Фільтр
  • Той самы першы дзень вайны

    22 чэрвеня ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка прайшла гадзіна памяці «Той самы першы дзень вайны» да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікамі мерапрыества сталі вучні 5-6 класаў, якія адпачываюць у прышкольным лагеры СШ №6. Распачалася сустрэча хвілінай маўчання ў знак памяці аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны. Вучні заслухалі аповед пра першыя гадзіны вайны на Гродзеншчыне, а менавіта пра мужных воінаў-пагранічнікаў 1-й, 3-й і 4-й застаў і іх камандзіраў: лейтэнанта В.Усава, ст. лейтэнанта А. Сівачова, ст. лейтэнанта Ф. Кірыенка.  Дзеці ўзгадалі, што ў Гродне ёсць мемарыял прысвечаны позвігу савецкіх пагранічнікаў. Кожны ўдзельнік мерапрыемства абяцаў памятаць пра подзвігі суайчыннікаў і шанаваць іх.

  • Лета! Канікулы! Кнігі!

    Гульнявая праграма да Міжнароднага Дня абароны дзяцей прайшла 2 чэрвеня ў бібліятэцы № 10 для дзяцей з прышкольных лагераў СШ № 26 і СШ № 31. Хлапчукі і дзяўчынкі, гуляючы і выконваючы розныя заданні, успомнілі вядомых герояў казак і персанажаў усімі любімых твораў дзіцячых пісьменнікаў. У завяршэнне мерапрыемства рабяты азнаёміліся з кніжнай выставай «Лета на старонках кніг».

  • Місіс Бампс круціць педалі

    2 чэрвеня супрацоўнік аддзела абслугоўвання ЦГБ імя А. Макаёнка правяла гучныя чытанні для выхаванцаў дзіцячага садка № 35 г. Гродна. Малышы праслухалі казку Квенціна Блэйка «Місіс Бампс круціць педалі» – гарэзная, гумарная кніжка з харызматычнай гераіняй. Дзяўчынкі і хлопчыкі пазнаёміліся з выдумшчыцай, якая не ідзе на повадзе ў абставін і ператварае ровар не то ў дом на колах, не то ў ветразную лодку. Як сапраўдныя фантазёры, дзеці пільна сачылі за місіс Бампс і кожны раз варажылі, што яна зробіць са сваёй тэхнікай. У канцы чытання дашколяты паразважалі, што ж лішняе было ў велакарабелі і як місіс Бампс удасканаліць новы транспарт.

  • Зямлі вялікай галасы

    У бібліятэцы № 8 арганізавана кніжная выстава, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы «Зямлі вялікай галасы». Творчасць Я. Купала і Я. Коласа–адна з яркіх старонак у гісторыі беларускай літаратуры. Народныя песняры стварылі шэдэўры нацыянальнай літаратуры, і ў гэтым іх вялікая гістарычная заслуга.

    На выставе прадстаўлена шматгранная спадчына выдатных мастакоў слова, зборы твораў, выбраныя творы, а таксама матэрыялы аб жыцці і творчасці знакамітых беларускіх пісьменнікаў. З матэрыяламі можна азнаёміцца ў чытальнай зале дзіцячай бібліятэкі № 8 (БЛК, 43).

  • Вясёлае дзяцінства

    У першы дзень лета адзначаюць Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэта напамін дарослым аб тым, што неабходна выконваць правы дзяцей на жыццё, свабоду думкі, адукацыю, адпачынак і вольны час. 1 чэрвеня ў бібліятэцы №7 адбылася літаратурная гульня «Вясёлае дзяцінства» для членаў клуба «Чытайка». Бібліятэкары расказалі дзецям аб мэтах і традыцыях святкавання гэтай даты ў розных краінах. Хлапчукі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні віктарыны «Хто гэты казачны герой», адгадвалі загадкі, гулялі ў «Кракадзіла» і «Знайдзі,што  адсутнічае». Напрыканцы сустрэчы дзяцей павіншавалі з пачаткам канікул і ўручылі салодкія прызы.

  • Рыцар свабоды

    31 мая ў рамках экскурсійнага праекта «Гістарычныя падзеі ў мемарыяльных дошках Гродна» супрацоўнікі бібліятэкі №9 распавялі навучэнцам каледжа тэхнікі, тэхналогій і дызайну пра Валерыя Урублеўскага – дзеяча беларускага, польскага і міжнароднага рэвалюцыйнага руху. Яго імем названа адна з вуліц горада, на адным з дамоў якой у 1972 годзе усталяваны мемарыяльны знак – барэльеф скульптара Пятраева В. Б.

Дадатковая інфармацыя