Узнагароды і дасягненні
Хроніка ўзнагарод і перамог
2023 год – Дыплом I ступені ХХХІ рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» ў намінацыі «За пошукавую і даследчую работу» Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А.Макаёнка за краязнаўчую пошукава-даследчую працу і стварэнне інтэрактыўнай карты-энцыклапедыі "Godonim Hrodna".
2022 год – Дыплом за перамогу ў абласным конкурсе краязнаўчых бібліятэчных праектаў "Аб мінулым - для будучыні" ў намінацыі "Лепшы краязнаўчы праект гарадской цэнтральнай бібліятэкі" (за рэалізацыю экскурсійнага праекта "Асобы і падзеі ў манументальнай скульптуры г.Гродна")
2021 год – Дыплом ІІІ ступені ХХІХ рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя Андрэя Макаёнка за значную краязнаўчую пошукавую і даследчую працу і стварэнне электронных інфармацыйных рэсурсаў (конкурс Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі). Калектыў узнагароджаны за генерацыю інфармацыйнага рэсурса "Электронны музей жыцця і творчасці Аляксея Карпюка" да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка і грамадскага дзеяча.
2021 – ІІ месца VІІ рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання" Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы имя А.Макаёнка ў намінацыі "Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі" (распараджэнне па Беларускай Праваслаўнай Царкве ад 19.11.2021)
2021 год – Бібліятэкару спецыяльнай бібліятэкі для інвалідаў па зроку Раісе Ланеўскай прысвоена званне «Заслужаны дзеяч ГА "БелТІЗ"» за вялікі асабісты ўклад у развіццё ідэй інклюзііі грамадства і вырашэння пытанняў інфармацыйнай даступнасці для людзей з інваліднасцю па зроку.
2020 год – Дыплом І ступені ХХVIІІ рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы им.А.Макаёнка за значную краязнаўчую пошукавую і даследчую працу, стварэнне электронных інфармацыйных рэсурсаў (конкурс Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі). Узнагароджаны калектыў за электронны інфармацыйны рэсурс "Манументальная памяць горада Гродна".

2019 год – Дыплом II ступені ХХVIІ рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры» ў намінацыі «За навацыі ў сферы бібліятэчнай справы» бібліятэцы-філіялу №3 за ўкараненне інавацйыйных тэхналогій і форм абслугоўвання карыстальнікаў (конкурс Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі).
2018 год – ў намінацыі «Бібліятэкар года» лаўрэатам абласной прэміі імя Аляксандра Іосіфавіча Дубко за «Творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» стала Наталля Юр'еўна Наземцава, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка.

2018 год – Гран-пры абласнога конкурсу самаробнай лялькі "Героі кніжных старонак" за працу "Натхненне" клуба "Гродзенская лялька", прысвечаную Максіму Багдановічу (кампазіцыя да яго верша "Вераніка").
2017 год – Дыплом галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзе Гродзенскага аблвыканкаму за перамогу ў абласным конкурсе "Бібліятэка года" у намінацыі "Гарадская бібліятэка 2017 года".
2017 год -– Дыплом за актыўны ўдзел у фестывалі кнігі "Кніжныя скарбы Беларусі" да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
2017 год – Дыплом ІІ ступені. Узнагароджана Тарасава Вольга Мікалаеўна за перамогу ў абласным конкурсе "На лепшую самаробную кнігу" ў намінацыі "На лепшае мастацкае афармленне твора(ці яго ўрыўка) беларускіх асветнікаў і мысліцеляў".
2017 год – Спецыяльны дыплом Рэспубліканскага конкурсу "Лепшая бібліятэка года" ГА "Беларуская бібліятэчная асацыяцыя" за праект па стварэнні тактыльных кніг для дзяцей з парушэннямі зроку "Цёплыя кнігі".
2017 год – Дыплом ІІ ступені за перамогу ў абласным аглядзе-конкурсе "Бібліятэчная пляцоўка" у рамках абласнога кніжнага фестываля "Кніга і час" (г.Свіслач).
2017 год – Праект па стварэнні краязнаўчых аўдыякніг "Гродна: гісторыя ў гуку" стаў паўфіналістам ІХ рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend.
2016 год – Ганаровая грамата галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта калектыву Дзяржаўнай установы культуры "Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна" за арганізацыю якаснага бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва горада, актыўную працу па рэалізацыі шэрагу творчых праектаў і праграм.
2015 год – Пераможца штогадовага абласнога спаборніцтва горада Гродна і Гродзенскай вобласці за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльным развіцці сярод устаноў сацыяльнай сферы (атрымалі грашовую прэмію).
2015 год – Заахвочвальны прыз Рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры" па выніках 2014 года (арганізатар конкурсу - Нацыянальная бібліятэка Беларусі) за генерацыю і ўкараненне краязнаўчай электроннай бібліятэкі "Гродна - інфармацыя для ўсіх".
2014 год – Пераможца абласнога конкурсу "На лепшы электронны інфармацыйны рэсурс, створаны публічнымі бібліятэкамі Гродзенскай вобласці" ў намінацыі "Лепшы бібліятэчны электронны рэсурс, даступны аддаленым карыстальнікам".
2012 год – Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Гродна – атрымала Дыплом ІІ ступені ХХ Рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры" ў намінацыі "За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем" (за матэрыял "Беларуская літаратура ў прасторы бібліятэкі".
2009 год – Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка імя А.Макаёнка – пераможца абласнога конкурсу публічных бібліятэк "Бібліятэка - інфармацыйны цэнтр рэгіёна".
2008 год – бібліятэкар філіяла №6 Сучкова Таццяна Аркадзьеўнаатрымала прэмію Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта імя А. І. Дубко «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» у намінацыі «Пісьменнік года».
2005 год – Пераможца спаборніцтва прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый горада Гродна "За дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці ў 2004 годзе" (атрымала Ганаровае пераходзячае сцяг Гродзенскага гарвыканкама і грашовую прэмію).
2003 год – Пераможца абласнога конкурсу "Лепшае ўстанова культуры 2003 года" (атрымалі падарунак DVD-плэер).
2001 год – Пераможца абласнога конкурсу публічных бібліятэк "Бібліятэка - інфармацыйны цэнтр рэгіёна".
2000 год – Дырэктар (1987-2018) Рыбалка Галіна Іванаўна ўзнагароджана Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "За значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры" (2000 год)
2000 год – загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Свірыда Наталля Рыгораўна атрымала прэмію Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту "За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва" у намінацыі "Бібліятэкар года" па выніках 2000 года (урачыстасці праходзілі ў Гродзенскім аблвыканкаме, узнагарода ўручалася старшынёй абвыканкама А. І.Дубко).
1981 год – Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка - пераможца абласнога сацыялістычнага спаборніцтва (атрымалі грашовую прэмію).
1971 год – Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка - пераможца сацыялістычнага спаборніцтва, атрымала пераходзячы вымпел "Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва".
1964 год – Гродзенскай гарадской бібліятэцы (цяпер Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка імя. А.Макаёнка) прысвоена званне "Бібліятэка выдатнай работы".