Мара кнігалюба
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Навіны
- Апублікавана 27.01.2023
- Праглядаў: 2
27 студзеня ў бібліятэцы №2 адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу малюнка «Мара кнігалюба». Прысутныя паглядзелі відэа з каментарамі да кожнай працы з пункту гледжання псіхалогіі чытання і прэзентацыю з ацэнкамі мастака. Усяго на конкурс было пададзена 63 работы. Усе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты праекта «Развіццё праз чытанне». Кавалевіч Дар'я з сярэдняй школы №41 была ўзнагароджана дыпломам 3 ступені за мастацкае асэнсаванне дрэва ведаў як асновы творчасці. Ягкоўская Вольга з сярэдняй школы №39-Дыпломам 2 ступені за філасофскае асэнсаванне і навізну ў разуменні чытання. Карнейка Кацярына з сярэдняй школы №34-дыпломам 1 ступені за мастацкае майстэрства ўвасаблення класічнага разумення чытання. Пераможцы атрымалі прызы – кубкі з цытатамі з Сэнт-Экзюперы і Брэдберы.