22 красавіка супрацоўнікі аддзела абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка разам з навучэнцамі 2 «А» класа сярэдняй школы № 6 адправіліся ў літаратурнае падарожжа «Мудрыя казкі маленькім і вялікім падказкі», прысвечанае 55-годдзю Алены Масла. Дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам казачніцы. Адзначылі для сябе, што аўтар спрабуе разабрацца ў такіх вечных праблемах, якія нікога не пакінуць абыякавымі, як шчасце, сяброўства, дабро і вернасць.
Слухаючы казку «Мяне завуць Лахнэска», хлопчыкі і дзяўчынка вызначылі галоўную тэму: прыняцце сябе такім, які ты ёсць. Гісторыя распавядае пра маленькага апалоніка Апалона, які ў адну выдатную месяцовую ноч сустракае дзіўную істоту Лахнэску. Апалон марыць стаць вялікім, а Лахнэска – такі, як усе апалонікі. Іх жадання не выконваюцца, але чароўная зорачка ператварае герояў у прынцэсу і рыцара. Гуляючы ў такім выглядзе ўсю ноч, героі разумеюць, што не важна які ты — вялікі ці маленькі. Інтрыгуюць назвы казак, займальны сюжэт, прыпавесць некаторых твораў зацікавяць, прымусяць задумацца не толькі дзяцей, але і дарослых. У канцы мерапрыемства дзеці паглядзелі мультфільм, зняты па матывах казкі «Лагодны воўк».