Выстава «Беларусь літаратурная» арганізавана ў бібліятэцы № 3 і прысвечана Году міру і стварэння. Складаецца з чатырох раздзелаў. У раздзеле «Міфалогія роднага краю» сабрана літаратура, якая раскрывае тэму беларускай міфалогіі. Гэта і энцыклапедыя «Міфалогія беларусаў», «Нарысы беларускай міфалогіі», «Міфы Бацькаўшчыны», літаратура для дзяцей. У раздзеле «Легенды, казкі і паданні» можна пазнаёміцца з выданнямі, прысвечанымі беларускаму фальклору і не толькі. Напрыклад, у кнізе Ненадаўца А. М. «Легенды старых млыноў» апісана гісторыя ўзнікнення і развіцця мукамольнай справы ў Беларусі, прыведзены легенды, звязаныя з млынамі.
У раздзеле «Апекуны зямнога жыцця» можна ўбачыць літаратуру па паганскай спадчыне беларусаў. У раздзеле «Міфалогія і беларуская літаратура» выстаўлены мастацкія творы, у якіх гаворка ідзе пра паганскіх багоў, духаў хаты, сялянскую гаспадарку, духаў прыроды. Дапаўняюць выставу лялькі ручной працы майстроў клуба «Гарадзенская лялька», такія, як Белун, Жыжаль, Лада, Вялес, Талака, Зюзя.