Так Ларыса Бароўская пачала займацца тым, да чаго і цягнулася ўсім сэрцам з маленства: мастацтвам. Менавіта ў асвойванні мастацтва танца і музыкі ўсё давалася ёй лёгка. Ларыса была ўпэўнена, што толькі ў гэтым, яна зможа і павінна дабіцца поспехаў.

   Аднойчы ў Арол прыехалі артысты, пастаноўшчыкі і рэжысёры Варонежскага тэатра музычнай камедыі. Яны прыйшлі на прагляд танцавальных здольнасцей навучэнцаў музычнага вучылішча, каб адабраць у сваю трупу некалькі самых лепшых танцораў. Для пастаноўкі вальса “Чароўная Алена” балетмайстар Георгій Георгіевіч Герн адбіраў двух выканаўцаў.
Зала №2. Юнацтва
Гродзенская ГЦБС 2014г.
    У 1931 годзе Ларыса становіцца навучэнкай музычнага вучылішча. Але ўсё не было вырашана адразу: перад тым, як канчаткова паслухацца свайго сэрца і звязаць сваё жыццё з мастацтвам, Ларысе давялося пераадольваць перашкоды лёсу.
   Пасля заканчэння сямігодкі Ларыса стамілася стрымліваць сябе і проста збегла з дому ў Іванава, дзе яе адразу прынялі ў тэатр музычнай камедыі. Толькі хвароба бацькі прымусіла бяглянку вярнуцца і “выправіцца” - паступіць у Арлоўскае медвучылішча.
    Але хутка і самі бацькі зразумелі: медыкам Ларысе не быць. Адзінае, чаму яна з лёгкасцю навучылася - гэта маляваць рознакаляровыя мікробы, якія навучэнцы разглядалі пад мікраскопам.
    У рэшце рэшт, бацька адправіўся з просьбай у аблана, каб Ларысу перавялі ў музычнае вучылішча.
gfdgfdg
Навучэнкі музвучылішча [1933г.]
Ларыса Ляшэнка - на прыступках, ніжні рад справа

      Бароўская Ларыса Дзмітрыеўна станцавала вельмі добра і была адразу залічана ў склад трупы артыстаў  тэатра музычнай камедыі.
gfdgfdg
“І вобразаў бязмежны акіян...”: Ролі ў тэатры музычнай камедыі

    Так пасля заканчэння вучылішча ў 1934 годзе дзяўчына паступіла працаваць у Варонежскі тэатр музычнай камедыі.

    Такім чынам, лёс і прызванне Ларысы Ляшэнка быў вызначаны насуперак абставінам - гэта танец. Няважна, якімі шляхамі прыйшоў чалавек у харэаграфію. Галоўнае, каб у яго душы жыла любоў да мастацтва, каб ён адчуваў танец і ўмеў перадаць гэта адчуванне гледачу. Менавіта такім дарам шчодра ўзнагародзіў Гасподзь Ларысу Ляшэнка. І гэты дар яна павінна была аддаць людзям.

Прадмова Дзяцінства Юнацтва Каханне і выпрабаванні Вайна Гродна Неман Вучні Танец Характар Пасляслоўе Успаміны