Зала 3. Творчасць

Творчы скарб Аляксея Карпюка

Творчасць А. Карпюка звязана з месцамі Гарадзеншчыны, з мясцовымі чалавечымі лёсамі. Яго творы – своеасаблівая хроніка гарадзенскага краю, у якой займае свае месца гістарычная даўніна, вызваленчыя справы часоў польскай санацыі, барацьба з гітлераўскімі акупантамі, сялянскія тыпы і маральна-бытавыя сцэны сучаснасці. Перад чытачом праходзіць натуральная плынь жыцця, падзеі і факты, якія праўдзівыя, як быццам не з’яўляюцца аўтарскай выдумкай. Праз шматлікія расказы, аповесці, раманы пісьменніка праходзіць адзін галоўны герой, жыццё якого набліжана да лёса самога пісьменіка. Біяграфія пісьменніка стала часткай яго ўлансых кніг.

Апублікаваныя творы А. Карпюка: кнігі аповесцяў і апавяданняў «Дзве сасны» (1958), «Данута» (1960), «Мая Гродзеншчына» (нарысы, 1960), «Пушчанская адысея» (1964), «Чаго мы варты» (бібліятэка газеты «Голас Радзімы», 1970), «След на зямлі: Скарбы і здабыткі маёй Гродзеншчыны» (1972), «Вершалінскі рай» (1974), «Вольга Корбут» (1977), «Свежая рыба» (1978), «Партрэт» (1983), «Сучасны канфлікт»(1985),«Дзве сястры» (казка, 1986), раман«Карані»(1988), аповесць«Белая дама»(1991).

Выбраныя творы ў 2 тамах выйшлі у 1980 і 1990—1991 гг., а таксама ў серыі «Беларускі кнігазбор» (2007).

Данута Бічель успамінала, што калі ў часопісе «Маладосць» (№1 за 1965 год) была апублікаваны біяграфічны нарыс А. Карпюка «Мая Джамалунгма», то мюнхенская газета «Бацькаўшчына» змясціла станоўчы водгук на твор. І гэта стала таксама своеасаблівым «кампраматам» на пісьменніка. Кампанія па «выхаванні» Карпюка па літаратурнай і партыйнай лініі пачалася адразу. Як вынік, яго прымушаюць звольніцца з працы ў агенцтве «Інтурыст».

У 1993 годзе часопіс «Нёман» пасмяротна ўжо апублікаваў успаміны А. Карпюка «Развітанне з ілюзіямі» – сумленную кнігу, якая сталася працягам той самай «Маёй Джамалунгмы», пасля якой і пачалося цкаванне пісьменніка. Аляксей Нічыпаравіч распавёў, як цяжка яму даваўся перагляд уласных перакананняў, як прыйшоў ён ад веры ў камуністычныя ідэалы да расчаравання ў іх.

Пасмяротная кніга з «нёманскімі» апавяданнямі, замалёўкамі, успамінамі пісьменніка, якая рыхтавалася да друку ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», так і не пабачыла свет. Яе карэктура была перададзена ўдаве І. А. Карпюк у 1995 годзе сябрам Серафімам Андраюком. Гэта кніга эсэ, апавяданняў і дзённікаў пад назвай «Развітанне з ілюзіямі» выйшла толькі ў 2008 годзе ў серыі «Гарадзенская бібліятэка». У 2009 годзе у серыі «Беларуская проза ХХ стагоддзя» выдавецтва «Мастацкая літаратура» выйшла «Пушчанская адысея».

Прапануем вашай увазе пералік кніжных выданняў, некаторыя творы публіцыстыкі Аляксея Карпюка і цытаты з яго твораў пра сябе, творчасць, падзеі, людзей!
  1. Анатаваны пералік кніжных выданняў А. Н. Карпюка
  2. Публіцыстыка(творы) А. Н. Карпюка
  3. Думкі і меркаванні А. Н. Карпюка (цытаты з твораў)

1. Анатаваны пералік кніжных выданняў А. Н. Карпюка

Зборы твораў

Карпюк, А. Н. Выбраныя творы : у 2-х т. Т. 1. Аповесцi / Аляксей Карпюк ; прадмова Д. Бiчэль-Загнетавай. – Мінск :Мастацкая лiтаратура, 1980. – 540 с.

Першы том складаюцьаповеці «Данута» і «Пушчанская адысея». Аповесць «Данута» – гісторыя пра каханне, якое прайшло праз выпрабаванні вялікіх і складаных падзей часу. У аповесці «Пушчанская адысея» аўтар расказвае, як яго герой уцякае з лагера смерці,як затым змагаецца ў партызанскім атрадзе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Карпюк, А. Н. Выбраныя творы : у 2 т. Т. 2. Вершалінскі рай : раман-быль. Апавяданні / Аляксей Карпюк. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 448 с.

Другі том складаюць раман–быль «Вершалінскі рай» і апавяданні.«Вершалінскі рай» – твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае пра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча,пра цемрашальства сектантаў. У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобых людзей.

Карпюк, А. Н. Выбраныятворы : у 2-х т. Т. 1. Данута : аповесць. Апавяданнi. Публiцыстыка / Аляксей Карпюк ; прадм. У. Калесніка. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1991. – 463 с.

У першы том выбраных твораў Аляксея Карпюка ўвайшлі дапоўненая і дапрацаваная аповесць «Данута», пашыраная аўтабіяграфія «Мая Джамалунгма», дзе пададзены багаты пласт жыцця, праз які давялося прайсці аўтару, апавяданні, публіцыстычныя творы.

Карпюк, А. Н. Выбраныя творы: у 2 т. Т. 2. Карані : раман. Апавяданні / Аляксей Карпюк. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. – 508 с.

Другі том выбранага склалі раман «Карані», у якім аўтар разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі, а таксама нявыдуманыя гісторыі і апавяданні пра каханне.

Карпюк, А. Н. Выбраныятворы / АляксейКарпюк ; укладанне, прадмова, каментарыі А. Фядута. – Мінск:Кнігазбор, 2007. – 600 с., [89] c. іл. – (Беларускі кнігазбор : Серыя 1. Мастацкая літаратура).

У кнігу ўвайшлі самыя значныя творы выдатнага пісьменніка Аляксея Карпюка, бясстрашнага змагара за праўду і справядлівасць. Прадмова да кнігі зроблена доктарам гуманітарных навук, вядомым літаратуразнаўцам Аляксандрам Фядутай, апрацоўваць і удакладняць матэрыял дапамагала дачка пісьменніка Сівакова А.А. Гэта сорак першы том маштабнага кніжнага праекта – серыі «Беларускі кнігазбор».

Асобныя выданні кніг (у парадку часу выдання)

Карпюк, А. Н. Дзве сасны : аповесцii апавяданнi / Аляксей Карпюк. – Мінск : Дзяржвыд БССР, 1958. – 318 с.

У змест кнігі ўвайшлі творы: «У адным інстытуце», «Семафор адкрыты», «Абнавілася ікона», «Дзядзька Салвесь», «Першы цягнік», «Наводчык Курцэвіч, «Дзве сасны», «Ванева радасць», «Афіцыянтка», «Яны дружылі», «Шафёр», «Дзяўчыны з Ваўкавыска».

Карпюк, А. Н. Данута : [аповесць] / Аляксей Карпюк. – Мінск : Дзяржвыд БССР Мастацкая літаратура, 1960. – 371 с. : іл.

У аповесці тры часткі, кожная пачынаецца з малюнка, які адпавядае таму, пра што распавядаецца ў гэтай частцы.

Аповесць «Данута» прынесла аўтару сапраўдны поспех і шырокую вядомасць. Твор увабраў у сябе многае перажытае пісьменнікам, асабліва ў юнацкія гады. Прапрацу над аповесцю А. Карпюк пакінуў такі ўспамін: «Сеў я за стол. Восем месяцаў работы над аповесцю праляцелі як адзіндзень... Зноў я перастаў заўважаць падзеі, надвор'е і нават тое, што рабілася ў сям'і». А. Карпюк перапісваў аповесць каля 30-ці разоў – удасканальваў тэкст.

Карпюк, Аляксей. Мая Гродзеншчына : нарысы / Аляксей Карпюк. – Мінск, 1960.

Празаік Аляксей Карпюк звяртаецца да аператыўнага жанра — нарыса. Паездкі па сёлах і гарадах Гродзеншчыны, цікавыя знаёмствы і шчырыя гутаркі з рабочымі і калгаснікамі далі магчымасць Аляксею Карпюку сабраць багаты матэрыял пра сённяшні дзень аднаго з куткоў былога заходнебеларускага краю, прыкмеціць змены, якія адбыліся ў жыцці людзей за гады Савецкай улады.

Карпюк, О. Н. Данута / Олексій Карпюк. – Київ: Молодь, 1961. – 256 с.

Повість розповідае про коханнясинабілоруськогоселянина Янки Бартошевича і ДанутиЯнковської, дочкигенерала, автор показує всю складність і суперечливість політичної і соціальної обстановки в буржуазної Польщі кінця 30-хроків, апотім в період фашистської окупації Польщі, БілорусіїтаЛитви. Бунтівнаюністьгероїв, змужнінняїх в боротьбі, романтика першого кохання - про все це в повісті розказаноя скраво і психологічно переконливо.

Карпюк, А. Н. Данута :повесць / А. Карпюк. – Минск:Государственное издательство БССР, 1963. – 336 с.

Из вступления к книге: «Обо всем этом рассказал мне недавно в санатории один человек. Я услышал, как влюбленные встречались, рвали цветы, писали письма, ссорились... Одним словом, выслушал еще одну историю на "вечную тему". Но это история о любви в бурное время великих событий, и поэтому она мне показалась знаменательной.

Повесть – о любви, борьбе и героизме. Передаю её на суд читателю такой, как услышал, ничего не прибавляя и не убавляя».

Карпюк, А. Н. На лесных стежках : повести и рассказы/ Алексей Карпюк; авторизованный перевод с белорусского. – Москва : Советский писатель, 1964. – 413с.

В книгу включены рассказы и две повести –«Партизаны» и «Девушка из Волковыска». Наиболее крупное произведение сборника –«Партизаны». В центре повествования – молодой крестьянский парень, попавший вместе с братом в лагерь смерти Штутгоф. Автор рассказывает, как его герой убежал из лагеря смерти, как потом воевал за свободу своего народа в партизанском отряде. Рассказы «Официантка», «Рассказ учительницы», «Шофёр», «Наводчик Кунцевич», «Дядька Салвесь», «Две сосны», «Ванина радость» посвящены борьбе против немецко-фашистских захватчиков, трудовой жизни советской молодежи в послевоенные годы, любви и дружбе.

Карпюк, А. Н. Пушчанскаяадысея :аповесць / АляксейКарпюк. –Мінск : Беларусь, 1964. – 373с.

Перажытыя пісьменнікам падзеі Вялікай Айчыннай вайны сталі асновай аповесці «Пушчанская адысея».

Апавяданні пісьменніка, як кадры, выхапленыя фотааб’ектывам, адкрываюць дынаміку даваеннага і паваеннага беларускага жыцця з яго каханнем, трагізмам і камічнасцю.

Карпюк, А. Н. В одном институте ; [Девушка из Волковыска ; Семафор открыт] : повести : [авторизованный перевод с белорусского]. – Минск : Беларусь, 1965. – 352 с. : ил.

В сборник вошли повестииз жизни студентов – повести "В одном институте", "Девушка из Волковыска", "Семафор открыт".

В повестях автор использовал автобиографические факты, эпизоды, создал образы студентов, прототипами которых явились студенты Гродненского педагогического института, где учился писатель.

Карпюк, АляксейНічыпаравіч (пісьменнік ; 1920—1992). Данута :аповесць / АляксейКарпюк. — Мінск : Беларусь, 1969. — 318, [1] с., [1] л. партр. ; 21 см. — (Бібліятэкабеларускай прозы)).

Аповесць пра каласальную розніцу ў выхаванні, зусім розныя слаі грамадства, далёкія адзін ад аднаго ў зацікаўленнях, звычаях, традыцыях, і Вялікае Каханне, якое аднаму нясе ганарлівасць, пыху і пагарду, другой – адданасць і пакуту. Вясковы хлопец, якому з дзяцінства далбілі пра злых каталікоў і нядобрых паноў, для якога пачуцці – непатрэбная распуста, якую неабходна душыць у сабе, бо трэба “быць цьвёрдым”, і гарадзкая паненка, генеральская дачка, каталічка, якая аддаецца пачуццям, рамантычнасці, якая ахвяруе і звычаямі, і выхаваннем, і верай, і добрым імем дзеля Кахання, дзеля вялікага пачуцця, якому аддаецца поўнасцю і без астатку. Трагічны фінал, які дэманструе цьвёрдасць не таго, хто хацеў паказаць сябе цьвёрдым, нязломным, ганарлівым, які грэбаваў рамантычным пачуццём, а цьвёрдасць далікатнай асобы, якая не дазволіла вырваць з сэрца каханне, адданасць, якая, ахвяруючы жыццё, засталася вернай сваім ідэалам.

Карпюк, А. Н. След на зямлі. Скарбы i здабыткi маёй Гродзеншчыны / А. Карпюк. – Мінск : Беларусь, 1972. – 111 с.

Публіцыстычны нарыс аб мінулым і сучасным Гродзеншчыны, яе людзях. Аўтар з любоўю піша аб Прынёманскім краі, аб яго жыцці ў гады Савецкай улады.

Карпюк, А. Н. Вершалінскі рай : аповесць / А. Карпюк. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. – 336 с.

Гэта першае выданне «Вершалінскага раю».У яго анатацыі напісана: «Аповесць– мастацка-гістарычнае даследаванне эпідэміі сектанцтва, якая захліснула Заходнюю Беларусь на пачатку 20-х гадоў».

Гэтая суворая, недаацэненая крытыкамі кніга — гістарычны раман. Дзеянне яго адбываецца практычна ў той самы час, што і ў «Дануце» — магчыма, трохі раней.Глыбокае веданне канкрэтнагаматэрыялу дазволіла пісьменніку каларытна расказать пра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.

Карпюк, А. Н. Ольга Корбут / А. Н. Карпюк, М.Н.Супонев. – Минск : Беларусь, 1977. – 80с.

Книга включает очерки о прославленной белорусской спортсменке гимнастке Ольге Корбут: о её триумфе, выступлениях на гимнастическом помосте и тренировках, семье и тренере, развитии советской гимнастики в то время. Рассчитана на широкий круг читателей.

Карпюк, А. Н. Свежая рыба : аповесцi i апавяданнi / АляксейКарпюк. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1978. – 367с.

Кнігу складаюць дзве аповесці, апавяданні і вялікі цыкл нявыдуманых гісторый.

Аповесць «Свежая рыба» — пра сям'ю настаўніцы і вучонага, іх працу і клопаты. Аповесць «Па кветку шчасця» напісана на матэрыяле з жыцця Заходняй Беларусі і расказвае прападзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх быў сам аўтар. У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы чалавека, высмейваецца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці людзей.

Карпюк, А. Н. За цветком папоротника : повести и рассказы / Алексей Карпюк. – Москва : Советский писатель, 1979. – 303с.

Белорусский прозаик Алексей Карпюк — автор многих произведений, выпущенных издательством «Советский писатель» (романа «Вершалинский рай», повести «Данута» и сборника повестей и рассказов «На лесных стежках»).

В данной книге собраны повести «За цветком папоротника», «Незнакомец», ряд рассказов, посвящённых морально-этическим проблемам современности.

Карпюк, А. Н. Партрэт : аповесць, эсэ, нявыдуманыя гісторыі / А. Карпюк. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. – 270 с.

У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана,як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафе,як ёнпаступова перасэнсоўвае ваенныя падзеі,як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў–народных мсціўцаў.

У другой частцы кніжкі – эсэ-нарысы пра Вольгу Корбут і гродзенскі мост. Шмат нявыдуманных гісторый, у якіх аўтар па-свойму паказвае нам сучасніка і яго праблемы.

Карпюк, А. Н. Сучасны канфлiкт : аповесць, франтавы дзённiк, не зусiм гродзенскiя гiсторыi / Карпюк Аляксей Нiчыпаравiч. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1985. – 317с.

У цэнтры аповесці, якая дала назву ўсёй кнізе, – сям’я інтэлігентаў. Ен–вучоны, яна–настаўніца. У мужа і жонкі дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах. І гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы.

У другой частцы кнігі – ваенны дзённік пісьменніка, апавяданні, эсэ, замалёўкі, успаміны пра людзей, якія пакінулі ў яго сэрцы незабыўны след.

Карпюк, А. Н. Вершалинский рай : роман-быль : перевод с белорусского / Алексей Карпюк. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 1986. – 351 с.

Роман-быль, роман-памфлет о доморощенном пророке с Гродненщины, о конце света и новоявленной Деве Марии. Написан на краеведческом материале очерка и показывает типичную для Западной Беларуси жизнь в медвежьем уголке, куда не дошли идеи революционного и национально-освободительного движения.

Карпюк, А. Н. Дзве сястры : казка для дашкольнага i малодшага школьнага узросту / Аляксей Карпюк. – Мінск : Юнацтва, 1986. – 15 с.

Казка ўпершыню з’явілася ў часопісе «Маладосць» (№6 за 1953 год).

Тэкст гэтай казкі мае розныя назвыў розных выданнях.У кнізе апавяданняў і аповесцей «Дзве сасны» (1958) казка мае назву «Дзве сасны». У 1986 годзе аўтар, магчыма, пераглядзеў змест казкі і даў іншую назву – «Дзве сястры».Так атрымаўся, што адзін і той жа твор ёсць пад рознымі назвамі.

Казка напоўнена філасофскім сэнсам. Сосны падобныя на людзей. Яны пражылі доўгія жыцці і многа пабачылі на сваём вяку. Не абышлі іх падзеі Вялікай Айчынай вайны. Аповеды кожнай з іх пра тыя часы напоўнены вялікім патрыятычным сэнсам. Як адна, так і другая спрыялі, каб партызан і дзецяй абараніць ад фашыстаў і захаваць іх жыцці.

У канцы жыцця яны ляжаць спіленыя і чакаюць далейшага развіцця падзей. Але адзінае, што іх аб’ядноўвае ў гэтым выпадку – быць і надалей карыснымі людзям.

Карпюк, А. Н. Современный конфликт : повести, рассказы / Алексей Карпюк. – Москва : Советский писатель, 1987. – 394с.

В книгу вошли «Фронтовой дневник», запечатлевший последние дни Великой Отечественной войны, и повесть «Современный конфликт», исследующая разрыв, казалось бы, крепких семейных уз. Сборник дополняет цикл рассказов о жизни и труде современников.

Карпюк, А. Н. Карані : раман / А. Карпюк. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – 351 с.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месца жыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам, яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карпюк, А. Н. Данута : повесть / Алексей Карпюк ; перевод с белорусского Н. Кислика. – Минск : Юнацтва, 1989. – 319с. – (Библиотека юношества).

Повесть рассказывает о любви сына белорусского крестьянина Янки Бартошевича и Дануты Янковской, дочери генерала,автор показывает всю сложность и противоречивость политической и социальной обстановки в Польши конца 30-х годов, а затем в период фашистской оккупации Польши, Беларуси и Литвы. Мятежная юность героев,мужание их в борьбе,романтика первой любви, – обо всем этом в повести рассказано ярко и психологически убедительно.

Карпюк, А. Н. Белая Дама : аповесцi / Аляксей Карпюк. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1992. – 447 с.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з’яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання, напісаўшы аповесць «Белая дама». Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці чытача ў падзеі XVII стагоддзя.

Аповесць уяўляе сабой аповяд у аповядзе. Герой жыве ў Гродна, у кляштары ён знаходзіць запісы жанчыны XVII стагоддзя. І далей чытач праходзіцьяе жыццёвы пуць: шляхецкае дзяцінства, прымусовы шлюб, выкраданне татарамі, пешы шлях з кагортаў рабоў да Турцыі, Палестыны, нявольніцкі рынак, рабску праца, шлюб з шэйхам, рабы на галерах, ўцёкі, Рым, падарожжа дадому, манастыр, інквізіцыя...

Аповесць «Рэквіем» – пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Karpiuk, А. Raj w Wierszalinie / Aleksiej Karpiuk.– Bialystok : Towarzystwo Wierszalin,1993.–287 s.

Barwna powieść białoruskiego pisarza Aleksieja Karpiuka "RajwWierszalinie, czyli przypadki Eliasza" jest lekturą, zarównowciągającą w toknarracji, jakteż nasuwającą wieleskojarzeń i rozmyślań nad istotą człowieka jako takiego. To nie jest rzecz napisana wkonwencji kryminału, chociaż chwilami może być tak właśnie odbierana; zwłaszcza wpoczątkowych partiach utworu. Trzeba pamiętać o czasach, w jakich powstawała ta książka: był toszczytepoki Breżniewa, szalejącej cenzury, popierania wojującego ateizmu. Autor dokonał zatem nie lada wyczynu, ukazując ów ruch eliaszowców w miarę sumiennie.

Bohaterem powieści Karpiuka jest patriarchalny chłop Eliasz Klimowicz z Grzybowczyzny, z okolic Krynek. Ale bohater to jedynie nominalny, mimo że nie wymyślony przez autora; istniejący w rzeczywistości pierwszej połowy naszego stulecia na tych ziemiach. Karpiuk znał go, widział, dużo słyszał o nim; zbierał potem skrzętnie materiały do zamierzonej książki.

Карпюк, А. Н. Данута :аповесцi / АляксейКарпюк ; маст. В.В.Сакалоў. - Мінск : Беларусь, 1997. - 512с. - (Школьная бiблiятэка)

У змест серыйнага выдання для школьнікаў увайшлі аповесці «Данута», «Сучасны канфлікт».

Карпюк, А. Н. Развітанне з ілюзіямі : эсэ, апавяданні, дзённікі / Аляксей Карпюк. – Гародня – Wroclaw : Wroclawska Drukarnia Naukowa PAN im. S. Kulczynskiego, 2008. – 408 с. – (Гарадзенская бібліятэка).

Кніга твораў Аляксея Карпюка выйшла ў сэрыі «Гарадзенская бібліятэка». Асаблівая каштоўнасць выдання ў тым, што тут друкуюцца творы гарадзенскага пісьменніка, якія былі скончаны пры жыцці, але так і не пабачылі свет. Пасля смерці Аляксея Карпюка ў 1992 годзе яго творы не былі надрукаваныя ў дзяржаўным выдавецтве, куды ўдава пісьменнікаперадавала рукапіс. У 1995 годзе рукапіс вярнулі ўдаве без тлумачэння прычынаў. Дзякуючы сэрыі зборнік пабачыў свет у 2008 годзе.

Карпюк, А. Н. Пушчанская адысея : аповесць, апавяданні / Аляксей Карпюк ; уклад. Ю.Пацюпы. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2009. – 524,[2]с. – (Беларуская проза ХХ стагоддзя).

Стыль шчырага і бескампраміснага рэалізму Аляксея Карпюка балансуе на мяжы дакументалістыкі і мемуарыстыкі. Суворая, асабіста перажытная праўда пра вайну стала асновай аповесці «Пушчанская адысея». Апавяданні пісьменніка, як кадры, выхапленыя фотааб’ектывам, адкрываюць дынаміку даваеннага і паваеннага беларускага жыцця з яго каханнем, трагізмам і гумарам.

Белая Дама [Гуказапіс] : аповесці / Аляксей Карпюк ; чытае Дзяркач Л. – Мінск : Звукотекс : БелТІЗ, 2007.

Аўдыякніга выдадзена для выкарыстання невідушчымі, інвалідамі па зроку. Запісана на магнітнай стужцы (касеты).

2. Публіцыстыка А. Н. Карпюка

Бібліяграфічныя апісанні твораў Тэксты
Масты : [эсэ] / А. Карпюк // Беларусь. – 1983. – № 2. – С. 22–25. Просмотр
Баявы дзеннік А. Н. Карпюка, камандзіра партызанскага атрада імя К. Каліноўскага Беластоцкага злучэння // Карпюк А. Развітанне з ілюзіямі : эсэ, апавяданні, дзеннікі . – Гародня-Wroclaw, 2008. – С. 355–365. Просмотр
Франтавы дзеннік А. Н. Карпюка // Карпюк А. Развітанне з ілюзіямі : эсэ, апавяданні, дзеннікі. – Гародня –Wroclaw, 2008. – С. 367–395. Просмотр
Перыпетыі пошукаў / Аляксей Карпюк // Карпюк А. Выбраныя творы / Аляксей Карпюк. – Мінск : Кнігазбор, 2007. – С. 501–510. Просмотр
Карпюк, А. ВЫСТУПЛЕННЕ НА V З'ЕЗДЗЕ ПІСЬМЕННІКАЎ БССР У МІНСКУ 1З мая 1966 года // Карпюк, А. Выбраныя творы / А. Карпюк; уклад., прадм., камент. А. Фядута. – Мінск: Кнігазбор, 2007. – С. 487–500. Просмотр
Лісты Аляксея Карпюка // Карпюк, А. Выбраныя творы / А. Карпюк; уклад., прадм., камент. А. Фядута. – Мінск: Кнігазбор, 2007. – С. 511–526. Просмотр
Развітанне з ілюзіямі : эсэ, апавяданні, дзённікі / Аляксей Карпюк. – Гародня – Wroclaw : Wroclawska Drukarnia Naukowa PAN im. S. Kulczynskiego, 2008. – 408 с. – (Гарадзенская бібліятэка). Просмотр

3. Думкі і меркаванні А. Н. Карпюка

Аляксей Нічыпаравіч Карпюк – пра сябе, творчасць, падзеі і людзей...

Калі кахаць, то толькі аднаго і назаўсёды, калі любіць Радзіму, то найболей, гонарам не гандляваць ні пры якіх абставінах, заўсёды ісьці да канца. Цяжка, часам пакутна, невыносна ісьці гэтай дарогай, але гэта, па сутнасьці, адзіны шлях да свабоды.
Справа ў тым, што празаіку даводзіцца многа сядзець над рукапісам ды шмат разоў яго перарабляць і перапісваць. … Перапісванне – не механічная работа. Кожную фразу ты зноў як бы прапускаеш праз аголеныяжылы ды ўсё мацней сябе ўзвінчваеш…
«Дело писателя – вступиться за человека. Это звучит просто, но очень трудно» (А. П. Чэхаў). Я цвёрда перакананы, што, каб выканаць запавет вялікага гуманіста, трэба часам здабыць з сябе характару і адвагі больш, чым нават касманаўту, каб злятаць у космас. Вось чаму самыя выдатныя работнікі муз ва ўсе часы і ў кожнага народа былі як бы на асобным становішчы.
Пісанне – творчы вопыт, які аўтар набывае ў жыцці, у гэтай школе ісціны, у барацьбе з самім сабой.
Вялікі талент адно калі-некалі дастаўляе аўтару радасць, але часцей за ўсё яго непадкупнае сумленне нясе пакуты незадаволенасці дасягнутым, штурхае да наступных пошукаў і выпрабаванняў ды кідае ў новыя канфлікты з асяроддзем, як часта здаралася і з Васілём Быкавым.
Пачатак сваёй літаратурнай творчасці цесна знітоўваю з маёй біяграфіяй і характарам. У калектывах я часта канфліктаваў, і мяне здымалі з работы, бо па натуры з мяне, напэўна, станоўчага героя не выведзеш. Я – нецярплівы, самаўпэўнены, рэзкі, упарты, лёгкаранімы, нясціплы, самалюбівы, прамалінейны, некамунікабельны, скрыты, схільны перабольшваць і кідацца ў крайнасці. Цярпець не магу розных канонаў, рэжымаў, рэгламентаў і агульнапрынятых норм.
…пераканаўся – найбольшае задавальненне прыносіць мне пісанне (тут сам сабе я поўны гаспадар!). Калі памыляецца чалавек на службе, гэта дорага каштуе ўстанове, людзям, а няўдалы твор датычыць толькі яго.
У смутку Васіля Быкава, які праглядваецца ў аповесцях гэтага пісьменніка, людзі знайшлі свой смутак і абурэнне, а ў яго болі – свой боль, і Быкаў адразу стаў ім блізкі і родны. … Бо нават міністра можна ў любы час вызваліць з пасады, а Быкава ад Быкава не вызваліш. І галоўнае – ён авалодаў іхнімі сэрцамі.
Перакладчык павіне быць тым чараўніком, што ўмее падбіраць ключы з такімі зазубрынкамі, каб мы праз яго словы знайшлі шлях да сэрцаў невядомага нам з-за моўнага бар’ера народа, па магчымасці, самымі блізкімі абодвум народам моўнымі сродкамі.
КПСС – носьбіт чужой мне маралі, якая ўсю гэтую араву банкротаў і сектантаў нарадзіла, пры дапамозе моцных сродкаў прапаганды і шматлікіх чыноўнікаў з высокімі заробкамі сьцерагла і сцеражэ, падкормлівала і падкормлівае. Усё гэта ўвайшло ў непрымірымы канфлікт з мацерыковай народнай мараллю, закладзенай ува мне.
Скажыце, што агульнага ў агульначалавечай маралі страшаўскіх бабулек, дзядоў, якія выхоўвалі мяне, з той крывой мараллю, якая ўзьнікла ў галовах дагматыкаў, у сэрцах з халодным разлікам, у карысьлівых, аднабокіх і шкодных палітыкаў?
Вы – як хочаце, а я больш не хачу да гэтай партыі належыць! Упэўнены, што калі б жыў мой бацька, і ён сказаў бы мне – правільна, сын, робіш, мы абодва надта памыляліся! Скідвай з сябе чужую, цесную кашулю, выбірайся з глухой калдобіны, якую злая гісторыя падрыхтавала людзям, і вяртайся да сваіх каранёў!