20 кастрычніка ў клубе «Званы госць» у бібліятэцы № 9 адбылася літаратурная сустрэча са старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілай Антонаўнай Кебіч, паэткай, перакладчыкам, празаікам, музычным педагогам. Людміла Антонаўна – аўтар 22-х кніг. Госця распавяла пра сабе, сваю літаратурную дзейнасць, калег, творчыя сустрэчы і конкурсы. Тэмы Радзімы і любові – асноўныя ў яе творчасці. Прагучалі вершы, прысвечаныя малой радзіме паэткі, любімаму гораду Гродна: «Бэзавы дом»,«Радзіму і Бацькаўшчыну не выбіраюць»,«Лепшы горад»,«На травеньскіх вуліцах Гродна» і іншыя. Рукапіс «Трыялеты. Тэрцыны. Рандэлі», куды ўвайшлі вершы, напісаныя ў цвёрдых формах старадаўняй лірычнай паэзіі стала пераможцам ІІІ абласнога літаратурнага конкурсу рукапісаў імя Цёткі. Спачатку аўтар вырашыла паспрабаваць пагуляць з гэтымі фармама, а потым, і сама не заўважыла, як атрымалася кніга. Натхненне да стварэння вершаў і апавяданняў для дзяцей Людміла Антонаўна чэрпае ў сваіх унуках, якіх у яе чацвёра. Кожнаму з унукаў яна прысвяціла і выдала кнігу. У канцы сустрэчы паэтэса расказала аб творчых планах. У кожнага ўдзельніка мерапрыемства была магчымасць атрымаць кнігу з аўтографам аўтара.