Зала №3. Каханне

У Варонежскім тэатры музычнай камедыі доўгі час Ларыса была "на другіх ролях", але ведала на памяць сольныя партыі з ўсіх спектакляў, і, калі аднойчы захварэла салістка, яна без рэпетыцыі станцавала сола ў аперэце “Цыганскі барон”.

Ролі ў Варонежскім тэатры музычнай камедыі

У Варонежскім тэатры музычнай камедыі Ларыса Дзмітрыеўна сустрэла сваё каханне. Яе будучы муж Пётр Філіпавіч быў салістам хору тэатра. Менавіта ў Варонежы ў сям’і Ляшэнкаў нарадзіўся сынок Аляксандр.

Адначасова з каханнем у жыццё прыйшла і бяда. Толькі паспела маладая жанчына парадавацца сямейнаму шчасцю, як атрымала страшную вестку: арыштаваны бацька. Прыгавор раўназначны смяротнаму - дзесяць гадоў без права перапіскі. Доўгія пошукі, бясконцыя паходы ў турму былі бязвыніковыя. Бацька назаўсёды знік у лагерах сталінскага рэжыму. Толькі ў сярэдзіне 50-х гадоў маці Ларысы атрымала паведамленне аб яго рэабілітацыі і пенсію ў 25 рублёў. А тады, у 1938 годзе, Ларыса забрала маці і сястру да сябе.

Сям'я Ляшэнкаў:Петр Філіпавіч, Ларыса Дзмітрыеўна і Аляксандр

У 1939 годзе па запрашэнню кіраўніцтва Мінскага тэатра музычнай камедыі сям’я пераязджае ў сталіцу Беларусі. Пятра Філіпавіча там чакала галоўная роля ў вядомым спектаклі. З гэтага часу Ларыса Ляшэнка засталася жыць і працаваць у Беларусі.

Магчыма, лёс ніколі не звязаў бы жыццё Ларысы Ляшэнка з Беларуссю. Але здарылася так, што ўсе свае сілы і талент яна аддала служэнню менавіта беларускаму мастацтву.

У далёкім 1939 годзе, такое рашэнне, як пераезд у іншую рэспубліку, не здавалася Ларысе канчатковым і не несла для яе адбітак наканавання лёсу.