Жывапісец і педагог

Гадзіна мастацтва «Жывапісец, педагог, народны мастак Беларусі» адбылася ў бібліятэцы №4 падчас чарговага пасяджэння клуба « Кнігалюб» 30 студзеня. Віктар Грамыка ўвайшоў у беларускае Выяўленчае мастацтва як майстар гісторыка-гераічных карцін, пейзажаў і псіхалагічных партрэтаў. З дапамогай слайд-шоў удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з карцінамі мастака. У дакументальным фільме «Вайна. Дзень першы», які прадэманстравалі ў бібліятэцы, Віктар Грамыка падзяліўся ўспамінамі аб сваёй маладосці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Дадатковая інфармацыя