Святы і звычаі беларусаў
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Навіны
- Апублікавана 23.11.2022
- Праглядаў: 3
Беларусь – краіна з самабытнай культурай і вялікай колькасцю народных святаў, у якіх пераплецены хрысціянскія і паганскія звычаі. У гэтым упэўніліся члены клуба «Светлячок» на чарговым пасяджэнні, якое прайшло 23 лістапада ў бібліятэцы № 8. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з гісторыяй беларускіх святаў, даведаліся, як мяняліся звычаі беларусаў. Пашырыць уяўленні пра беларускія святы і звычаі дзецям дапамагло выкананне тэматычных заданняў: складанне календара беларускіх прымет, пошук рэцэпту правільнай куцці, варажба на вадзе і пошукі «папараць-кветкі».