ЦБС г.Гродно 2014
    Талент Уладзіміра Васільевіча Церабуна праяўляе сябе не толькі ў скульптуры. У яго руках ажываюць і гліна, і аловак, і пэндзлік з фарбамі, і музычныя інструменты.
    У жывапісе (пейзаж) У. Церабун працуе з 1996 года. Працы яго знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Смаргонскім краязнаўчым музеі, ў іншых музеях.

Шматграннасць талентy

     - Кожны матэрыял - алей, акварэль маюць свае ўласцівасці. Скарыстаць іх  і выказаць свае пачуцці  - гэтага я імкнуўся дасягнуць у сваіх жывапісных памкненнях.
Работы У.Церабуна з цыклу "Край мой родны". Жывапіс.
     Шмат  гадоў займаўся керамікай.  Пачаў з нажнога ганчарнага круга, які набыў у вясковага майстры ў Поразава. Вынікам працы былі простыя вясковыя гаршкі. Пазней на іх сценках пачалі з'яўляцца лісточкі, кветкі, галінкі. Потым яны пачалі трансфармавацца ў сасуды-скульптуры, набываючы формы чалавечага цела.
Работы У.Церабуна. Кераміка.
     Што датычыць захапленне музыкай, то гэта пачалося ў дзяцінстве, калі Уладзімір разам з братам Юрыем наведваў народны цымбальны аркестр.

    - Мне вельмі падабалася ляпіць, майстраваць. Музыка была як хобі і засталася па сённяшні дзень. Тут (у Мінску) ёсць гітара, і ў Смаргоні цудоўны інструмент маю. І на цымбалах іграю, і на балалайцы, і на фартэпіяна. Вядома, як аматар. Так што музыка ідзе са мной па жыцці побач. У дзяцінстве ўсё цікавіла: і музыка, і фатаграфія, і авіямадэлізм, і караблебудаванне, ракетабудаванне. Мы ўвесь час шукалі штосьці цікавае ў жыцці.
Рамансы ў выкананні Уладзіміра Церабуна: