Зала №6. "Нёман"
gfdgfdg
“Нёман” усміхаецца... Усміхаюцца і яго кіраўнікі: мастацкі кіраўнік і дырыжор,
заслужаны дзеяч культуры БССР А.С.Чопчыц і балетмайстар, заслужаны дзеяч
культуры БССР Ляшэнка Л.Д.
[у цэнтры]
gfdgfdg
У  Зорным гарадку. Сустрэча “нёманаўцаў”  з лётчыкам-касманаўтам П.Р.Паповічам
1964 г.

gfdgfdg
Знакамітая вакальна-харэаграфічная кампазіцыя  “Залатыя каласы” [Пастаноўка Л.Д.Ляшэнка, музыка  самадзейнага гродзенскага кампазітара Я.К.Петрашэвіча]
gfdgfdg
Выступленні артыстаў дома піянераў з дзіцячымі танцавальнымі кампазіцыямі у пастаноўцы Л.Д.Ляшэнка
gfdgfdg
Здымак  у газеце “Гродзенская праўда” [1964 г., 22 сакавіка]
gfdgfdg
Міжнародны фестываль фальклору
[Іспанія, 1981г.]
   Працуючы выкладчыкам харэаграфіі ў вучылішчы, шмат увагі, душэўных сіл аддавала Ларыса Дзмітрыеўна моладзі. Але ёй чагосьці не хапала. Пасля работы ў прафесійным калектыве Р.Шырмы, ёй хацелася творчасці ў больш значным аб’ёме. Не хапала  работы менавіта са сваім, моцным і перспектыўным калектывам.
   У 1957 годзе, калі створаны на 10-месячных курсах культасветработнікаў пры абласным Доме народнай творчасці  часовы танцавальны калектыў не захацеў “разбягацца”, у Ларысы Дзмітрыеўны Ляшэнка і Паўла Аляксандравіча Радаліцкага [будучага першага мастацкага кіраўніка ансамбля] нарадзілася ідэя, каб з навучэнцаў курсаў, з танцораў і спевакоў арганізаваць самадзейны ансамбль песні і танца “Нёман”.
Ларыса Дзмітрыеўна ўзялася за справу. Па ўспамінах Шэвалье Ігара Аляксандравіча, які працаваў доўгі час побач з ёй у культасветвучылішчы, кіраўніцтвам горада ў тыя часы перад работнікамі культуры была пастаўлена задача стварыць такі ансамбль, каб не сорамна яго было адправіць на гастролі ў Польшчу па запрашэнню польскага ансамбля “Куркі зялёныя”.

   Так на прынёманскай зямлі нарадзілася самабытная цудоўная кветка - народны ансамбль песні і танца “Нёман”, які чаруе людзей сваім прыгожым мастацтвам і да сённяшняга дня. Л.Д.Ляшэнка стаяла ля вытокаў нараджэння славутага калектыву, была яго бяссменным пастаноўшчыкам танцаў  доўгія гады.
   У народным  ансамблі “Нёман” Ларыса Дзмітрыеўна Ляшэнка працавала балетмайстрам з 1957 па 1987 гады, затым з 1990 па 1996 гады. 
   Дэбют новага ансамбля адбыўся на канцэрце ў Гродзенскім гарадскім парку. Нязвыклыя да скаплення гледачоў артысты проста разбегліся са сцэны пасля выканання танца “Крыжачок”. Нават саромеліся выйсці на паклон.
    А хутка ансамбль песні і танца “Нёман” ужо з поспехам выступаў за мяжой, у Беластокскім ваяводстве. Потым быў удзел у канцэртных праграмах на ХХІІІ з’ездзе КПСС, на з’ездах КПБ, некалькі гастроляў на ВДНГ у Маскве.
     Пасля выступлення ансамбля “Нёман” у Крамлёўскім Палацы З’ездаў  вядомы кампазітар - песеннік А.Г.Новікаў у адрас гродзенцаў зрабіў наступны памятны надпіс у кнізе водгукаў: “...Ларысе Дзмітрыеўне Ляшэнка з удзячнасцю за вельмі прыгожую і светлую, свежую работу па стварэнню танцаў у гродзенскім калектыве”.
    Артыстаў гродзенскага “Нёмана” і ў Зорным гарадку, і ў Палацах культуры завода “Серп і молат”, аўтазавода сустракалі цёпла і гасцінна. Шмат апладысментаў заваявалі выканаўцы “Лявоніхі”, “Бухенвальскага набату”, “Беларускай мяцеліцы”. Горача віталі масквічы салістаў Зіновія Бянько і Марыю Бяйдук, выканаўцаў вакальна-харэаграфічнай экспазіцыі “Колькі ў небе зорак” і фінальнай “Полькі”.
    А колькі добразычлівых запісак, прывітальных адрасоў, пажаданняў новых поспехаў атрымалі “нёманцы”! Вось, напрыклад, якую адзнаку атрымалі яны разам з граматай ад удзячных гледачоў Зорнага гарадка: “Прыміце найлепшыя пажаданні творчых поспехаў ад захопленых у палон вашым мастацтвам. Цудоўнае ваша мастацтва, як цудоўная ваша Беларусь! Бывайце здаровыя!” 

    Калі намеснік міністра культуры СССР І.І.Цвяткоў вітаў удзельнікаў ансамбля “Нёман” пасля іх першага канцэрта ў Крамлёўскім Палацы, ён сказаў: “Мы ведаем, што Беларусь багатая на таленты, а сёння мы атрымалі вялікае таму пацвярджэнне”.
    Паступова забывалася, якім цяжкім шляхам ішоў калектыў да поспеху, як нараджаўся кожны танец, колькі варыянтаў прымалася і адвяргалася, як цяжка было дабіцца дакладнасці малюнка, чысціні і выразнасці выканання.
    Для маладых танцораў “Нёмана” былі характэрныя высокае выканальніцкае майстэрства, самааддача, непасрэднасць і шчырае захапленне. У выпрацоўцы гэтых якасцяў - нямалая заслуга Л.Д.Ляшэнка. Зразумелы шматгадовы поспех гэтага калектыву. Дзе б ні выступалі “нёманаўцы”, - а яны з гастролямі аб’ездзілі ўвесь былы  Саюз, былі і ў Польшчы, Германіі, Літве, Латвіі, Малдавіі, Шры-Ланке, ГДР, Іспаніі, - ім ўсюды горача апладзіравала самая патрабавальная аўдыторыя. 
    Восенню 1961 года ансамблю песні і танца “Нёман” было прысвоена ганаровае званне “народны”.
    Асабліва яркія ўспаміны пакінула ў артыстаў “Нёмана” паездка на Міжнародны фестываль фальклору, які адбыўся восенню 1981 года ў трох гарадах Іспаніі: Ронда, Мурсіі, і Аўеда. Калейдаскоп песень, танцаў, інструментальных і вакальна-харэаграфічных малюнкаў, якія хутка змяняліся, не пакінулі абыякавымі іспанскіх гледачоў і гасцей фестывалю. Вялікую ролю ў гэтым адыгралі менавіта пастаноўкі танцаў Л.Д.Ляшэнка: карагоды, купальскія, вясельныя і дажыначныя танцы і гульні. Ансамбль “Нёман” быў у Іспаніі тады адзіным прадстаўніком мастацтва Краіны Саветаў.
gfdgfdg
Праграму  “Нёмана” абмяркоўваюць балетмайстар,
заслужаны дзеяч культуры БССР  Л.Д.Ляшэнка, хормайстар
Г.І.Стрыха, мастацкі кіраўнік
ансамбля, заслужаны дзеяч культуры БССР А.С.Чопчыц

Гродзенская ГЦБС 2014г.
Прадмова Дзяцінства Юнацтва Каханне і выпрабаванні Вайна Гродна Неман Вучні Танец Характар Пасляслоўе Успаміны