Гэта страшнае слова «блакада»

30 студзеня ў бібліятэцы № 9 прайшла гадзіна гісторыі «Гэта страшнае слова блакада...». У ходзе гутаркі вучні 4 «А» класа сярэдняй школы №7 пазнаёміліся з паняццямі «Блакада», «Дарога жыцця», «Прадуктовая картка». Успомнілі страшныя блакадныя гады, якія выпалі на долю ленінградцаў, і гераізм рускіх салдат, якія спрабавалі прабіцца ў горад. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, як аднагодкі ў блакадным горадзе змагаліся з голадам, холадам і смерцю. Як з першых дзён вайны дзеці стараліся дапамагчы дарослым: уставалі за станкі замест бацькоў, якія пайшлі на фронт, будавалі абарончыя ўмацаванні, даглядалі за параненымі. Мерапрыемства суправаджалася урыўкамі сімфоніі № 7. Д. Шастаковіча.

Дадатковая інфармацыя