Найстарэйшая аптэка ў Беларусі

На цэнтральнай плошчы горада Гродна, побач з кафедральным касцёлам Св. Францыска Ксаверыя знаходзіцца ўнікальная, адзіная ў Беларусі аптэка-музей. Гэта хутчэй нават не музей, а музейная экспазіцыя ў асобнай зале дзеючай аптэкі. Размешчаны музей у будынку былога Гродзенскага езуіцкага кляштара, які з'яўляецца помнікам гісторыі і культуры XVIII стагоддзя. Будынак размешчаны ў цэнтры Гродна і з'яўляецца гістарычнай каштоўнасцю. Першая аптэка ў Гродне ў дакументах і гарадскіх летапісах згадваецца ў 1687 г. Да 335-годдзя аптэкі супрацоўнікі Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка падрыхтавалі відэа.

Зірні на свет вачыма дабрыні

29 лістапада ў бібліятэцы № 2 для навучэнцаў 7 «А» класа сярэдняй школы № 11 прайшла літаратурна-музычная праграма «Зірні на свет вачыма дабрыні», прысвечаная Міжнароднаму дню інвалідаў. Бібліятэкары нагадалі аб такіх чалавечых якасцях, як міласэрнасць і спачуванне, аб тым, што грамадства павінна клапаціцца аб тых, хто слабы і хворы. Распавялі аб знакамітых людзях з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, якія, нягледзячы на свае захворванні, дабіліся вялікіх поспехаў у жыцці. Паэт, бард Аляксандр Слашчоў прачытаў вершы пра сяброўства і любоў, а вакальная група «Крынічка» выканала душэўныя песні.

Імідж бібліятэкі. Як змяніць стэрэатыпы?

29 лістапада ў Гродзенскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. Макаёнка адбыўся круглы стол «Імідж бібліятэкі. Як змяніць стэрэатыпы?» для супрацоўнікаў цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна. З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала звярнулася дырэктар гарадской ЦБС Кацярына Росицан.

Загадчыца аддзела маркетынгу ГЦБ імя А. Макаёнка Наталля Наземцава правяла экскурс у гісторыю з'яўлення і трансфармацыі стэрэатыпаў аб бібліятэчнай прафесіі. Спецыяліст па СММ Вольга Шэляг, якая мае ў прафесійным багажы і невялікі досвед працы ў бібліятэцы, падзялілася прынцыпамі працы ў сацыяльных сетках у выступе «Не лайкам адзіным. Сацыяльныя сеткі і новыя медыя як сродак стварэння пазітыўнага іміджу бібліятэчнай прафесіі» З вынікамі сацыялагічнага даследавання «Бібліятэка вачыма бібліятэкара» пазнаёміла прысутных спецыяліст аддзела маркетынгу Алена Рубель.

Пра такі немалаважны элемент іміджу сучаснай бібліятэкі як сацыяльнае партнёрства распавяла загадчыца бібліятэкай-філіялам № 5 Ганна Шарэнда.

Пра тое як адлюстраваны вобраз бібліятэкара ў мастацкай літаратуры прысутныя даведаліся з бібліяграфічнага агляду, падрыхтаванага загадчыцай аддзела абслугоўвання дзяцей ГЦБ ім. А. Макаёнка Тамарай Хламко.

Маладыя спецыялісты Марыя Вайцяховіч і Таццяна Хоха падзяліліся асабістымі ўяўленнямі аб працы ў бібліятэцы як аснове для развіцця прафесіяналізму. Выстава «Выдадзена ў бібліятэцы» адбіла выдавецкую дзейнасць бібліятэкараў. Яна ўключала працы, створаныя супрацоўнікамі гарадскіх бібліятэк і, у прыватнасці, ЦБ імя А. Макаёнка за перыяд 2020-2022 гг.вынікі конкурсу бібліятэчных фотазон «Эвалюцыя прасторы» падвялі ў самым канцы пасяджэння круглага стала.

Вясёлая краіна фантазёраў

28 лістапада ў бібліятэцы № 10 для членаў клуба «Мазаіка» правялі літаратурную гадзіну «Вясёлая краіна фантазёраў», прысвечаную расказам Мікалая Носава. Мерапрыемства было прымеркавана да 65-годдзя выхаду ў свет адной з любімых кніг усёй дзятвы — «Фантазёры». Рабяты пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця пісьменніка, даведаліся, што заахвоціла аўтара пісаць менавіта для дзяцей, а выконваючы заданні і удзельнічаючы ў конкурсах, успомнілі самыя цікавыя і вясёлыя творы Мікалая Носава. У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікам было прапанавана праявіць фантазію і намаляваць эпізод з любімага аповеду.

Закон аб табе, табе аб законе

Гадзіна прававых ведаў «Закон аб табе, табе аб законе» прайшла 28 лістапада ў бібліятэцы № 4 для вучняў 4 «Б» класа сярэдняй школы № 22. Электронная прэзентацыя «Твае правы» распавяла аб асноўных палажэннях «Канвенцыі аб правах дзіцяці». Гульня-віктарына «Правы і абавязкі» дапамагла праверыць, як дзеці ведаюць законы, умеюць карыстацца сваімі правамі і ведаюць свае абавязкі.

Таямніцы беларускіх замкаў

25 лістапада ў бібліятэцы № 2 для вучняў 9 «А» класа сярэдняй школы №11 адбылася гадзіна гісторыі «Таямніцы беларускіх замкаў». З мэтай заахвоціць цікавасць да беларускай культуры бібліятэкары прапанавалі школьнікам паглядзець відэа з легендамі пра замкі, і правялі віктарыну, якая актуалізуе веды пра іх. Затым бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з кнігай Міхаіла Ткачова «Замкі Беларусі», у якой змяшчаецца  класіфікацыяабарончых збудаванняў. Пры дапамозе электроннай прэзентацыі рабяты здзейснілі віртуальную экскурсію па 20-ці замках краіны, адгадвалі іх па вонкавым выглядзе, даведваліся факты гісторыі, разглядалі малюнкі Напалеона Орды. Напрыканцы пазнаёміліся з кнігай Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». Чырвонай ніткай праз усё мерапрыемства праходзіла думка Віктара Гюго «Дойлідства было галоўнай летапісам чалавецтва».

Дадатковая інфармацыя