Пра нас

Юрыдычны адрас: вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 51/2, 230011, г. Гродна;

Дырэктар: Расіцан Кацярына Раманаўна;

Намеснікі дырэктара: Свірыда Наталля Рыгораўна, Каротчыкова Наталля Барысаўна

Тэлефон: 80152-69-68-96; Факс: 80152-69-70-35;

E-mail:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. .


Дзяржаўная ўстанова культуры "Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна" (ДУК "ЦБС г. Гродна") – гэта бібліятэчная структура з 12 бібліятэк-філіялаў, якую ўзначальвае цэнтральная бібліятэка імя А.Макаёнка. 4 дзіцячыя, 6 філіялаў для дарослага і дзіцячага чытача і 2 спецыяльныя бібліятэкі (для інвалідаў па зроку і польскай літаратуры) размяшчаюцца ў розных мікрараёнах горада Гродна. Жыхароў новых мікрараёнаў абслугоўваюць 4 бібліятэчныя пункты.

Каля 50 000 гараджан з’яўляюцца карыстальнікамі  ДУК "ЦБС г. Грдона". Ім штогадова выдаецца каля 1  млн. дакументаў. Дзейнасць бібліятэк распаўсюджваецца на ўсе групы карыстальнікаў. У цэнтры павышанай увагі бібліятэк дзеці і дарослыя з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, пенсіянеры, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, моладзь. Таму камплектаванне фондаў, арганізацыя абслугоўвання, рэалізацыя сацыяльна арыентаваных бібліятэчных праграм вядуцца з улікам інтарэсаў гэтых катэгорый карыстальнікаў.

Катэгорыі карыстальнікаў ДУК "ЦБС г. Гродна"

Інфармацыйны рэсурс бібліятэчнай сістэмы - больш за 530 тысяч асобнікаў кніг, перыядычных выданняў, дакументаў на электронных носьбітах

Для карыстальнікаў бібліятэкі распрацаваны праграмы масава-інфармацыйнай дзейнасці разам з установамі, грамадскімі арганізацыямі і творчымі саюзамі горада: "Абуджэнне да духоўнага жыцця" - па духоўнаму выхаванню, "Мой горад Гродна" - па краязнаўчай дзейнасці, "Мы і асаблівыя дзеці" - па працы з дзецьмі-інвалідамі, "Будзем разам" - па працы з пажылымі людзьмі, ветэранамі працы, "Зялёная планета" - па экалогіі, "Нацыянальная мазаіка" - па супрацоўніцтве з нацыянальна-культурнымі грамадскімі аб'яднаннямі, "Тэрыторыя здароўя" - па фарміраванні здаровага ладу жыцця і прафілактыцы ВІЧ / СНІД і інш.

Штогод рэалізуюцца сацыяльна значныя для горада і грамадзян праекты, праводзіцца каля 700 мерапрыемстваў, якія раскрываюць перад жыхарамі горада змест унікальных бібліятэчных фондаў, інфармуюць іх пра значныя падзеі грамадскага жыцця, юбілейныя даты, спрыяюць адраджэнню і захаванню нацыянальнай культуры, захаванні гісторыка-культурнай спадчыны. У сістэме працуюць 19 клубаў па інтарэсах як для дзяцей, так і для дарослых.

У цэнтральнай бібліятэцы генерыруюцца краязнаўчыя электронныя інфармацыйныя рэсурсы для аддаленага карыстальніка (яны маюцца на гэтым сайце), выдаюцца друкаваныя выданні, прысвечаныя гісторыі Гродна і яго ўраджэнцам і жыхарам.

Дадатковая інфармацыя