Бібліятэка на экране
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: ВідэаГалерэя
- Апублікавана 28.01.2016
- Праглядаў: 4902
Буктрэйлеры
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: ВідэаГалерэя
- Апублікавана 16.11.2013
- Праглядаў: 3646
Увага! Аматары ўсялякага цікавага са свету кніг!
Тут размешчаны ролікі-пераможцы конкурсу на лепшы буктрэйлер у Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме г. Гродна
2017 год
III месцаа
Кніга амерыканкі Тесс Гирретсен "Химера", прысвечаная "мужчынам і жанчынам, дзякуючы якім палёт у космас стаў рэальнасцю" (556 балаў). Аўтар і складальнік буктрэйлера - Бяроза Алена Уладзіміраўна, загадчыца філіяла №4 "ЦБС г. Гродна".
II месца
Аповесць Кира Булычева "Путешествие Алисы" (560 балаў). Аўтары і складальнікі буктрэйлера - Герасімовіч Аліна і Стакоз Алена, бібліятэкары аддзела абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка.
I месца
Серыя кніг польскага аўтара Анджея Сапковского "Ведьмак" (565 балаў). Аўтар і складальнік буктрэйлера - Януцэвіч Дзмітрый, інжынер-праграміст сектара аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій ГЦБ імя А. Макаёнка.
ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ І ЖАДАЕМ НОВЫХ ТВОРЧЫХ ПЕРАМОГ!
2016 год
Пераможца конкурсу буктрэйлераў па кнізе А. Жвалевского и Е. Пастернак "Смерть мертвым душам", аўтар і складальнік - Хацук Наталля Сяргееўна, загадчыца дзіцячага філіяла №5 "ЦБС г. Гродна".
Буктрэйлер - невялікі відэаролік, які распавядае ў адвольнай мастацкай форме аб якой-небудзь кнізе... Буктрэйлер - адзін са спосабаў рэкламы кніг у бібліятэках. Асноўная яго задача - зацікавіць, заінтрыгаваць чытача. Як правіла, працягласць буктрэйлера складае не больш за 3 хвіліны.
Калі ў выпадку з трэйлерамі да фільмаў гаворка ідзе пра кампіляцыі самых яскравых момантаў ужо гатовага твора мастацтва, то буктрэйлер - гэта заўсёды неабходнасць ствараць падобныя кадры з нуля. Па сутнасці, гэта пераўтварэнне слова ў карцінку, пераход з аднаго віда мастацтва ў іншы.
Першыя буктрэйлеры ўяўлялі сабой слайд-шоў з ілюстрацыі з подпісамі або закадравымі каментарыямі. Менавіта такім было першае відэа, знятае да рамана Джона Фарриса ў 1986 годзе.
Гісторыя буктрэйлераў пачалася ў 2002 г., а шырокай публіцы трэйлер упершыню прадэманстравалі на кніжным кірмашы ў Луізіяне ў 2003 г. Ролік рэкламаваў кнігу Кристин Фихан "Темная симфония", дзесяты па ліку раман са шматтомнай вампірскай сагі.
Аднак папулярнасць практыка стварэння буктрэйлераў атрымала з 2005 г. дзякуючы развіццю відэахостынгаў і сацыяльных сетак.
У Расіі жанр буктрэйлера з'явіўся ў 2010 г. Ролік да кнігі Алексея Маврина "Псоглавцы" стаў не толькі адным з першых, але і адным з самых дарагіх: на яго стварэнне было затрачана каля 10 000 даляраў.
Прыклады сучасных буктрэйлераў:
Антон Павлович Чехов "Размазня"
Лев Николаевич Толстой "Война и мир"
Джорждо Мойерс "До в стречи с тобой"
Грегори Дэвид Робертс "Шантарам"