Да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Навіны
- Апублікавана 30.01.2023
- Праглядаў: 5
27 студзеня супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі №5 правялі інфармацыйную гадзіну для навучэнцаў Спецыяльнай школы г. Гродна, прымеркаваную да Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакоста. З дапамогай візуальнага матэрыялу школьнікам распавялі пра адну з найвялікшых трагедый чалавецтва – Халакост. Зачыталі ўспаміны вязняў канцэнтрацыйнага лагера Аўшвіц, паслухалі песню Аляксандра Разенбаўма «Бабін Яр». Пад канец паслухалі верш Муса Джаліля «Варварства».