Весёлая краіна Імянінія

4 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А.Макаёнка для вучняў 4 «Б» класа СШ № 6, народжаных у зімовыя месяцы, адбылося свята «Весёлая краіна Імянінія». Супрацоўнікі бібліятэкі павіншавалі віноўнікаў урачыстасці з гэтым цудоўным святам, пажадалі ім здароўя, поспехаў у вучобе, вясёлага настрою і здзяйснення жаданняў. Павіншавалі і выказалі пажаданні імяніннікам і аднакласнікі. А якое свята без гульняў? Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, вясёлых віктарынах і гульнях: «Святочная варажба», «Частуй аднаго», «Хвост морквай», «Вясёлыя поварята», «Вазьмі цацку». У адной з гульняў імяніннікі згулялі ролі герояў казкі «Калабок». У заключэнне дзеці дружна праспявалі песню «Хай бягуць нязграбна ...», а імяніннікі частавалі ўсіх прысмакамі.

 

Беларуская чытанка #0821

4 сакавіка супрацоўнікі бібліятэкі № 1 прачыталі малышам з малодшай групы ясляў-сада № 24 беларускую народную казку «Кот, певень і ліса».

Бібліятэкар аддзела абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А Макаёнка  наведаў дзіцячы сад №38 для таго, каб прачытаць малышам выдатныя казкі Лізаветы Ахроменка з кнігі «Звычайныя рэчы». Хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі пазнаёміліся з легкадумнай Мабілачкай і Прыдзірлівым Гузікам, але і намалявалі сапраўдныя ілюстрацыі да казак.

Супрацоўнікі бібліятэкі № 9 прачыталі вучням 2 «Г» класа сярэдняй школы № 7 казку Ганны Атрошчанкі «Вераб'ішка».

 

Сустрэча юных Васіліс

4 сакавіка, напярэдадні Дня жанчын, у бібліятэцы №1 прайшло свята «Сустрэча юных Васіліс». Хлапчукі і дзяўчынкі з 1 «В» класа сярэдняй школы №18 распавялі пра сваіх мамуль і бабуль. Рабяты з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, віктарынах і разгадвалі загадкі. У канцы мерапрыемства хлопчыкі павіншавалі дзяўчынак з надыходзячым святам.

 

Чытаем Някрасава

4 сакавіка супрацоўнік аддзела абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка прыйшла ў госці да хлапчукоў і дзяўчынак у дзіцячы сад №35. Сёння дзеці знаёміліся з жыццёвым і творчым шляхамі рускага паэта Н. А. Някрасава. Адной з цэнтральных тэм, на якія пісаў Някрасаў – тэма прыроды. Любоў да палёў, лясоў сваёй радзімы, да яе снегоў і маразоў зарадзілася ў яго яшчэ ў дзіцячыя гады. Малышы праслухалі ўрывак з верша «Дзядуля Мазай і зайцы». Пісьменнік апісвае і рускую прыроду, і жыццё жывёл, і адносіны людзей і жывёл. Дзед Мазай быў паляўнічым, ён любіў пахадзіць па палях і лясах у пошуках дзічыны, але ўбачыўшы зайцоў у паводку, не стаў іх забіваць, а пачаў ратаваць. Дзеці адзначылі, што Мазай – добры дзядуля, які адгукнуўся на бяду звяркоў, ён ставіцца да прыроды як гаспадар, як памочнік усіх, хто жыве ў лесе.

 

Яркія жанчыны – яркія лёсы

Напярэдадні Дня жанчын у Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А.Макаёнка адкрылася выстава-экспазіцыя «Яркія жанчыны – яркія лёсы», дзе размешчана літаратура, якая раскрывае шырокую галерэю жаночых вобразаў, якія вызначылі твар сваёй эпохі. Вернасць уласнаму пакліканню, годнасць, рэдкая прыгажосць, таленты, дзіўныя лёсы – гэтымі жанчынамі нельга не захапляцца. Асаблівае месца на выстаўцы займаюць творчыя працы, якія выраблены рукамі чытачак бібліятэкі з разнастайнага прыроднага матэрыялу ў спалучэнні з тканінай, кардонам, рознымі ніткамі. Усе працы здзіўляюць сваёй прыгажосцю і тэхнікай выканання. Разглядаючы іх, наведвальнікі могуць атрымаць масу карысных саветаў па той ці іншай тэхніцы выканання.

Хрыстафор Весялоўскі, мецэнат

У відэа бібліятэка №2 распавядае пра гараднічага і мецэната Гродна XVII стагоддзя Хрыстафора Весялоўскага. Хоць дакладная дата яго нараджэння не ўстаноўлена, вядома, што ён памёр у Гродна ў 1637 годзе, з 1622 года быў адміністратарам горада і пасля пажару 1625 года аднаўляў Гродна на асабістыя сродкі. Найбольш жа вядомы тым, што заснаваў касцёл і кляштар брыгітак.

 

Дадатковая інфармацыя