Больш, чым паэт

24 сакавіка адбылася анлайн-сустрэча супрацоўнікаў гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка з прадстаўнікамі Гродзенскага яўрэйскага абшчыннага дома «Менора». Літаратурна-музычная кампазіцыя «Высоцкі – больш, чым паэт», падрыхтаваная бібліятэкарамі, раскрыла Уладзіміра Высоцкага як асобу ва ўсіх адносінах шматгранную і творчую. Прагучалі песні лірычнай і ваеннай тэматыкі. Увазе слухачоў быў прапанаваны відэаролік «Высоцкі і тэатр«, электронная прэзентацыя «Дзякуй, што жывы».

Асцярожна, наркаманія

24 сакавіка ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка адбыўся ўрок-папярэджанне «Асцярожна, наркаманія». Урач па медыцынскай прафілактыцы, галоўны пазаштатны спецыяліст па валеалогіі цэнтральнай гарадской паліклінікі Шанціла А.А. правяла карысную размову з навучэнцамі 7-га класа сярэдняй школы №3 ім. В.М. Усава. Падлеткі паглядзелі сацыяльны ролік па прафілактыцы нарказалежнасці «Як пазбавіцца ад любых складаных залежнасцяў», з якога даведаліся як зберагчы сябе і сваіх блізкіх. У ходзе ўрока гаворка ішла пра наступствы ўжывання, метадах ўключэння ва ўжыванне наркатычных рэчываў, ўзаемасувязі наркаманіі і злачыннасці. Рабяты таксама прынялі ўдзел у віктарыне «Жыццё без наркотыкаў», адказвалі на пытанні, малявалі вобразы здаровага чалавека і нарказалежнага, прыдумаўшы ім гісторыю жыцця. У завяршэнні мерапрыемства валеолаг раздала буклеты «Легенды і міфы пра «Наркотыкі»,«Наркотыкі і падлетак».

Сава з воўны

23 сакавіка ў клубе «Гродзенская лялька» прайшоў майстар-клас па валенні з воўны брошкі «Сава». Майстрыхі вучыліся працаваць іголкай, даведаліся сакрэты і нюансы працы ў тэхніцы сухога валяння. Праводзіла майстар-клас Жылко Алена, член клуба. Ва ўсіх атрымаліся совы розных парод, ад палярнай да сіпухі.

Бібліядэсант

напярэдадні школьных вясновых канікул 24 сакавіка загадчык бібліятэкі №10 пабывала ў гасцях у выхаванцаў дзіцячага садка №23. У пачатку сустрэчы дзецям распавялі пра Тыдзень дзіцячай кнігі, пра тое, што 2 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі, менавіта ў дзень нараджэння дацкага пісьменніка Ганса Хрысціяна Андэрсана. Затым малыя пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю вялікага казачніка і прынялі ўдзел у вясёлай віктарыне. У завяршэнні сустрэчы рабяты былі запрошаны ў бібліятэку №10 на мерапрыемствы, прысвечаныя святу кнігі.

Па сакрэце ўсяму свету

24 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка для навучэнцаў 1 «А» класа сярэдняй школы №6 была праведзена конкурсна-гульнявая праграма «Па сакрэце ўсяму свету». Хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў такіх гульнях, як «можа – не, а можа – так», «Музычнае казіно», «Супермодніца», «Прышчэпачка» і «Рвачы». Выдатна справіўшыся з усімі выпрабаваннямі, дзеці дабраліся да апошняга і самага любімага конкурсу «Музычныя крэслы». Смех, усмешкі і добры настрой сталі галоўнымі складнікамі сустрэчы. Бо так прыемна весела правесці час у бібліятэцы напярэдадні вясновых канікул.

«Кнігалюб» і «Калейдаскоп»

У відэароліку «Клубы "Кнігалюб" і "Калейдаскоп"» распавядаецца пра тое, як можна цікава і з карысцю правесці час у бібліятэцы № 4.  «Кнігалюб» – літаратурна-мастацкі клуб для ўсіх катэгорый дарослага насельніцтва, уключаючы ўзрост 55+.  Членамі клуба «Калейдаскоп» з'яўляюцца наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў «Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г.Гродна».  На пасяджэннях клубаў праводзяцца гадзіны мастацтва, арганізуюцца сустрэчы з цікавымі і знакамітымі людзьмі, вечары, літаратурныя гасціныя, прэзентацыі кніг, майстар-класы. Членам клубаў «Кнігалюб» і «Калейдаскоп» можа быць любы жадаючы, які імкнецца да змястоўнага правядзення вольнага часу, творчаму самавыяўлення і самаразвіцця.

Дадатковая інфармацыя