Нашай гісторыі радкі

23 лістапада ў бібліятэцы № 2 для членаў клуба «3 Д: для дома, душы і вольнага часу» прайшла краязнаўчая гадзіна «Гэта нашай гісторыі радкі». Кандыдат гістарычных навук, дацэнт ГрДу імя Я. Купалы, аўтар шматлікіх артыкулаў і некалькіх кніг Уладзімір Яўгенавіч Лявшук распавёў аб сваім кар'ерным шляху ў краязнаўчай рабоце, аб праведзеных даследаваннях. Асвятліў гісторыю ордэна езуітаў і факты з біяграфіі яго заснавальніка Ігната Лаёлы. Апісаў яго дзейнасць у Гродна і адлюстраванне яго духа ў архітэктуры Кафедральнага сабора Святога Францішка Ксаверыя. Параўнаў архітэктуру касцёла з архітэктурай іншых, нагадаў адметныя прыкметы стыляў готыкі, барока. У выкананні вакальнай групы «Жывіца» гучалі душэўныя песні аб нашым горадзе.

Дадатковая інфармацыя