Няздзейсненыя праекты

За сваю ужо больш як 40-гадовую творчую працу Уладзімір Церабун правёў 16 персанальных выстаў. Яго работы экспанаваліся не толькі ў розных гарадах Беларусі, але і ў Расіі, Польшчы, Германіі, Літве, Латвіі, Эстоніі. Творы станковай скульптуры і дробнай пластыкі У. Церабуна таксама можна пабачыць у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, Фондзе Беларускага Саюза мастакоў, Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі. Больш за 50 твораў знаходзяцца ў Смаргонскім краязнаўчым музеі.(Спіс персанальных выстаў глядзі далей).

Але шматлікія задумы Уладзіміра Церабуна знайшлі сваё ўвасабленне толькі як праекты на паперы ці ў пластылінавай мініяцюры. Менавіта яны сталі экспанатамі персанальнай выставы "Няспрауджаныя мроі ў творчасці маей" (2012г.), прысвечанай 40-годдзю творчай дзейнасці скульптара.

Скульптурная кампазіцыя «Трубяць трубы гарадзенскія» для г. Гродна, 2007
Кампазіцыя «Героям Чарнобыля» для г. Масква, 1988
Скульптурная кампазіцыя «Вясне насустрач» для іпадрома ў в. Каробчыцы, 2010
Скульптурная кампазіцыя «На купалле» для г. Гродна, 2006
Скульптурная кампазіцыя «На купалле» для г. Гродна, 2006
Скульптурная кампазіцыя "Страцім лебедзь", прысвечаная М. Багдановічу, для г. Гродна, 2012
Скульптурная кампазіцыя «Феміда» для прыватнага інстытута правасуддзя ў г. Гродна, 2011
Скульптурная кампазіцыя “Жнівень” (з цыкла поры года): паркавая скульптура для г.Гродна, 2001
Скульптурная кампазіцыя “Інь і Янь” для ЗАГСа г.Гродна, 2008
Скульптурная кампазіцыя “Чэмпіёны Гродзеншчыны” для г.Гродна, 2009
Скульптурная кампазіцыя “Дзяўчына з вавёркамі” для фантана ў г.Гродна (Гараднічанка), 2007
Скульптурная кампазіцыя “Ветразь” для фантана ў г.Гродна, 2007
Скульптурная кампазіцыя “Мацярынства” для радзільнага дома ў г.Гродна, 2010
Спіс няздзейсненых праектаў скульптара Уладзіміра Васільевіча Церабуна (2015 год)
  1. Праект памятнага знаку “Героям падпольшчыкам” - 1975 г.
  2. Праект скульптурнай кампазіцыі “Прясвячэнне С.В. Прытыцкаму” для г.Гродна - 1979-1980 гг.
  3. Праект памятнага знаку абаронцам Айчыны “Кожны чацвёрты” - 1981 г.
  4. Праект памятнага знаку ахвярам вайны 1941-1945 гг. “Вогнішча вайны” в.Гудзевічы Мастоўскага раёна- 1981г.
  5. Праект памятнага знаку “Апошняе жніво”, прысвечанага памяці жыхароў в.Алексічы Хойніцкага раёна, загінуўшых у жніўні 1943 года - 1981 г.
  6. Праект памятнага знаку “Героям Чарнобыля” для г.Масквы (конкурс) - 1988 г.
  7. Праект скульптурнай кампазіцыі “За Радзіму!” абаронцам г.Масты (І варыянт) - 1988 г.
  8. Праект памятнага знаку “Яны абаранялі Радзіму” для калгаса “Светлы шлях” Смаргонскага раёна (скульптуры адліты ў бронзе h 140 см. Не ўстаноўлены, не змаглі выканаць архітэктуру (архітэктар Пешкаў Г.А.) - 1989 г.
  9. Праект помніка Францішку Багушэвічу для г.Смаргоні - 1990 г.
  10. Праект скульптурнай кампазіцыі “Кірыл Тураўскі” для БДУ г.Мінска (конкурс, на тэрыторыі універсітэта) - 2000 г.
  11. Праект скульптурнай кампазіцыі “Жнівень” (з цыкла поры года): паркавая скульптура для г.Гродна - 2001 г.
  12. Праект надмагільнага помніка Ул.Мулявіну (конкурс) - 2003 г.
  13. Праект фантана для г.Ваўкавыска, прысвечанага 1000-годдзю заснавання горада (конкурс, суаўтары А.Крахалёў, Ю.Багушэвіч, праект не захаваўся) - 2004 г.
  14. Праект скульптурнай кампазіцыі “Бег” для Мінск-Сіці - 2005 г.
  15. Праект скульптурнай кампазіцыі “Прясвячэнне слуцкім майстрам ткацтва” для г.Слуцка - 2005 г.
  16. Праект скульптурнай кампазіцыі “Кастусь Каліноўскі” - 2005 г.
  17. Праект скульптурнай кампазіцыі “На Купалле” для фантана ў г.Гродна (конкурс) - 2006 г.
  18. Праект скульптурнай кампазіцыі “Трубяць трубы Гарадзенскія” - 2006 г.
  19. Праект скульптурнай кампазіцыі “Дзяўчына з вавёркамі” для фантана ў г.Гродна (Гараднічанка) - 2007 г.
  20. Праект скульптурнай кампазіцыі “Ветразь” для фантана ў г.Гродна - 2007 г.
  21. Праект мемарыяльнага комплексу “Памяці продкаў”, памяці жыхароў в.Пузавічы Гродзенскага раёна (конкурс) - 2008 г.
  22. Праект скульптурнай кампазіцыі “Інь і Янь” для ЗАГСа г.Гродна (конкурс) - 2008 г.
  23. Праект скульптурнай кампазіцыі “Чэмпіёны Гродзеншчыны” для г.Гродна - 2009 г.
  24. Праект мастацкага афармлення санаторыя “Свіцязь” (экстэр’ер, інтэр’ер), добраўпарадкаванне (прысвячэнне А.Міцкевічу) - 2009 г.
  25. Праект надмагільнага помніка В. Крэмко (Героя Беларусі) (конкурс) - 2009 г.
  26. Праект скульптурнай кампазіцыі “Свята Ураджаю” для аграрнага універсітэта г.Мінска - 2009 г.
  27. Праект скульптурнай кампазіцыі “Мацярынства” для радзільнага Дома ў г.Гродна - 2010 г.
  28. Праект скульптурнай кампазіцыі “Бег часу” да 60-годдзя заснавання калгаса “Прагрэс” в.Верцялішкі Гродзенскага раёна - 2010 г.
  29. Праект помніка Янку Купалу і Якубу Коласу для г.Варшавы (конкурс) - 2010-2011 гг.
  30. Праект скульптурнай кампазіцыі “Вясне насустрач” для іпадрома в.Каробчыцы - 2010 г.
  31. Праект скульптурнай кампазіцыі “Танец” і “Папараць кветка” для г.Маладзечна (Дажынкі) - 2011 г.
  32. Праект скульптурнай кампазіцыі “Атака” для Мінскдарбуда (конкурс) - 2011 г.
  33. Праект скульптурнай кампазіцыі “Феміда” для прыватнага інстытута правасуддзя ў г.Гродна - 2011 г.
  34. Праект скульптурнай кампазіцыі “Прысвячэнне” Максіму Багдановічу для г.Гродна (конкурс)- 2012 г.
  35. Праект памятнага знаку да 500-годдзя заснавання Скідзельскага цукровага камбіната - 2012 г.
  36. Праект памятнага знака “Крэўская Унія” для в. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці - 2013 г.
  37. Праект памятнага знаку воінам-інтэрнацыяналістам, якія загінулі пры выкананні воінскага абавязку, “Абпаленыя вайной” для г.Астравец Гродзенскай вобласці - 2014 г.
Спіс персанальных выстаў
  1. 1986 - сакавік - першая прсанальная выстава да 40-годдзя з дня нараджэння; прадстаўлена 145 работ: скульптура, малюнак,а таксама фотарэпрадукцыі манументальных твораў (г.Гродна, выставачная зала БСМ)
  2. 1986 - май - персанальная выстава ; прадстаўлена 56 работ: скульптура, дробная пластыка, малюнак (г.Друскінінкай , санаторый “Літува”, Літва)
  3. 1986 - чэрвень - персанальная выстава; прадстаўлена 70 работ: скульптура, дробная пластыка, малюнак (г.Смаргонь, Гродзенская вобласць, гістрыка-краязнаўчы музей)
  4. 1987 - сакавік - персанальная выстава; прадстаўзлена 70 работ: скульптура, дробная пластыка, малюнак (г.Дубна, Маскоўская вобласць, Палац культуры)
  5. 1987 - красавік - персанальная выстава; прадстаўлена 65 работ :скульптура, дробная пластыка, малюнак (г.Масква, Міністэрства фінансаў СССР, адміністратыўны будынак алмазнага фонду, вул.1812 г., 14)
  6. 1987 - ліпень - персанальная выстава; прадстаўлена 62 работы: скульптура, дробная пластыка, малюнак (г.Зеленаград, Маскоўская вобласць, выставачная зала)
  7. 1988 - персанальная выстава ; прадстаўлена 70 работ: скульптура, дробная пластыка, малюнак (г.Троіцк, Маскоўская вобласць, выставачная зала)
  8. 1988 - верасень - персанальная выстава; прадстаўлена 80 работ: скульптура. дробная пластыка, малюнак (г. Мінск, праспект Машэрава. 7, выставачная зала НДІ)
  9. 1993 - верасень - сімпозіум скульптараў; прадстаўлена 13 работ: дробная пластыка, малюнак (г. Міндэн, Германія, вестыбюль банка)
  10. 1994 - красавік - персанальная выстава; прадстаўлена 85 работ: скульптура, дробная пластыка, кераміка, малюнак (г. Ліда, Гродзенская вобласць, выставачная зала)
  11. 1995 - май - персанальная выстава; прадстаўлена 40 работ: дробная пластыка, кераміка, малюнак (г.Ростак, Германія, Дом Моды фраў Крузе)
  12. 1995 - верасень - персанальная выстава; прадстаўлена 30 работ: дробная пластыка, кераміка, малюнак (г.Варшава, Польшча, галерэя “Атэльер” Багдана Стадульнага)
  13. 1996 - жнівень - персанальная выстава; прадстаўлена 42 работы: скульптура, дробная пластыка, кераміка (г.Смаргонь, Гродзенская вобласць, Палац культуры)
  14. 2006 - красавік - персанальная выстава “На хвалях часу” ; прадстаўлена 125 работ: скульптура, кераміка, малюнак, акварэль (г.Смаргонь, Гродзенская вобласць, гісторыка-краязнаўчы музей)
  15. 2006 - лістапад - персанальная выстава “На хвалях часу “ ; прадстаўлена 93 работы: скульптура, малюнак, кераміка, акварэль, а таксама 5 праектаў і 100 здымкаў работ з цыкла “Хроніка” (г.Гродна, выставачная зала БСМ)
  16. 2012 - красавік - персанальная выстава “Няспраўджаныя мроі ў творчасці маей” (няздзейсненых праектаў) ; прадстаўлена 35 праектаў (раздрукоўка і эскізы скульптур) , а таксама ілюстратыўны матэрыял усталяваных манументальных твораў скульптара - 11 планшэтаў (20 твораў) (г.Смаргонь, Гродзенская вобласць, гісторыка-краязнаўчы музей)