След Уладзіміра Высоцкага ў Гродна
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Навіны
- Апублікавана 30.01.2023
- Праглядаў: 2
27 студзеня ў Гродзенскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. Макаёнка адбылося гістарычнае падарожжа «След Уладзіміра Высоцкага ў Гродна». Мерапрыемства было прымеркавана да 85-годдзя з дня нараджэння вядомага расійскага акцёра, спевака, паэта Ул.Высоцкага, у якім прынялі ўдзел навукоўцы, гісторыкі, краязнаўцы, экскурсаводы, журналісты, студэнты і ўсе, хто быў натхнёны яго творчасцю. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы Віталь Рыгоравіч Карнялюк распавёў пра талент і ўнікальнасць культавага дзеяча рускага мастацтва, яго сувязі з нашым горадам. Удзельнікі мерапрыемства спантанна выканалі песні Высоцкага з кінафільмаў. Усе разам выканалі знакамітую «ранішнюю гімнастыку». Атмасфера мерапрыемства была працятая харызмай вялікага сына зямлі рускай, чые продкі былі выхадцамі з Беларусі. Гарадзенцы дзяліліся ўспамінамі пра ўшанаванне памяці куміра 1980-х гадоў на постсавецкай прасторы. Бібліятэкары прадставілі выставу кніг і перыёдыкі, якая распавядае аб сувязі майстра з Гродна і Гродзенскай вобласцю.