Шпацыруюць кошкі

19 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка прайшло пасяджэнне экалагічнага клуба «Мурашы» «Шпацыруюць кошкі па старонках кніг». Нядаўна кошкі, каты і кацяняты адзначалі сваё свята – Сусветны дзень кошак, і бібліяграфічны агляд у бібліятэцы быў прысвечаны менавіта  братам меншым. На бібліятэчных паліцах можна знайсці мноства кніг, дзе галоўнымі героямі выступаюць вусатыя-паласатыя. Гэта і добры кот Леапольд, і гаспадарчы кот Матроскін, і шкодная кошка з казкі «Кошкін дом», і Чучала-Мяучело, і кацяня па імі Гаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі пра кніжных персанажаў, глядзелі ўрыўкі з мультфільмаў і знаёміліся з вядомымі літаратурнымі катамі.

 

Зямныя абліччы мадонн

Гадзіна мастацтва «Зямныя абліччы мадонн» прайшла 18 сакавіка ў бібліятэцы №4 для членаў клуба «Калейдаскоп». Тэма жанчыны ў мастацтве вечная. У сусветную калекцыю шэдэўраў увайшлі наскальныя малюнкі, старажытныя скульптуры жанчын. Свет ведае абліччы мадонн, створаных геніяльнымі мастакамі Рафаэлем, Леанарда да Вінчы, Батычэлі, Рубенсам, Рэмбрандтам, Рэнуара, Пікаса ... Электронная прэзентацыя работ вялікіх мастакоў прадэманстравала, як мяняліся ўяўленні аб прыгажосці і модзе розных эпох. Дакументальны фільм «Гісторыя моды» распавёў, у што апранутыя людзі на самых вядомых палотнах мастакоў.

 

Здорава быць здаровым!

18 сакавіка супрацоўнікі бібліятэкі № 10 правялі для навучэнцаў гімназіі № 9 пазнавальную праграму «Здорава быць здаровым!». Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў размінцы, гулялі ў псіхалагічныя гульні пра здаровыя пачуцці і эмоцыі, даведваліся герояў у кніжнай віктарыне, а таксама пазнаёміліся з новай кнігай К. Крэтавай і Д.Мохава «Будзь здаровы!». Паняцці «карысныя» і «шкодныя» звычкі дзеці замацавалі з дапамогай гульні «Кракадзіл». Вынікам мерапрыемства стала стварэнне міні-плаката на тэму ЗЛЖ, таксама гімназісты з цікавасцю пазнаёміліся з разнастайнасцю перыядычных выданняў бібліятэкі.

 

Сябруем з казкай

18 сакавіка супрацоўнік бібліятэкі №8 пабывала ў дзіцячым садку № 67. Для гучнага чытання былі абраныя казкі, адна з іх – «Воўк-ласун» распавядае пра ваўка, які любіў цукеркі больш, чым суп або мясныя фрыкадэлькі. Цэлымі днямі ён храбусцеў лядзяшамі і шакаладкамі. На заканчэнне сустрэчы малыя пазнаёміліся з кнігамі з фонду бібліятэкі.

Старэйшых паважаем, малодшым дапамагаем

«Старэйшых паважаем, малодшым дапамагаем» – пад такім дэвізам прайшло чарговае пасяджэнне клуба «Чытайка» 18 сакавіка ў бібліятэцы № 7. З дапамогай інтэрактыўнай гульні па расказах В. Асеевай рабяты зразумелі, што дабрыня – лепшая якасць чалавека, трэба імкнуцца быць бескарысліва добрым, навучыцца паважаць, любіць, суперажываць, пераканацца ў неабходнасці дабра і добрых учынкаў. У канцы мерапрыемства ўдзельнікі клуба з задавальненнем пагулялі ў гульню «Сонейка», перадавалі сонейка адзін аднаму і казалі прыемныя словы.

 

Сардэчна запрашаем у бібліятэку!

Дзе можна знайсці шмат кніг і дзіцячых часопісаў? Дзе можна выбраць твор па цікавасці, падрыхтавацца да ўрока? А пазнаёміцца ​​з кніжнымі навінкамі, перагартаць старонкі газет і часопісаў? Вядома ж, у бібліятэцы. 18 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка прайшла экскурсія для вучняў 5 класа СШ №19. У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і магчымасцях сучасных бібліятэк, успомнілі аб правілах паводзін і правілах абыходжання з кнігай. У чытальнай зале пяцікласнікі з вялікім задавальненнем праглядалі не толькі часопісы і кнігі, зацікавілі іх і маляўнічыя энцыклапедычныя выданні пра дыназаўраў, жывёл, насякомых, тэхніку, гісторыю, ілюстраваныя слоўнікі, даведнікі.

Дадатковая інфармацыя