Па старонках кніг Б. Заходэра
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Навіны
- Апублікавана 22.09.2023
- Праглядаў: 2
21 верасня Навучэнцы 2 «В» класа сярэдняй школы №6 упершыню ў новым навучальным годзе прыйшлі на мерапрыемства ў аддзел абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка. Літаратурнае падарожжа «Па старонках кніг Барыса Заходэра» прымеркавана да 105-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Бібліятэкар пазнаёміла другакласнікаў з творчай біяграфіяй выдатнага дзіцячага пісьменніка, паэта Барыса Заходэра, вершы і казкі якога любяць усе. Таксама дзеці даведаліся, што акрамя пісьменніцкай дзейнасці ён займаўся перакладамі, і менавіта дзякуючы яму на рускай мове з'явіліся кнігі пра Віні-Пуха і Мэры Попінс, малога і Карлсана, Піцера Пэна і дзяўчынку Алісу ў Краіне цудаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі здзейснілі падарожжа па старонках кніг у краіну дзіўных вершаў, лічылак, песен і загадак Барыса Заходэра, дзе героямі з'яўляюцца людзі, жывёлы, літары, словы. «Вандроўцы» выконвалі заданні па творах Б. Заходэра: адгадвалі загадкі – «заходэраўкі» у вершах «вось гэта загадка!», у філвордзе «розныя жывёлы» знаходзілі назвы жывёл, успаміналі і сканчалі вясёлыя вершы і лічылачкі пісьменніка. Разгадаўшы крыжаванку па вершы «Кіт і Кот», знайшлі ключавое слова «Памылка». У гульні «Касматая азбука» аднаўлялі ва ўрыўках з вершаў прапушчаных жывёл. У завяршэнні паглядзелі павучальны мультфільм «Птушка тары» па сцэнары пісьменніка і праслухалі Бурчалкі, Пыхцелкі і Шумелкі безжурботнага Віні-Пуха.
Бяспека ў тваіх руках
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Навіны
- Апублікавана 22.09.2023
- Праглядаў: 1
21 верасня ў Адзіны дзень бяспекі ў бібліятэцы №10 правялі віктарыну «Твая бяспека ў тваіх руках». Выхаванцы дзіцячага сада № 105 успаміналі важныя правілы паводзін на дарозе, пазнаёміліся з дарожнымі знакамі і даведаліся пра значэнне іх на дарозе для пешаходаў і вадзіцеляў. Атрыманыя веды ўжылі ў віктарыне «Дарога, транспарт, пешаход». Падчас мерапрыемства ўспаміналі правілы пажарнай бяспекі і абмяркоўвалі, як трэба паступаць у экстранных сітуацыях. У канцы мерапрыемства рабяты паглядзелі мультсерыял ад МНС аб правілах бяспекі дома.
Як з'явілася музыка?
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Навіны
- Апублікавана 22.09.2023
- Праглядаў: 2
Якія існуюць легенды пра паходжанне музыкі ў розных народаў і як выглядалі першыя музычныя інструменты? Якім чынам пры дапамозе музыкі першабытныя людзі адганялі злых духаў і як гэта мастацтва звязана з абрадам ініцыяцыі ў мужчыны? Навошта дыпламаты ў старажытнай Японіі звярталіся да замежнага ўраду са спевам і чаму ў старажытным Егіпце асабліва шанавалася саслоўе музыкаў? Якія мелодыі былі на алімпійскі гульнях і што слухалі старажытныя рымляне? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, звязаныя з гісторыяй музыкі, пачулі члены клуба «Светлячок», якія наведалі 20 верасня бібліятэку №8.
Таксама для дзяцей былі падрыхтаваны заданні, дзякуючы якім хлопчыкі і дзяўчынкі яшчэ больш даведаліся аб музычным мастацтве. Дзецям трэба было паспрабаваць сябе ў ролі дырыжораў, выканаць практыкаванне ад муз, скласці нотную грамату і наведаць ўрок вакалу.
Гродна турыстычны
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Навіны
- Апублікавана 22.09.2023
- Праглядаў: 0
20 верасня супрацоўнікі бібліятэкі № 3 пабывалі ў сярэдняй школе № 37 і правялі для вучняў 7 «К» класа гадзіну гісторыі «Асветнікі зямлі беларускай». Беларуская зямля здаўна славілася імёнамі сваіх таленавітых сыноў і дачок. Сярод імёнаў, якія пакінулі свой незабыўны след у гісторыі нашай краіны, ёсць людзі, якіх сталі называць «асветнікі». З дапамогай медыяпрэзентацыі бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй выдатных дзеячаў беларускай культуры: Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Кірыла Тураўскага, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага і Сімяона Полацкага. Зацікавіліся вучні і інфармацыяй аб рукапіснай кнізе, помніках пісьменства і зараджэнні кнігадрукавання ў Беларусі. У завяршэнні прайшла віктарына па гэтай тэме і прадстаўлена кніжная выстава.
А вучні 6 «Д» класа СШ № 37 здзейснілі ў гэты дзень разам з бібліятэкарамі гістарычнае падарожжа «Гродна турыстычны». Віртуальная экскурсія прайшла па асноўных культавых і архітэктурных аб'ектах нашага горада: Каложская царква, Фарны і Бернардзінскі касцёлы, Гарадніца, Стары і Новы замкі і г.д. У заключэнні правялі віктарыну для замацавання атрыманай інфармацыі і пазнаёмілі з кніжнай выставай пра Гродна.
Аснова стабільнага жыцця
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Навіны
- Апублікавана 20.09.2023
- Праглядаў: 2
20 верасня да Міжнароднага дня міру ў бібліятэцы №10 адбылася інфармацыйная гадзіна «Мір – аснова стабільнага жыцця» для вучняў 9 «Б» класа сярэдняй школы № 26. Дзеці праявілі свае веды аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, аб знакамітых людзях краіны, даведаліся аб чатырох аб'ектах, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, уключаных у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Юнакі і дзяўчаты зведалі гонар за тое, што яны беларусы.
З гісторыі адкрыццяў
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Навіны
- Апублікавана 20.09.2023
- Праглядаў: 1
Гадзіну цікавых паведамленняў «З гісторыі адкрыццяў» правялі 20 верасня на пасяджэнні клуба «Калейдаскоп» у бібліятэцы № 4. Большасць навуковых адкрыццяў адбываюцца ў выніку доўгай і карпатлівай працы. А часам яны робяцца зусім выпадковым чынам. Прэзентацыя распавяла аб вынаходстве мікрахвалевай печы, пластыліну, тефлона, вазеліну і многіх іншых прадметаў, без якіх мы не ўяўляем сучасны побыт. Вялікую цікавасць выклікаў відэаролік «Дзесяць навуковых адкрыццяў, якія змянілі свет».