Зала 4. Успаміны, водгукі

  1. Цытаты з успамінаў. Прысвячэнні.
  2. Успаміны. ЛітКрытыка. Лісты.

1. Цытаты з успамінаў. Прысвячэнні.

Фота Прозвішча цытуемага, крыніца публікацыі Цытаты
Быкаў Васіль – беларускі і савецкі пісьменнік і грамадскі дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Крыніца:
Быкаў, Васіль. Доўгая дарога дадому : кніга ўспамінаў. – Мінск : ГА БТ “Кніга”, 2003. – 544 с.
— Карпюк, безумоўна, быў чалавек сумленны і, магчыма, нават хацеў быць сумленным камуністам. Але не ведаў, як ім можна быць. I наогул, што гэта такое — сумленны савецкі чалавек? Што пэўна, ён не любіў хлусні і не цярпеў непарадку — хоць у літаратуры, хоць у войску таксама.

— Але Карпюк быў ня с тых, хто мог бязвольна скарыцца ўладзе, ці ворагу, ці звычайнай жыцьцёвай бязглуздзіцы. Усё жыцьццё гэты чалавек імкнуўся асядлаць свой лёс, хаця тое і каштавала яму аграмадных высілкаў і далёка не заўжды ўдавалася. Але ўдавалася нават у вайну, калі ён уцякаў з канцлягеру, пасьля выбавіўся ад расстрэлу ў партызанскай брыгадзе. Ды і на фронце ўвогулле яму шэнціла, бо пазбыцца пагібелі зь яго цяжкой ранай ня кожнаму ўдалося б. Карпюк выжыў. Зь ягонай прагай да жыцьця ён жыў бы і болей, калі б тое жыцьцё не ўкарацілі зламысьнікі.
Пяткевіч Аляксей Міхайлавіч – беларускі літаратуразнаўца і краязнаўца, прафесар, кандыдат філалагічных навук
Крыніца:
Пяткевіч, А. М. Знайсці сябе сярод сваіх людзей : [пра творчасць пісьменіка Аляксея Карпюка] // Пяткевіч А. М. Старонкі спадчыны : культурнае памежжа Гродзеншчыны : працэсы, з’явы, асобы. – Мінск, 2006. – С. 118–121.
— У творчасці А.Карпюка — моцная народна-маральная аснова. Маральна-прававыя нормы беларускай народнай культуры сталіся для пісьменніка своеасаблівым камертонам успрымання з'яў і падзей. Яго станоўчыя героі — носьбіты традыцыйна сфармаваных уяўленняў пра справядлівасць і чалавечнасць.

— Вельмі адметная творчая манера празаіка. Чытаеш кнігу і не заўважаеш у ёй устойлівых прыёмаў мастацкага пісьма, сродкаў вобразнай умоўнасці, быццам праходзіць перад табою жывое, рэальнае жыццё з яго звычайнымі чалавечымі адносінамі. Форма апавядання ў А.Карпюка размоўна вольная, не звязаная строг імі сюжэтнымі законамі. Часцей гэта непадробны ў сваёй натуральнасці аповед ад першай асобы — апавядальнік бачыць у нас даверлівага суразмоўцу, уважлівага, як і ён сам, да звычайных, знешне не эфектных з'яў і падрабязнасцяў жыцця.
Юрась Пацюпа (Юры Віктаравіч) Пацюпа – беларускі мовазнавец, паэт, празаік, крытык.
Крыніца:
Пацюпа, Юрась. Чытаючы «Пушчанскую адысею» Аляксея Карпюка: матэрыялы для беларускага слоўніцтва // Аrche : электронная газета. – Рэжым доступу: https://gazeta.arche.by/article/267.html?fbclid=IwAR0aONB6VHOtkTl2dIC5nDFKoPGxqF7-xz2wtPqpad1drsywYei2H-Mqdjo. – Дата доступу: 26.03.2020.
— Неяк Ігар Жук расказваў мне, як у канцы 80-х гарадзенскія філолагі абмяркоўвалі раман Аляксея Карпюка «Карані». І, калі даходзіла да мовы, то ўсе ў адзін голас хвалілі каларытную і багатую мову персанажаў і ганілі мову аўтара. Пасля абмеркавання Аляксей Нічыпаравіч падняўся, падзякаваў і сказаў: «Гэта ўсё добра, што Вы мне тут сказалі, але не забывайцеся яшчэ і тое, што і мова персанажаў, і мова аўтара – гэта мая мова». Сапраўды, ніякі персанаж не загаворыць каларытнаю моваю, калі тае няма ў арсенале творцы. Ці кожны сучасны пісьменнік можа пахваліцца такім запасам?

— Мне пашчасціла быць асабіста знаёмым з Аляксеем Карпюком, чуць, як ён гаворыць, як выступае. Трэба сказаць, што маўленне пісьменніка было своеасаблівае, ён яўна не быў пурыстым, часам балансаваў на мяжы трасянкі, але не ад слабога ведання, проста, у яго была такая арыгінальная манера гаварэння.Ёсць розныя сведамасці, у адных паміж рознымі мовамі, рознымі пластамі маўлення існуе строгі водападзел, у іншых гэтыя бар’еры менш строгія – галоўнае максімальна поўна выявіць думкі і пачуцці.

— Аляксей Нічыпаравіч быў адукаваным чалавекам, з незвычайным лёсам, багатым жыццёвым досведам: ён скончыў польскую школу, пабываў у нямецкім палоне, здолеў уцячы адтуль, далучыцца да партызанкі, пасля вайны скончыў факультэт замежных моў. Я не чуў, як ён гаворыць па-польску, па-нямецку, але, думаю, што ён свабодна размаўляў на гэтых мовах.Ягонае пабытовае маўленне я б назваў вольным і раскаваным, без усякіх комплексаў аб «правільнасці» і «няправільнасці». Але адна справа гутарковае маўленне, і зусім іншая – пісьмовае. Я гэта разумеў, але тады недаацэньваў Аляксея Нічыпаравіча як знаўцу мовы. А па-новаму адкрыў для сябе Карпюка, калі прачытаў яго з алоўкам. Асабліва пасля таго, як, працуючы ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», стаў укладаннікам і рэдактарам выбранага пісьменніка. Не адразу я разгледзеў, як добра ён валодае сваёю роднаю беластоцкаю гаворкаю, як дасціпна ўмее перадаваць яе фанетычныя асаблівасці, колькі ў яго цікавай лексікі. А разгледзеўшы, быў уражаны. … Выступаючы рэдактарам ці ўкладаннікам кніг я стараўся, калі ўдавалася, фіксаваць цікавыя моўныя факты. Адна толькі Карпюкова «Пушчанская адысея» істотна ўзбагаціла мой нататнік.
Бічэль Данута Янаўна (Бічэль-Загнетава) – беларуская паэтэса, сябра Беларускага ПЭН цэнтру. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1984). Займаецца грамадскай, літаратурнай, асветніцкай дзейнасцю.
З выступу на адкрыцці мемарыяльнай дошкі Аляксею Карпюку ў Гродна, 2019 год
— Ён рабіў наша жыццё займальным і цікавым, гульнёй і разам з тым усе цяжкія выпрабаванні браў на сябе, і часам мы пра іх і не ведалі… Прыязджала я пасля канікул да яго, а ён: “Што ты там напісала? Ну, пакінь…”. Урэшце назбіраў, а пасля з жонкай, Інай Анатольеўна, яны надрукавалі гэтыя вершы на машынцы, завезлі ў Мінск Алесю Адамовічу. Яны мне кніжку падрыхтавалі, надрукавалі, пра гэта я не ведала, для мяне гэта быў сюрпрыз… Мова Алексея Нічыпаравіча была не такая, як мова Крапівы, Лынькова і нават Брыля. Ён пісаў на сваёй, на страшаўскай мове, бо паходзіў з вёскі Страшава з-пад Беластока. Наколькі гэта важна — захаваць мову нейкага канкрэтнага рэгіёна сёння. Мова Карпюка — нейкая самабытная, якая цякла па гэтым Нёмане і злучала беластоцкіх беларусаў і ўсю Беларусь.
Бічэль, Д. І. Аляксей Карпюк : [верш] / Данута Бічэль // Бічэль Д. Выбраныя творы / Данута Бічэль. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – С. 139.

Аляксей Карпюк

Адзін праслаўлены дзяцюк
сказаў: Карпюк, як той шляхцюк,
якога ўкінулі ў збанок,–
смятану вылізаў і ўцек…
З фальклору


Карпюк ішоў ад страшаўскіх нізін
у Гродна праз вайну і праз Берлін,
каб паўстагоддзя тут стаяць за тых гарой,
хто браўся, хоць ляніва, за пяро.

З саракавых па дзевяносты і другі
сівога Нёмана крутыя берагі
трымаў на мазалях сваіх Карпюк,
не пакладаючы мазольных рук.

Не заўважалі ўсе змаганцы ў мітусні,
што выклікае на сябе Карпюк агні.
Ідзе ў разведку і ў атаку першы, сам,
пакуль двудушныя хітруюць тут і там.

Наколькі дужаю была яго рука,
мы зразумелі, як не стала Карпюка.
Як дужымі былі мы ўсе пры ім,
дайшло да нас запозна…і маўчым.

1997
Аляксандр Іосіфавіч Фядута – літаратуразнаўца і палітолаг. Доктар гуманітарных навук у спецыялізацыі «літаратуразнаўства».
Крыніца:
Фядута, А. І. У змаганні за Праўду // Карпюк, А. Выбраныя творы. – Мінск, 2007.– 600 с. – (Беларускі кнігазбор : Серыя 1. Мастацкая літаратура).– С.. 5–24.
— Аляксею Карпюку не трэба было нічога выдумляць. Большую частку свайго жыцця ён пражыў у Гародні, сталіцы Заходняй Беларусі, і пераўтварыў гэты горад у сваю Ёкнапатофу — цэнтр сваёй літаратурнай карты. I калі чытаеш яго кнігі, адчуваеш сябе экскурсантам, якога вядзе па Гародні разумны і ўважлівы гаспадар гэтай зямлі, які ведае ўсё і ўсіх навакол.

– Ён заўсёды быў занадта нязручным для любой улады. … І не толькі для ўлады. Хоць пісьменнік і не дажыў да эпохі «рынкавага сацыялізму», але нават гады перабудовы паказалі, што і для апазіцыі ён заставаўся «не зусім сваім» — занадта «левым» паводле перакананняў, занадта «інтэрнацыяналістам». Магчыма, таму што не ўкладваўся ў схемы, быў недастаткова гнуткім для тых, хто перабягаў з лагера ў лагер у пошуках больш цёплага месца. А сапраўдныя змагары за справядлівасць — такія, як сам Аляксей Нічыпаравіч — зноў засталіся незапатрабаванымі.

Але старыя гарадзенскія брукаванкі да гэтай пары добра памятаюць яго цяжкія крокі — крокі стомленага чалавека, які прысвяціў жыццё пошуку справядлівасці і адышоў непераможаным — у Вечнасць.
Уладзімір Кіслы, мастак-рэстаўратар Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі
Крыніца:
Пракопчык, Барыс. Вяртанне старажытнага вадаліва // Сайт газеты “Звязда”. – 02.04.2015. – Рэжым доступу: http://zviazda.by/be/news/20150402/1427923246-vyartannestarazhytnaga-vadaliva. – Дата доступу: 14.02.2020.
— 1979 год. Заходжу ў музей, дзе дырэктарам высокі мужчына — такога каўбойскага, вэстэрнаўскага выгляду, як у галівудскіх фільмах. Кажу, хто я такі, што хачу працаваць у музеі. Вакансій, на жаль, няма. «Але ты да нас заходзь», — абнадзеіў Аляксей Нічыпаравіч. У той час я быў знаёмы з беларускімі пісьменнікамі. Уладзімір Дамашэвіч пазнаёміў мяне з Уладзімірам Караткевічам. Расказаў ім пра жаданне працаваць у музеі, і яны перадалі мне ліст да Карпюка. Канверт я не адкрываў, але відавочна, што гэта была нейкая пратэкцыя. Неўзабаве я зноў прыйшоў да Аляксея Нічыпаравіча. Ён прачытаў ліст, паклаў яго ў шуфляду і сказаў: «Так, хлопец, ты нам панравіўсо (ён так «сокаў» і «сакаў», як на Беласточчыне, яго малой радзіме гавораць), пакінь свае каардынаты. І як будзе месца — мы цябе знойдзем». Так і сталася.

— Вось якім яму запомніўся Аляксей Карпюк як чалавек і дырэктар музея: — Цяжка было зразумець, калі Аляксей Нічыпаравіч жартуе, а калі гаворыць сур'ёзна. Але чалавек ён быў высокамаральны. Страшна не любіў выпівох — лічыў гэта найгоршай заганай. Але, разам з тым, мог сабраць застолле, якое не перарастала ў п'янку. Не любіў бюракратызму, «правакаваў» творчыя адносіны да любой работы. Менавіта Карпюк зрушыў з месца рэстаўрацыю будынкаў базыліянскага манастыра, што музей атрымаў у вельмі занядбаным стане. Напрыклад раздабыў медзь, якой пакрылі манастырскія купалы.
З выступу на адкрыцці мемарыяльнай дошкі Аляксею Карпюку ў Гродна, 2019 год
— Аляксей Карпюк не быў адміністратарам, ён быў падзвіжнікам, даваў магчымасць нам, тады маладым супрацоўнікам музея атэізму і рэлігіі, свабодна мысліць. Выхоўваў у нас дэмакратызм, самастойнае мысленне, ён так і казаў: “Я з вас гэты правінцыялізм выб’ю…”. Даваў магчымасці развівацца, пасылаў у розныя рэгіёны Савецкага Саюза. Вакол сабе стварыў непаўторную аўру, сфарміраваў асяроддзе аднадумцаў, правакаваў на творчасць, на працу. Асаблівасць яго асобы ў тым, што ён аднолькава размаўляў і з міністрам, і з шафёрам, ставіўся да ўсіх неверагодна справядліва, быў праўдалюбам. Лічу, што часткова з’яўляюся яго выхаванцам.
Уладзімір Андрэевіч Калеснік — беларускі літаратуразнавец і крытык. Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1979). Кандыдат філалагічных навук, прафесар (1983).
Крыніца:
Калеснік, У. Плён творчасці – дослед жыцця : [аб творчасці А. Карпюка] // Карпюк, А. Выбраныя творы : у 2 т. Т.1.– Мн.: Маст. літ., 1991. – С.5–22.
— Я. Брыль убачыў у пачынаючым пісьменніку агонь душэўнай ахвярнасці, бескарыслівасці, таму не толькі цярпліва спрачаўся, а і чысціў яго мову, дапамагаў выпрацоўваць манеру і культуру пісьма. Вучань аказаўся працавітым, упартым, перапісваў тэксты па 20-30 разоў і з божай дапамогай даводзіў да чытэльнасці. Гефестава праца ўпэўнівала, што аснова мастацкага таленту не ва ўменні пісаць зграбна, хлёстка, а ў здольнасці адчуваць, чым жывуць людзі, што ў іх баліць, і мець патрэбу, а часта і смеласць дапамагаць ім, абараняць іх ад крыўдзіцеляў, якімі б дужымі тыя ні былі. Пісанне для Карпюка было і застаецца перш за ўсё ўдзелам у фарміраванні грамадскай думкі, уздзеяннем на сумленне і норавы, а ўрэшце — арганізацыяй грамадскай волі.

— Карпюк падхоплівае тую лінію народнасці ў беларускай літаратуры, якую пачалі Дунін-Марцінкевіч з яго Навумам Прыгаворкам, Багушэвіч з яго Аліндаркам, Купала з «Тутэйшымі», Колас з «Новай зямлёй», Брыль з «Сірочым хлебам» і «Птушкамі і гнёздамі», Караткевіч з «Чазеніяй», Мележ з «Палескай хронікай», Кудравец з «Сачыненнем на вольную тэму», Зуёнак з «Маўчаннем травы», Пташнікаў з «Алімпіядай», Дудараў з мудрымі дзівакамі-земляробамі і салдатамі, Карамазаў і Казько з «экалагічнымі» палотнамі пра сціплых рупліўцаў, хавальнікаў народных традыцый і ахоўнікаў зялёнага ўбранства краіны, вартаўнікоў родных гнёздаў.
Барыс Самуілавіч Клейн — гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар.
Крыніца:
Клейн, Б. Недосказанное. Имена / Борис Самуилович Клейн – Минск : Лимариус, 2008. — 456 с.
— Мне есть что сказать об этом действительно незаурядном, разносторонне одаренном человеке, который был моим другом. Его образ мне не нужно вызывать в памяти, он является, как будто мы расстались вчера. Такой же улыбчивый, доверчивый до наивности, импульсивный, — «большое дитя», — говорили о нем и так. Все это бросалось в глаза, но глубоко сидела в нем забота.

Действовала, если так можно ее назвать, «компонента» сознания, двигавшая Карпюка навстречу ситуациям, опасным и для него самого, и для близких. Я бы не стал причислять Алексея к разряду симпатичных, но взбалмошных борцов против «зла». Он знал, против чего восставал.

— Карпюк предпочитал заниматься в Доме Элизы Ожешко, где отвели комнату для Гродненского отделения Союза писателей. Тут он печатал на машинке, раскладывая готовые страницы на столах. Отсюда мы отправлялись в «походы» по городским улицам. Алексей знал каждый закоулок. Таким его запомнили и полюбили многие: добрым странником, как будто подводившим итоги каждого дня.
Ліза Чапнік (падпольная мянушка Марыся Мразоўская),у час ІІ Сусветнай вайны ўзначальвала падпольны антыфашысцкі камітэт у Беластоку.
Крыніца:
Шепелевич, Марина. Путь девушки из Гродно: еще одно восхождение. — Гродно, 2015.
— Аляксей Карпюк – гераічны салдат, партызан, многа зрабіў пасля вайны. Калі я прыязджала ў Гродна, мы сустракаліся, ён заўсёды суправаджаў мяне на могілкі бацькоў майго мужа – Машэвіцкіх. Гэта гераічны, мужны, вельмі добрасумленны чалавек. Выключна добрасумленны чалавек.

Андрэй Фрыдрыхавіч Вашкевіч – гісторык, загадчык аддзела навейшай гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музею
Крыніца:
Вашкевіч, А. «Больш за ўсё я люблю свабоду… : гісторыя Аляксея Карпюка. – Дзеяслоў. – 2007. – № 4. – С. 252–269). Электронная версія чосопіса: http://dziejaslou.by/old/www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/vash2902ec.html?OpenDocument
— У 1992 годзе, калі ў падменскіх Бараўлянах паміраў Аляксей Нічыпаравіч Карпюк, мне было толькі дзесяць. Ведаць пісьменніка я ніяк ня мог, ды і час для грунтоўнага знаёмства з яго творамі прыйшоў пазней, гадоў праз пяць-сем. Але я выдатна помню, як мой бацька яшчэ ў ліпені восемдзесят дзявятага чытаў надрукаваныя ў “Гродненской правде” і скалануўшыя тады Горадню карпюковыя “Печальные были”. Чытаў ён іх гучна, з уздымам, адпаведна настрою ўсяго аўтарскага тэксту, бескампраміснага і рэзкага. Я, здаецца, ніколі да гэтага такім свайго бацьку ня бачыў. У яго голасе і паміж кожным радком артыкулу адчуваўся адзін ці то сумны, ці то радасны матыў: “Вось, нарэшце, праўда і пра нас.”

— Разуменьне таго, што значыць для мяне імя Аляксея Карпюка, прыходзіла паступова. Першыя яго творы я прачытаў, маючы гадоў пятнаццаць, і сёньня ўспамінаю, як упершыню захапляўся адважнымі партызанамі з “Маёй Джамалунгмы” і “Пушчанскай Адысеі”, размазваў па твары слёзы над “Данутай” ці “Каранямі”, заходзіўся ад гневу, калі чытаў “Разьвітаньне з ілюзіямі”...

— … “Адчуваньня, што ўсё магчымае табою зроблена, – так гаварыў Карпюк Калесніку незадоўга да смерці, – у мяне няма. Аднак і пра тое яшчэ большае, што трэба, можна і варта было зрабіць, думаецца ня надта настойліва і часта, відаць, і проста ад узроставай ды хвараблівай старасьці, ад натуральнай стомы, вычарпанасці і – дзякуй Богу – здольнасці бачыць межы сваіх творчых магчымасцяў.”Сказанае Карпюком напярэдадні свайго апошняга шляху Калесніку – праўда. У Аляксея Нічыпаравіча, больш чым у каго-небудзь іншага з беларускіх пісьменьнікаў, няма недагаворанасці, двухсэнсоўнасці, даравальнасці для іншых і найперш для самога сябе. Карпюк у сваіх творах хіба насамрэч сказаў усё, што хацеў сказаць, і яго шчырасьць, разам з вялікай і годна пройдзенай жыцьцёвай дарогай, падсьвядома падкуплялі і мяне.

— Карпюка няма з намі… Не бачна больш яго постаці, якая шпарка крочыць да дамка пісьменніцы Элізы Ажэшкі. Ня ўбачаць больш ніколі гарадзенцы яго суворага твару з заліхвацкім чубам над ім. “Ёсьць у Гродне жаласная песня, толькі не хапае Карпюка”, – гэты радок са складзенай яшчэ адным гарадзенскім старажылам Яўгенам Петрашэвічам песні прыходзіць у маю галаву вельмі часта. Таксама часта, блукаючы гарадзенскімі вулкамі, я думаю і аб тым, дзе знайсці тыя прымаўкі і трапныя словы, які паказаць прыклад і якую напісаць кнігу, каб вярнуць новым пакаленням беларусаў веру ў спрадвечнасць ПРАЦЫ, СУМЛЕНЬНЯ і ПРАЎДЫ. Нярэдка сумняваюся – ды і ці магчыма гэта ўвогулле, ці не набліжае нас няўмольная гісторыя да таго канца, аб якім казалі старадаўнія прарокі, блукаючы па берагах Іардану. Загадваць ня буду, але цвёрда ўсведамляю адно, пакуль будзе пасылаць нам Бог такіх людзей, як Аляксей Карпюк, датуль будзе жыць надзея.

Юрка Голуб – беларускі празаік, паэт, журналіст. Сябра Саюза пісьменнікаў СССР (1971), сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Крыніца:
Голуб, Ю. Цень Карпюка : [верш] / Ю. Голуб // Голуб Ю. Поруч з дажджом : вершы / Ю. Голуб. – Мінск, 2001. – С. 19.

Цень Карпюка

На зборышчахісвятах
Яго «свянцілі» так,
Каб іншаму сасватаць,
Дык пекла б мыў, бядак.

Валіла збродня валам
Заслугі ў буралом.
Ці ўсе падаставалі,
Пасля ўжо разбяром.

Зубны не ціхнуў скрыгат.
Не спаў чыноўны пёс.
Ламалі лёс на крыгі,
А з тых не скласці лёс.

Ці помніш, партызане,
У страшаўскіх барах
На штык лісткі нізалі,
Каб кнігу назбіраць.

Бяды дапіты кубак.
На скуры цвёрды шнар –
То спадкаемцы Кубэ
Пакінулі, як дар.

«Пушчанскім адысеям»
Не сеялі давер,
А зло цяпер дасеяць –
Няма зярнят цяпер.

Хаця й сабаку з’елі,
Хто пільна апяваў,
Ды ўсе ж заглухлі зеллем
У ценю Карпюка.

Кастусь Куксо (Куксо Канстанцін Мікітавіч) – беларусі мастак, карыкатурыст, ілюстратар, Жыве ў Маскве.
Шарж на Аляксея Карпюка, які захаваўся ў яго сямейным архіве. Упершыню апублікаваны ў газеце “Известия”.
Чола Уладзіміравіч Кукуладзе – жывапісец, мастак-графік, скульптар, ілюстратар, член Саюза мастакоў СССР, заслужаны мастак Грузінскай ССР, старшыня Саюза мастакоў Абхазіі. Жыў і працаваў у г. Сухумі.
Па словах скульптара У. Церабуна, Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей захоўвае ў сваіх фондах бюст Аляксея Нічыпаравіча Карпюка з гіпсу (але аўтар там не пазначаны).Чола Кукуладзе быў знаёмы з Аляксеем Карпюком (пра яго ўзгадвае Аляксей Нічыпаравіч у «Запісках дырэктара музея»), і ў адзін з прыездаў у Беларусь зрабіў гэтую скульптурную работу.Яна магла захоўвацца ў калекцыі гродзенскага мастака Аляксандра Ліпеня, а затым трапіла ў музей.
Яўген Канстанцінавіч Петрашэвіч – культурны дзеяч, музыкант, кампазітар, паэт, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Петрашэвіч, Я. Мілагучная песня : Аляксею Карпюку : [верш] / Яўген Петрашэвіч // Петрашэвіч Я. Пасынкі : [вершы] / Яўген Петрашэвіч. – Гродна, 2014. – С. 69.

Мілагучная песня

Аляксею Карпюку

Выйду любавацца на прадвесне
І паслухаць песню жаўрука.
Адчуваю нараджэнне песні
Для душы гаротнай Карпюка.

Ён любіў паслухаць плач жалейкі,
На раздоллі – песню рыбака.
Знаў яго дарослы і маленькі
З кіем мудраца і дзівака.

Гэта Беларусь яго святая,
Для якой хацеў ён так дабра.
Як прарока мы яго вітаем –
Стойкага за волю змагара.

Будзе вецер абдымаць і песціць
Беларусь-матулю у вяках,
Ёсць у Гродне і для творцаў песня,
Толькі не хапае Карпюка.

Кудлачоў Віктар Сямёнавіч – почётный член Союза писателей Беларуси, поэт.
Кудлачёв,В. Алексей Карпюк : [стихотворение] / Кудлачев В. // Кудлачёв В. Дали дорог : стихи – Гродно, 2000. – С. 12.

Алексей Карпюк

Алексей Карпюк – пример терпенья,
Сплав таланта, мужества, труда.
Человек, прошедший сквозь сраженья,
Переживший горькие года.
Край родной и город наш прославил
Прозой не стареющей, живой.
Нам немало образов оставил,
Выстраданных сердцем и душой.
Никогда не смыть дождям осенним
Яркого, глубокого следа.
Алексей Карпюк – пример терпенья,
Сплав таланта, мужества, труда!

2. Успаміны. ЛітКрытыка. Лісты.

Фота аўтара Аўтар ці крыніца публікацыі Тэксты
Серафім Антонавіч Андраюк – крытык, літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук (1966).
Заслужаны работнік культуры Беларусі (1994).
Крыніца:
Андраюк, С. Напісанае-перажытае : пра творчасць Аляксея Карпюка / Серафім Андраюк // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 9 красавіка (№ 14) – С. 1.
Просмотр
Данута Янаўна Бічэль (Бічэль-Загнетава) – беларуская паэтэса, сябра Беларускага ПЭН цэнтру. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1984) за зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож». Займаецца грамадскай, літаратурнай, асветніцкай дзейнасцю.
Бічэль-Загнетава, Д. Арыгінальны талент / Д. Бічэль-Загнетава // Карпюк, А. Выбр. тв.: У 2 т. Т. 1. Аповесці. Т. 2. Раман-быль, апавяданні. – Мінск: Маст. літ., 1982. – С. 3–6.
Бічэль-Загнетава, Д. Васіль Быкаў і Аляксей Карпюк // Хадзі на мой голас : эсэ / Бічэль-Загнетава Данута Іванаўна. – Гародня : Wroclaw, 2008. – 330 с. – (Гарадзенская библиятэка).
Бічэль, Д. «Сэрца людское яднаецца з сэрцам сусвету…» : [пра беларускага пісьменніка Аляксея Нічыпаравіча Карпюка / Д. Бічэль // Карпюк, А. Развітанне з ілюзіямі : эсэ, апавяданні, дзеннікі / А. Карпюк. – Гародня-Wroclaw, 2008. – С. 5–27.
Вялікая прыгода ў маім жыцьці: успаміны Дануты Бічэль // Сайт газеты Наша ніва. – Рэжым доступу: https://nn.by/?c=ar&i=17648. – Дата доступу 14.02.2020.
Бічэль, Д. Аляксей Карпюк і Васіль Быкаў / Данута Бічэль // Наша вера : часопіс / Дабрачынны грамадзкі фонд «Маці Божая Фацімская». – 2015. – № 4. – С. 50–53.
Просмотр
Просмотр
Просмотр
Просмотр
Просмотр
Валянцін Блакіт (сапраўднае імя Валянцін Болтач) – празаік, публіцыст, паэт, былы галоўны рэдактар часопісу “Вожык”.
Артыкул з газеты “Літаратурная Беларусь” (2007 год)
Блакіт, В. «Транспартная адысея» Аляксея Карпюка [Электронны рэсурс] // Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей: старонка ў facebook. – Рэжым доступу: https://fr-fr.facebook.com/GrodzenskiDzarzaunyGistorykaArhealagicnyMuzej/posts/2632678233614588/.– Дата доступу : 08.09.2020. – фота.
Просмотр
Просмотр
Успаміны пра Аляксея Карпюка Васіля Быкава (урыўкі з кнігі “Доўгая дарога дадому”), Барыса Клейна (урыўкі з кнігі “Недасказанае”, Вольгі Іпатавай, Ніны Ляшчонак
З Дадатку да кнігі: Карпюк, А. Выбраныя творы / А. Карпюк. – Мінск, 2007.– 600 с. – (Беларускі кнігазбор : Серыя 1. Мастацкая літаратура).
Просмотр
Васіль Быкаў – беларускі і савецкі пісьменнік і грамадскі дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Большасць твораў — аповесці, дзеянне якіх адбываецца падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты жыцця.
З кніг: Быкаў, В. У. Поўны збор твораў : у 14 т. / Васіль Быкаў. – Мінск, 2009. – Т. 8.
Быкаў, В. [Успаміны пра Карпюка-выступоўца] // На крыжах. – Мінск, 1992. – С. 156–160.
Просмотр
Ліза Чапнік(падпольная мянушка – Марыся Мразоўская) – удзельніца антыфашысцкага падпольнага руху на тэрыторыі Гродзенскага і Беластоцкага гета ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Старшыня Беластоцкага антыфашысцкага камітэта. З 1991 г. - у Ізраілі.
Успаміны з кнігі: Шепелевич, Марина. Путь девушки из Гродно: еще одно восхождение. — Гродно, 2015.
Просмотр
Сяргей Мікалаевіч Чыгрын — беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст.
Крыніца:
Чыгрын, С. Аляксей Карпюк // Ніва. – 2001. – 17 чэрвеня. – С. 9.
Просмотр
Аляксандр Іосіфавіч Фядута – літаратуразнаўца і палітолаг. Доктар гуманітарных навук у спецыялізацыі «літаратуразнаўства». Адзін з аўтараў «Вялікі Расійскай энцыклапедыі».
Фядута, А. І. У змаганні за Праўду / Аляксандр Фядута // Карпюк, А. Выбраныя творы / А. Карпюк. – Мінск, 2007.– 600 с. – (Беларускі кнігазбор : Серыя 1. Мастацкая літаратура).– С.. 5–24.
Фядута, А. Два прарокі ў сваёй Айчыне : [ у тым ліку, пра аповесць «Верншалінскі рай»] / А. Фядута ; фота // Наша Ніва. – 2006. – 26 траўня. – С. 36–37.
Просмотр
Просмотр
Тадэвуш Гавін – беларускі польскі журналіст і актывіст. Сузаснавальнік і першы прэзідэнт Саюза палякаў у Беларусі (1990– 2000).
Артыкулы:
Гавін, Тадэвуш. Пісьменьнік і памежнік // Наша Ніва: сайт газеты. – № 26 (288), 12 ліпеня 2002 г. – Рэжым доступу: https://nn.by/?c=ar&i=96565. – Дата доступу: 14.02.2020.
Гавін, Т. Лепшы сябра палякаў : [пра змаганне А.Карпюка за польскае адраджэнне ў 1987–1990 гг.] / фота // Ніва (Беласток). – 2002. – 28 ліпеня. – С. 5.
Гавін, Т. Пісьменнік Аляксей Карпюк і польскае Адраджэнне ў Беларусі падчас Перабудовы / Т. Гавін // Гарадзенскі соцыум 2014. Чалавек у прасторы горада ХV–ХХ стст. : матэрыялы Міжн. навук. канферэнцыі, Гародня, 7–8 лістапада 2014 г.. – Минск : [Б. и.], 2015 . – С. 356–362.
Просмотр
Просмотр
Просмотр
Ларыса Антонаўна Геніюш — беларуская паэтэса, празаік, грамадскі дзеяч.
Ліставанне Л.Геніюш з кнігі:
Геніюш, Л. [Аляксей Карпюк : асоба і пісьменнік у эпісталярнай спадчыне Л.Геніюш] / Ларыса Геніюш // Геніюш Л. Лісты з Зэльвы : з эпісталярнай спадчыны (1964–1983). – Гародня – Wroclaw, 2012. –С. 30, 39, 79, 80, 127, 128, 208, 209, 256, 261, 283.
Просмотр
Вольга Міхайлаўна Іпатава — беларуская пісьменніца, перакладчыца, грамадскі дзеяч.
Узяты з Дадатку да кнігі: Карпюк, А. Выбраныя творы / А. Карпюк. – Мінск, 2007.– 600 с. – (Беларускі кнігазбор : Серыя 1. Мастацкая літаратура).
Просмотр
Уладзімір Андрэевіч Калеснік — беларускі літаратуразнавец і крытык. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1979). Кандыдат філалагічных навук, прафесар (1983).
З выдання:
Калеснік, У. Плён творчасці – дослед жыцця : [аб творчасці А.Карпюка] // Карпюк, А. Выбраныя творы : у 2 т. Т.1. Данута : аповесць; Апавяданні. Публіцыстыка / прадм. У.Калесніка. – Мн.: Маст. літ., 1991. – С.5–22.
Просмотр
Барыс Самуілавіч Клейн — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар. Аўтар навуковых прац па гісторыі нацыянальна-вызваленчых і рэвалюцыйных рухаў Беларусі, Літвы і Расіі, прац па генеалогіі вядомых грамадскіх і культурных дзеячаў.
Главы з кніг:
1. Клейн, Б. Недосказанное / Борис Клейн; предисловие: В. Корнелюк, И. Соркина. – Минск : Лимариус, 2019. – 340 с. : ил.
2. Клейн, Б. Недосказанное. Имена / Борис Самуилович Клейн – Минск : Лимариус, 2008. — 456 с.
Просмотр
Просмотр
Ляшчонак Ніна – былы галоўны захавальнік фондаў, навуковы супрацоўнік дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі, г. Гродна
Ляшчонак, Н. Заўтра заўседы позна : [успаміны пра белар. пісьменніка, заслужанага работніка культуры Аляксея Карпюка] / Н. Ляшчонак // Карпюк, А. Выбраныя творы. – Мінск, 2007. – С. 561.
«Лёс даў нам такога дырэктара» // Звязда : сайт газеты. – Рэжым доступу: http://www.zviazda.by/be/news/20150424/1429825873-lyos-dau-nam-takoga-dyrektara. – Дата доступу: 20.03.2020.
Просмотр
Ванкарэм Валяр’янавіч Нікіфаровіч — беларускі літаратуразнавец, крытык, перакладчык.
Крыніца:
артыкул у газеце “Каскад”, 2009, №12 (336).
Просмотр
Петрушкевіч, Ала Мікалаеўна – пісьменнік, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук
Крыніцы:
Петрушкевіч, Ала. Аляксей Карпюк – ураджэнец Беласточчыны : да 90-годдзя з дня нараджэння / Ала Петрушкевіч // Ніва. – 2010. – №16 (18.04.2010). – С. 8, 11.
Просмотр
Петрушкевіч, Ала. Успаміны пра Аляксея Карпюка [Электронны рэсурс] // facebook.com: асабістая старонка. – Рэжым доступу: https://www.facebook.com/ala.petrushkevich/posts/821993044566763. – Дата доступу: 09.08.2019.
Просмотр
Петрушкевіч, А. Вяршыні Аляксея Карпюка // Роднае слова. – 2010. – № 4. – С. 3–8.
Просмотр
Петрушкевіч, А. М. ЛітаратураГродзеншчыны другой паловы XX стагоддзя. Проза АляксеяКарпюка / А. М. Петрушкевіч // Петрушкевіч А. М. ЛітаратурнаяГарадзеншчына ў постацях і лёсах :дапаможнік для студэнтаўвузаў / А. М. Петрушкевіч. – Гродна, 2010. – С. 56–63.
Просмотр
Пяткевіч Аляксей Міхайлавіч – беларускі літаратуразнаўца і краязнаўца, прафесар, кандыдат філалагічных навук, грамадскі дзеяч
Крыніцы:
Пяткевіч, А. М. Знайсці сябе сярод сваіх людзей : [пра творчасць Аляксея Карпюка] // Пяткевіч А. М. Старонкі спадчыны : культурнае памежжа Гродзеншчыны : працэсы,з’явы, асобы. – Мінск, 2006. – С. 118–121.
Просмотр
Пяткевіч, А. З вайны : [беларускі пісьменнік А. Карпюк // Пяткевіч А. Літаратурная Гродзеншчына : Мясціны. Людзі. Кнігі. – Мінск, 1996. – С. 44.
Просмотр
Крыніца:
Пракопчык, Б. Вяртанне старажытнага вадаліва : [пра выставу да 95-годдзя пісьменніка Аляксея Карпюка ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі] / Барыс Пракопчык ; фота // Звязда. – 2015. – 2 красавіка. – С. 12. ; сайт газеты – http://zviazda.by/be/news/20150402/1427923246-vyartannestarazhytnaga-vadaliva. – Дата доступу: 14.02.2020.
Просмотр
Роза РЫМАР, журналіст, член Саюза журналістаў СССР
Крыніца:
Рымар, Р. Васількі ад Аляксея Карпюка : [успаміны пра беларускага пісьменніка] / Роза Рымар // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 5 лістапада. – С. 7.
Рымар, Р. Васількі ад Аляксея Карпюка : [ўспаміны аўтара пра беларускага пісьменніка] / Роза Рымар // Народная воля. – 2014. – 4 лістапада. – С. 7.
Просмотр
Просмотр
Валянціна Аляксееўна Карпюк – малодшая дачка пісьменніка Аляксея Карпюка, дэкан (2006–2010), загадчык кафедры психіатрыі і наркалогіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (з 2002), кандыдат медыцынскіх навук
Крыніцы:
Карпюк, В. А. Тата, мама, мы... : [гутарка з дачкой пісьменніка Аляксея Карпюка Валянцінай Карпюк] / В. Карпюк ; запісаў Барыс Пракопчык // Звязда. – 2015. – 13 чэрвеня. – С. 1, 4 : фота ; сайт газеты “Звязда”. – Рэжым доступу: http://zviazda.by/be/news/20150402/1427923246-vyartanne-starazhytnaga-vadaliva
Карпюк, В. А. Пісьменнік. Патрыёт. Грамадзянін : [да 100-годдзя Аляксея Нічыпаравіча Карпюка ўступны артыкул і гутарка з дачкой пісьменніка Валянцінай] / гутарыла і запісала Д. Рапейка; уступ. артыкул В. І. Варанец // Эскулап: газетаГродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. – 2020. – № 3(236). – 30 красавіка. – С. 12–14; Рэжым доступу: http://www.grsmu.by/files/file/university/eskulap/gazeta_3_30042020.pdf?fbclid=IwAR2J6uk-qbQnpt55IPb2UCiYowcl39ATdhthddCJTJoaWmxYwAiLpFmo45k. – Дата доступу: 26.10.2020
Просмотр
Просмотр
Валянцін Яфімавіч Тарас — беларускі паэт, літаратуразнаўца, публіцыст, перакладчык.
Крыніца:
Тарас, В. На острове воспоминаний / В. Тарас // Нёман. – 1998. – № 5. – С. 99–100.
Просмотр
Хільмановіч Уладзімір Іванавіч – гісторык, журналіст
Крыніца:
Хільмановіч, У. А. Карпюк : іду пісаць кніжкі / Ул. Хільмановіч // Ніва (Беласток). – 2005. – 22 мая. – С. 8.
Просмотр
Яўген Канстанцінавіч Петрашэвіч – культурны дзеяч, музыкант, кампазітар, паэт-самародак, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Крыніца:
Петрашэвіч, Я. З успамінаў пра гарадзенскіх пісьменнікаў. Аляксей Карпюк // На Нёманскай хвалі : літаратурны альманах. № 5. / рэдакцыйная калегія : Л.А. Кебіч (гал. рэд.), Д. М. Радзівончык, А. З. Сабуць, Р. К. Казлоўскі, С. М. Тарасава. – Гродна, 2016. – С. 48–49.
Просмотр
Арсяновіч Дар’я Уладзіміраўна – старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнага архіву грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці.
Крыніца:
Арсяновіч, Дар'я Уладзіміраўна. Да стагоддзя Аляксея Нічыпаравіча Карпюка [Электронны рэсурс] / Арсяновіч, Дар'я Уладзіміраўна // Архівы Беларусі: сайт. – Рэжым доступу: https://www.facebook.com/archivesbelarus/posts/774769643052482. – Дата доступу: 10.04.2020.
Просмотр
Крыніца:
Аляксей Карпюк : «Не буду гаварыць за палякаў» : [аб узаемаадносінах польскага і беларускага народаў : гутарка з пісьменнікам / запісалі Д. Бічэль-Загнетава і А.Чобат : па матэрыялах газеты «Рэанімова» (1992, кастр., №1)] // Наша слова. – 1993. – 14 ліпеня (№ 28). – С. 2-3.
Просмотр
Карпюк Іна Анатольеўна – жонка пісьменніка, дацэнт кафедры педагогікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1979), кандыдат педагагічных навук (1975)
Лабовіч Антон – журналіст, пісьменнік, карэспандэнт газет “Пагоня” (Гродна), “Наша Ніва” і іншых.
Крыніцы:

Карпюк, І. А. Карпюк хацеў забіць Прытыцкага,а Прытыцкі–скінуць савецкую ўладу ў Гродне : [урывак з кнігі жонкі пісьменніка А. Карпюка]//Пагоня.–2000.–13 красавіка. – С. 4–5.

Лабовіч, А. «Прайшла частка маёй маладосці..» : [да 80-годдзя А. Карпюка] / А. Лабановіч // Пагоня (Гродна). – 2000. – 13 красавіка. – С. 5.

Лабовіч, А. «Меў гуманістычныя перакананні» : [да 80-годдзяА. Карпюка]; выказванні пра сустрэчы з ім У. Карпюка, Я. Петрашэвіча, А. Пяткевіча, С. Мусіенка] // Пагоня (Гродна). – 2000. – 13 ліпеня. – С. 5.

Лабовіч, А. Аляксей Карпюк : «Агідную звычку ненавідзець увесь свет прынеслі да нас камуністы» : [да 7-угодкаў беларускага пісьменніка А. Карпюка (1920–1992, Гродна. З 1953 года жыў у Гродна] / А. Лабовіч // Пагоня (Гродна). – 1999. – 15 ліпеня. – С. 4.

Просмотр
Просмотр
Просмотр
Арлоў Уладзімір Аляксеевіч — беларускі празаік, паэт і гісторык
Крыніца:
Арлоў, У. Аляксей Карпюк / Ул. Арлоў ; фота // Арлоў У. Імены свабоды / Ул. Арлоў. – Мінск, 2007. – С. 350–351.
Просмотр
Кандратаў Мікола — беларускі паэт і перакладчык (перакладае з рускай мовы на беларускую). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Крыніца:
Кандратаў, М. Шлях праўды Аляксея Карпюка: (пра Аляксея Карпюка (1920–1992)) / Мікола Кандратаў // Маладосць. – 2012. – №4. – С.112–114.
Просмотр
Чобат Алесь — беларускі паэт, празаік, публіцыст, эсэіст.
Крыніца:
Чобат, А. Чалавек іншага пакалення : [пра беларускага пісьменніка А. Карпюка : 14.04.1920–14.07.1992] / Алесь Чобат // Ніва. – 1992. – Жнівень (№ 32). – С. 3.
Просмотр
Васько Уладзімір Гаўрылавіч – пісьменнік (г. Ліда)
Крыніца:

Васько, У. Г. Абласны семінар : [аб удзеле А.Карпюка ў абласным семінары маладых пісьменнікаў у 1964] / Уладзімір Васько // Васько У. Зігзагі лёсу / Уладзімір Васько. – Гродна : ТАА «ЮрСа Прынт», 2017. – С. 138–139.

Васько, У. Г. Пад аўрай Васіля Быкава. Студэнцкі перыяд / Уладзімір Васько // Васько У. Зігзагі лёсу / Уладзімір Васько. – Гродна : ТАА «ЮрСа Прынт», 2017. – С.101–111.

Просмотр
Просмотр
Астравец (Астраўцоў) Сяргей Аляксандравіч — беларускі пісьменьнік, эсэіст, журналіст.
Крыніца:
Астравец, С. Апавяданне Быкава пра Быкава і Карпюка / Сяргей Астравец // Новы замак : літаратурны альманах. Гродна. MMXVІ (Вып. 5) / [рэдакцыйная рада : Ю. Голуб, І. Жук, А. Пяткевіч ; укладанне : С. Астравец ; падрыхтоўка выдання, здымкі: С. Астравец] ; Гродзенскае абласное аддзяленне грамадскага аб'яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў». – Мінск : Кнігазбор, 2017. – С. 247–249.
Просмотр
Сушко Таццяна Сяргееўна – рэдактар газеты “Гродзенскі ўніверсітэт”
Крыніца:
Сушко, Т. З "джалам" вайны: гісторыя знакамітага Купалаўца [Аляксея Карпюка] / Таццяна Сушко ; фота // Гродзенскі ўніверсітэт. – 2020. – 19 лютага. – С. 6–7.
Просмотр