Фiлiял №1
Час працы: 10:00-19.00, субота: 10:00-18:00
Выхадны: нядзеля;
Санітарны дзень: апошні чацвер месяца
Загадчык: Бартось Аліна Іванаўна
Клуб па iнтарэсах: "СЯБРЫНА" - для аматараў літаратуры і краязнаўства.
Асноўная інфармацыя:
Бібліятэка размясцілася на вуліцы Даватара ў доме № 21, дзе і знаходзіцца сёння. Першым кіраўніком бібліятэкі была Старчак Надзея Сяргееўна. Фонд бібліятэкі налічваў на момант адкрыцця бібліятэкі толькі 336 кніг. Паступова бібліятэка заваёўвала і чытацкую аўдыторыю. Сярод чытачоў канца 60-х пачатку 70-х гадоў былі рабочыя прамысловых прадпрыемстваў, навучэнцы вучылішчаў, сярэдніх школ, пенсіянеры. У 1969 годзе ў бібліятэку запісаліся 1848 чытачоў. Да канца 1970 года ў кніжным фондзе налічваліся 12991 экзэмпляр дакументаў.
З 1981 года пры філіяле працаваў клуб па інтарэсах "Крыніца", старшынёй якога была сакратар партарганізацыі ПТВ-49 Барыгіна Вольга Захараўна. У склад клуба ўваходзіла 15 чалавек. Сярод іх былі вучні сярэдняй школы №18, навучэнцы вучэльняў. З 1988 пры бібліятэцы дзейнічаў клуб "Цікавыя сустрэчы", у якім налічвалася 27 чалавек. У год праводзілася 8-10 мерапрыемстваў.


У 2017 годзе фонд бібліятэкі-філіяла №1 складае более 30 тысяч асобнікаў дакументаў. Штогод ім карыстаюцца больш за 3 тысячы чытачоў. З 2010 года бібліятэка пачала аказваць паслугі, звязаныя з кампутарнымі тэхналогіямі. Прыярытэтным напрамкам масава-інфармацыйнай дзейнасці з'яўляецца папулярызацыя беларускай літаратуры, нацыянальных традыцый, культуры. Гасцямі мерапрыемстваў у бібліятэцы былі паэты Людміла Кебіч, Людміла Цыхун, Лідзія Пронічава, Юрка Голуб, юныя творцы з літаратурнага аб'яднання «Наднёманскія галасы" Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і інш.
