Гірлянда са снегавікоў

Вельмі нечакана 18 лістапада выпаў першы снег, і запланаваныя восеньскія паштоўкі ўжо зусім не хацелася рабіць. Таму ў аддзеле абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка ў гэты дзень паступілі інакш. Навучэнцы 9 «А» класа дапаможнай школы №1, прыклаўшы агульныя намаганні і калектыўную фантазію, вырабілі выдатную гірлянду са снегавікоў. Гэта ўпрыгожванне вельмі проста робіцца, выдатна падыходзіць да любога інтэр'еру і настройвае на святочны лад.

Усе мы розныя і ўсе мы патрэбныя

18 лістапада супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі № 5 правялі інфармацыйную гадзіну «Усе мы розныя і ўсе мы патрэбныя», прымеркаваную да Міжнароднага дня талерантнасці. Навучэнцы дапаможнай школы № 1 г.Гродна з дапамогай бібліятэкараў разбіраліся з паняццем «талерантнасць». На прыкладзе нямецкага плаката, створанага ў канцы 1960-х гадоў, разабралі інфармацыйны канструкт-імідж, які фарміруе паўсядзённую талерантнасць. Для замацавання атрыманых ведаў паглядзелі відэаролікі, у канцы мерапрыемства выкарыстоўвалі прыёмы рэфлексіі.

Зноў галодны вусень

18 лістапада ў аддзеле абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка двойчы быў паказаны спектакль «Вельмі галодны вусень». У Эрыка Карла, знакамітага амерыканскага дзіцячага мастака і пісьменніка, шмат выдатных кніг, але самая вядомая з іх «Вельмі галодны вусень», гэта займальная гісторыя «праходжання» шляху ператварэння маленькага і вельмі галоднага вусеня ў выдатнага рознакаляровага матылька. Навучэнцы 1 «Б» класа сярэдняй школы №6 і 5 «Г» класа сярэдняй школы №12 былі не проста гледачамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі: кармілі вусеня карыснай ежай, малявалі сваю любімую ежу, дапамагалі вусеню выбрацца з лабірынта, лічылі колькі садавіны з'ела абжора. Скончылася мерапрыемства праглядам мультфільма «Падарожжа мурашкі».

З Днём Нараджэння, Дзед Мароз!

Лістападаўская сустрэча клуба «Куфэрак» у бібліятэцы № 1 была прысвечана незвычайнаму святу – дню нараджэння Дзеда Мароза. Падчас гульнявой праграмы 18 лістапада дзеці змаглі даведацца пра гісторыю ўзнікнення гэтага чароўнага персанажа, пра яго калег у іншых краінах і традыцыях, звязаных з Дзедам Марозам. Рабяты паўдзельнічалі ў гульні «Сляпі снегавіка», «Навагоднія асацыяцыі», адгадвалі загадкі і разгадвалі крыжаванкі. Усе разам паглядзелі мультфільм «Дзед Мароз і Шэры Воўк». Першы снег, які выпаў у гэты дзень, таксама стварыў навагодні настрой у бібліятэкараў і членаў клуба.

Неверагодная Пэпі

18 лістапада ў бібліятэцы №7 навучэнцаў 4 «Б» класа сярэдняй школы № 7 пазнаёмілі з біяграфіяй і творчасцю шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн. Рабяты даведаліся гісторыю напісання аповесці-казкі пра няўрымслівай дзяўчынцы з незвычайным імем Пэпі. Пачыталі ўслых главу з кнігі «Пэпі Доўгаяпанчоха». Для лепшага ўспрымання тэксту напрыканцы дзецям прапанавалі паглядзець урывак з аднайменнага кінафільма.

Рабятам аб звярах

18 лістапада ў дзіцячай бібліятэцы №7 правялі літаратурнае асарці «Рабятам аб звярах», якое наведалі вучні 3 «В» класа сярэдняй школы №7. Калі чалавек любіць і ведае прыроду, ён ніколі не нашкодзіць ёй, а прымножыць яе багацце. Палюбіць прыроду дапамогуць і творы пісьменнікаў-натуралістаў Віталя Біянкі, Яўгена Чарушына, Мікалая Сладкова, Міхаіла Прышвіна. Бібліятэкары распавялі пра жыццё і творчасць аўтараў, аб апісанні імі навакольнай прыроды. Хлапчукі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні крыжаванкі «Разнастайнасць жывёл», удзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні «У свеце жывёл».

Дадатковая інфармацыя