Фiлiял №3
Час працы: 10:00-19:00, субота 10:00-18:00
Выхадны: нядзеля;
Санітарны дзень: апошні аўторак месяца
Тэлефон: 80152-65-59-64
E-mail:
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Загадчык: Сотнікава Іна Вісарыёнаўна
Клубы па iнтарэсах: "ГАРАДЗЕНСКАЯ ЛЯЛЬКА" - клуб аматараў майстравання аўтарскай лялькі, іншых твораў ДПМ.
Музейны пакой "Лялечны дом". Экскурсіі для школьнікаў і дарослых. Можна прыходзіць усім класам, усёй сям'ёй. Тэлефон для запісу: 80152-65-59-64
Асноўная інфармацыя:
25 мая 1971 года Гродзенскім гарадскім Саветам дэпутатаў працоўных было прынята рашэнне аб адкрыцці бібліятэкі-філіяла №3 па вул. Лізы Чайкінай, 49. Сваіх першых чытачоў бібліятэка пачала абслугоўваць амаль праз год - 10 красавіка 1972 года. Кніжны фонд на момант адкрыцця складаў 5500 экзэмляраў дакументаў, было запісана ў бібліятэку за першы год яе працы 700 чытачоў. У зону абслугоўвання бібліятэкі напачатку 70-х гадоў уваходзілі 15 вуліц горада мікрараёна Фолюш, абутковая фабрыка “Нёман”, мэблевая фабрыка, завод санітарна-тэхнічных нарыхтовак і інш.

Бібліятэка-філіял №3 абслугоўвае і дзяцей, і дарослых, з'яўляецца адзінай установай культуры буйнейшага мікрараёна горада Фолюш. Яе наведваюць штогадова больш за 2 тысячы дзяцей і больш за 1,2 тысячы дарослага насельніцтва. Для іх бібліятэка прапануе каля 50 тысяч экзэмпляраў дакументаў. З 2009 года бібліятэка пачала аказваць паслугі, звязаныя з камп’ютарнымі тэхналогіямі. З 2013 года філіял узначаліла І.В.Сотнікава. З гэтага часу філіял вызначыўся шматлікімі дасягненнямі ў арганізацыі вольнага часу насельніцтва, яскравымі і прыгожымі мерапрыемствамі. З 2014 года дзейнічаюць тры аматарскіх аб'яднанні: акадэмія дзіцячай творчасці "Ліловы слімак", краязнаўчы клуб "Юны гарадзенец", клуб аматараў лялькі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Гарадзенская лялька". У 2017 годзе ў бібліятэцы быў адкрыты музейны пакой "Лялечны дом".
