Зала №9. Характар
gfdgfdg
    Паводле прызнання Ларысы Дзмітрыеўны, у дзіцячыя гады яна была хуліганкай і завадатаркай шматлікіх “акцый пратэсту”, як  у школе, так і на вуліцы сярод аднагодкаў.  Яе настойлівасць і мэтанакіраванасць, цвёрды характар, сфарміраваныя ў дзяцінстве,  праявіліся пазней, калі яна працавала ў тэатрах музычнай камедыі. Таварышы па службе  называлі яе  “арлоўскай рысачкай”.  
    Таленту заўсёды цяжэй ужывацца ў любым асяроддзі. Магчыма па гэтай прычыне, гладкага жыццёвага шляху ў Ларысы Ляшэнка ніколі не было. У пачатку 80-х гадоў не па сваёй волі ёй прыйшлося пакінуць “Нёман”. Праз чатыры гады, пасля ўгавораў, вярнуцца. А ў 1996 годзе яна зноў пакінула свой ансамбль: не апускалася да высвятлення адносін, “павярнулася і пайшла”...
    Але не такі быў характар у Ларысы Ляшэнка, не магла яна доўга заставацца без спраў. Падалася ў Гарадскі дом культуры ствараць маладзёжную танцавальную рок-групу. Яе студэнткі танцавалі “Канкан” і танец з балету “Мая цудоўная лэдзі”. На стварэнне касцюмаў па ўласных эскізах яна парэзала ўсе цюлевыя фіранкі ў кватэры і некалькі асабістых сукенак. 
Заслужаныя дзеячы культуры  Беларусі, вядомыя, слаўныя, шаноўныя  працаўнікі на ніве культуры і мастацтва Адам Сідаравіч Чопчыц і Ларыса Дзмітрыеўна Ляшэнка
Фота 1994 г.
    Уражвала гледачоў і яе пастаноўка сучаснага танца “Павук”. У чорным трыко і чорнай масцы, у павуцінні, з вялізнымі лапамі мітусіцца па сцэне яго герой. Цяжка ўявіць, што харэографу танца - больш за восемдзесят...

    У свае восемдзесят Ляшэнка Л.Д. без цяжкасці дэманстравала танцавальныя “па” і кіравала  рок-групай!
    У адным з апошніх інтэрв’ю Ларыса Дзмітрыеўна падзялілася сакрэтам даўгалецця:
    -  Ён  - у руху! А яшчэ я заўсёды імкнуся да жыцця і ніколі не ныю.
    Вось спосаб вытрываць усе выпрабаванні лёсу.
gfdgfdg
“Цудоўны свет, цудоўнае жыццё!”
gfdgfdg
Л.Д.Ляшэнка. Работа "Букет"
    Ларыса Ляшэнка валодала адначасова здольнасцямі мастака і мадэльера. Шматлікія касцюмы для танцаў яна распрацоўвала сама, увасабляла іх у колеры на паперы, ствараючы цудоўныя эскізы. А ў вольную часіну любіла проста маляваць пейзажы ці нацюрморты, якія вызначаліся вытанчанасцю і лёгкасцю.
    У штодзённым жыцці Лярыса Ляшэнка  была вельмі сціплай, добрай і спагадлівай да людзей.
    На працягу ўсяго жыцця побач з ёй заўсёды былі цікавыя і таленавітыя людзі, аднадумцы, якія заставаліся пры гэтым яе блізкімі сябрамі: іспанец-харэограф Херрарда Віано, беларускі харэограф Янка Хвораст, кампазітары Аляксандр Шыдлоўскі  і Яўген Петрашэвіч, педагог-музыкант Адам Чопчыц...
    Жыла Ларыса Дзмітрыеўна апошнія гады адна ў невялікай кватэры па завулку Даватара: муж памёр, сын з сям’ёй - у Маскве. Пісала вершы, іграла на фартэпіяна, шмат чытала. Гаварыла: “Усё жыццё вельмі любіла кнігі, але толькі зараз з’явіўся час, каб іх чытаць. Чытаю па-руску, па-беларуску, па-польску”.  
    На жаль, ні сын, ні ўнук, ні праўнук не працягваюць справу маці і бабулі. Яны вайскоўцы. Але маюць добры музычны слых, спяваюць.            
    У сакавіцкія дні 2004 года шматлікія вучні, калегі і сябры віншавалі Ларысу Дзмітрыеўну з 90-годдзем. 
    А ўжо праз некалькі месяцаў яе не стала...
    Танцорка, балетмайстар, музыкант, мастак, паэтэса і кампазітар, - вось такой шматграннай асобай была Ларыса Ляшэнка. На жаль, цяпер ужо можам сказаць толькі “была”. І дадаць: і засталася ў памяці... Магчыма, вось такой маладой і прыгожай, таленавітай і энергічнай, як на гэтым фотаздымку 50-х гадоў...
Гродзенская ГЦБС 2014г.
Вершы Л.Д. Ляшэнка

ЛЕС
Вот и лес со своею дубравой,
Под окном он шумит у меня.
И берёзка, как мальчик кудрявый,
Шепчет, гнётся, как будто маня.

Придёт ночь и таинственной    
мглою
Лес обнимет, кругом тишина.
Хорошо мне, прижавшись с тобою,
Посидеть, да свидетель - луна.
Сколько видит она, сколько знает
Самых скрытых от мира чудес,
Хорошо, и она понимает,

Что дойдём мы до лунных небес.

Октябрь 1994г.


***********
Всколыхнула тихую заводь
Моей жизни, приехав сюда,
Буреломом прошли пред глазами
Все страницы былого житья.

Я ценю твой порыв и желанье
Повидать меня, старый мой друг,
Не прощай, я скажу - до
свиданья,
Не закрылся ведь жизненный
круг.

1961г.


МОЛОДЁЖЬ

Молодёжь - задорная, простая,
С огоньком весёлым и в труде,
Я люблю тебя за то, что ты такая
Молодая, яркая везде.

Но бывает, тучка грозовая
Набежит на «неманцев» чело,
И тогда мне грустно так бывает,
Что не хочется же, право, ничего.

Вы даёте людям счастье, радость,
Поднимая вверх культуры флаг.
Гордо вы стоять должны, не падать,
И шагать, продумав каждый шаг.

Искры радости, веселья разнесите,
В танцы, окунувшись с головой.
Ну, а мне, родные, разрешите
Оставаться с вами молодой.

***************
В своих мыслях хочу разобраться,
Разложить по частям свою душу,
Но должна я при этом сознаться:
Уголок есть, который нарушу.

Уголок этот слишком укромный,
Всё, что хочешь, находится в нём
А для чуждого глаза - он тёмный:
Ничего не найдёшь, даже днём.

Стихи и музыка Л.Д.Ляшенко

СЫНОВЬЯ

Песня

Сыновья, пожалейте старых матерей,
Берегите вы их головы седые,
Будьте ласковее с ними и добрей,
Они для вас ведь самые родные.
                  Припев:
А ласковое слово,
Оно их души лечит,
Ведь ласковое слово
Для них, как эликсир.
От ваших тёплых слов
Они воскреснут снова,
Для них ведь сыновья-
Единственный кумир.

Если мать иногда что-то скажет не так,
А вам, может быть, и хотелось иначе,
Промолчите, простите за этот пустяк,
В жизни есть посложнее задачи.
                  Припев.
Дорогие мои, ненаглядные детки,
Вам об этом подумать надо всерьёз.
Слышать грубость, упрёки очень не редки,
А глаза матерей полны искренних слёз.
                 Припев.
Прадмова Дзяцінства Юнацтва Каханне і выпрабаванні Вайна Гродна Неман Вучні Танец Характар Пасляслоўе Успаміны