За прыроду ў адказе
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Навіны
- Апублікавана 30.01.2023
- Праглядаў: 5
27 студзеня ў бібліятэцы № 6 адбылося чарговае пасяджэнне клуба «Пралеска» «За прыроду ў адказе і дарослыя, і дзеці». Рабяты прыгадалі асноўныя экалагічныя тэрміны і паняцці. Даведаліся, колькі часу патрабуецца на раскладанне розных адходаў. Разам з бібліятэкарам паразважалі пра тое, што можа зрабіць чалавек, нават дзіця, каб дапамагчы навакольнай прыродзе. Для замацавання ведаў рабяты адказвалі на пытанні экавіктарыны. Сустрэча скончылася праглядам мультфільма «На лясной сцежцы».