльных сетках. Сачыце за нашымі старонкамі ў сацыяльных сетках. Іх можна знайсці ў раздзеле меню “Структура”  
Парад кніг да Дня Перамогі: топ-20 лепшых твораў пра Вялікую Айчынную вайну
Інтэрнэт-праект. Відэарэклама твораў у сацыяльных сетках facebook, vk, instagram, youtube 
Чытаем дзецям пра вайну  Анлайн-акцыя 6 мая на працягу дня (удзел у міжнароднай анлайн-акцыі). чытанне мастацкіх твораў у бібліятэках і трансляцыя ў сацыяльных сетках
Вынікі акцыі: http://centrbibl.grodno.by/index.php?option=com_content&view=article&id=5774:chitaem-detyam-o-vojne-2020&catid=13:novosti&Itemid=227&lang=ru
Творы гродзенскіх пісьменнікаў пра Вялікую Айчынную вайну Выданне бібліяграфічнага дапаможніка біяграфічнымі і бібліяграфічнымі звесткамі пра герояў вайны і ушанаванне памяці пра іх подзвігі
 

Усе навіны і падзеі з нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – на сайце газеты "Гродзенская праўда": https://grodnonews.by/news/75_let_osvobozhdeniya_belarusi/Лічбы і факты пра Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны – відэасюжэт ОНТ №1відэасюжэт ОНТ №2відэасюжэт ОНТ №3відэасюжэт ОНТ №4відэасюжэт ОНТ №5.


 
 
 
 

Дополнительная информация