28 лістапада ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка адбыўся круглы стол «Паміж мінулым і будучым: новыя падыходы да папулярызацыі чытання». У ім прынялі ўдзел загадчыкі і бібліятэкары Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна, а таксама ўстаноў адукацыі горада.
Аб метадах і прыёмах прасоўвання чытання ў інтэрнэт-прасторы, уменні якасна арганізаваць займальную чытацкую дзейнасць, распавяла загадчык аддзела маркетынгу ЦБ імя А. Макаёнка Н.Ю. Наземцава.
Краязнаўча-пошукавую дзейнасць бібліятэк горада, стварэнне электронных баз дадзеных уласнай генерацыі і многае іншае раскрыла ў сваім выступе дырэктар ЦБС г.Гродна Е. Р. Расіцан.
Пра тое, як прыцягнуць карыстальніка да чытання праз творчасць, падзялілася І .В. Сотнікава, загадчык бібліятэкі-філіяла № 3 у выступленні «Лялечны свет у бібліятэцы: праз творчасць да чытання».
Загадчык бібліятэкі-філіяла № 9 Т. М.Хоха, удзельнік праграмы прафесійнага развіцця «Нашы бібліятэкі: руская мова як родная», якая адбылася ў кастрычніку 2023 года ў г. Санкт-Пецярбург, распавяла аб стратэгіях і практыках прыцягнення новых аўдыторый у ЦГПБ ім. В. Маякоўскага (г.Санкт-Пецярбург).
Сваю працу з асаблівымі дзецьмі прадставіла У. М.Сушчэўская, бібліятэкар аддзела абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка. Яна падзялілася вопытам работы па прыцягненні карыстальнікаў з інваліднасцю да кніжна-бібліятэчнай актыўнасці.
Пра тое, як бібліятэка № 2 супрацоўнічае з творчымі людзьмі Гродна, са сродкамі масавай інфармацыі, з саветам ветэранаў, распавяла бібліятэкар гэтай установы Г.У. Лупач. У форме відэадакладу прагучала выступленне намесніка дырэктара МУК «Калініградская ЦБС» Дзячэнка С.М. яна падзялілася вопытам арганізацыі калініградскімі бібліятэкарамі кніжных фестываляў, арт-бук вечарынак і форум-тэатра.
На выставе «Кнігі пра кнігі» былі прадстаўлены ўвазе ўдзельнікаў круглага стала выданні, якія дапамагаюць бібліятэкарам у арганізацыі кніжных актыўнасцяў анлайн і афлайн.